Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 154
Перейти на страницу:

…Яны выехалi з двара, калi дзед залез ужо на печ, а Мiхал пайшоў спаць у адрыну. Адна Марыля цёмным высокiм ценем стаяла ля варот, быццам праводзячы хлопцаў бог ведае ў якую дарогу.

Наперадзе ехаў на мышастым Кахновым канi Андрэй. Ехаў, высока закiнуўшы галаву.

За iм на цiсавай Кахновай кабылцы, неяк бокам, па-залiхвацку, ехаў Кандрат. Кабылка няспешна трухала i часам, быццам адчуваючы вiльготны водар далёкiх паплавоў, шумна пырхала мяккiмi ноздрамi.

За старэйшымi братамi ехалi побач, нага да нагi, Павал i Алесь. Павал на сплова-стракатым жарэбчыку, Алесь на спакойнай белай кабыле. Конскiя капыты з мяккiм плясканнем паглыблялiся ў цёплы пыл вулiцы.

Вёска ўжо засыпала. Рэдка-рэдка ў якiм акне свяцiў, як памiраў, ружовы агеньчык. У схаладнелым паветры гучна разлягаўся недзе далёка сабачы брэх. З дубовых шатаў на могiлках гучаў часам неўразумелы крык дрэўнага жабяняцi-квакшы. Больш нiчога.

Хлопцы ехалi, падмасцiўшы пад сябе кажухi i сярмягi. У празрыста-сiнiм небе гарэла на захадзе Вечарнiца. Пералiвалася, як сцюдзёная кропля.

I Алесь шырока расплюшчанымi вачыма глядзеў на ўсё гэта, быццам з заўтрашняй ранiцы яму выпадала жыць зусiм пад iншым небам, без гэтай Вечарнiцы, без гэтых скупых паўночных сузор'яў, без самотных Стажараў, якiя цесна сышлiся, каб пагаманiць аб справах нябесных i зямных.

Цёмныя стрэхi вёскi засталiся за iмi. Конскiя капыты зачвякалi: табунок пераязджаў цераз вiльготны лугавы клiн каля затокi. Потым дыхнуў халаднаваты павеў з Дняпра i пачалi наблiжацца круглыя, як стагi, хмызы.

Табун спусцiўся з адхону, i конi па калена зайшлi ў ваду, а яна закалыхалася, расплылася кругамі ад iхнiх ног, зрабiла зоркi дрыготкiмi i вельмi вялiкiмi.

Цiсавая кабылка зайшла ў ваду глыбей за ўсiх i працягнула мяккую храпу да вячэрняй зоркi ў вадзе. Зорка замiтусiлася ў трывозе.

— Зараз праглыне, — шэптам сказаў Алесю Андрэй, i Алесь усмiхнуўся ўдзячна.

Андрэй разумеў яго.

Конi пiлi доўга, усмак, часам адрываючыся ад вады. Чуйна слухалi вецер з зарэчных паплавоў, адпачывалi, а потым зноў прагна прыпадалi да зорак, да кругоў, якiя бясконца беглi ў змрок.

— Досыць вам, воўчае мяса, — буркнуў нарэшце Кандрат.

Падымалiся на адхон, i чуваць было, як булькоча ў пакруглелых конскiх жыватах вада.

…На лузе Алесь з Паўлам спуталi коней. Старэйшыя хлопцы нацягалi сушняку. Зыркае полымя рвалася ўжо кудысьцi ў ноч.

Яны сядзелi на шырокай касе, што ўдавалася ў Дняпро. На ёй былi там-сям раскiданы дубы з рэдкай яшчэ лiстотай. Толькi вузкi перашыек памiж касой i высокiм мацерыковым берагам быў сухi. Астатнюю частку поймы займаў мокры луг, якi цягнуўся вярсты за дзве. За iм былi, невыразныя цяпер у цемры, шаты парку, а над шатамi гарэў яшчэ, як амаль нябачная iскра, далёкi агеньчык.

— У Раўбiчавым маёнтку нехта не спiць, — сказаў Павал.

— I наша вогнiшча бачыць, — дадаў Алесь.

— Напэўна бачыць, — сказаў Кандрат, — адсюль да Раўбiчавага дому вярсты тры якiх.

Замаўчалi, гледзячы на агонь.

Полымя шугала высока. Конi даўно разышлiся ад яго па касе. Толькi страляла часам у агнi вiльготная галiнка, ды ўтрапёна сакаталi жабы ў далёкай затоцы, ды на другiм беразе, у лугах, раз-пораз крычаў драч. Як палатно дзёр.

Хлопцы ляжалi вакол агню на кажухах i свiтках, ляжалi нерухома, з шырокiмi ад задуменнасцi вачыма. Толькi Кандрат не мог супакоiцца. Ды i той клаў бульбу ў прысак асцярожна i амаль бязгучна.

Маленькi, меншы за самую маленькую iскру, свяцiўся ў цемры далёкi-далёкi агеньчык. Бабухнула недзе: вiдаць, абвалiўся ў ваду бераг.

— А памятаеш, Кандрат, як бацька нас упершыню на начлег узяў? — спытаў Андрэй.

— Анягож. I собiла ж яму якраз у тую ноч.

— А што такое? — спытаў Павал.

— Ноч была, — цiха сказаў ён, — такая ж, як сёння, цёмная. I якраз на пачатку мая. Берагi ў такi час заўсёды бурацца. Мы, малыя, ляжалi на кажусе. I раптам бабухнула. Далёка, глуха, страшна. Зусiм не як бераг… I потым звон аднекуль здалёк. Узгоркi i дрэвы яго глытаюць, i таму звон рэдкi. Як на хаўтурах.

Памаўчаў.

— У тую ноч старэйшая дачка Раўбiчава нарадзiлася. Дык гэта Раўбiч з гарматы стрэлiў. Там, пэўна, весела было, а тут страшна. Надта ўжо цёмная ноч была.

Маўчалi. Вадкая барва трапятала на тварах, i тварам было горача, а патылiцы ласкава сцiскаў начны халадок.

— А цi праўду гэта кажуць, Андрэйка, што Раўбiч той — чараўнiк? — спытаў Кандрат.

— Чаму гэта? — упершыню за ўвесь вечар спытаў Алесь.

— Не ведаю, — сказаў Кандрат.

— I я чуў, — упэўнена сказаў Павал. — Бо ён вунiятам быў.

— Цю на цябе, — сказаў Кандрат. — Гэтак выходзiць, што i наша мацi чарадзейка. Яна ж таксама з вунiятаў была, аж пакуль iх ад вунii не адвялi. Сiлком адводзiлi. Каб гэта яшчэ поп убачыў, што яна дагэтуль смуткуючага[6] ў каморы хавае, дык звону было б, як на сабачае вяселле.

вернуться

6

Смуткуючы — статуэтка Хрыста ў паставе роздуму.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)