Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 192
Перейти на страницу:

Крэсла было толькі адно. Іншыя, відаць, замянялі пачкі кніг, крыж-накрыж перавязаныя аборкамі.

На ложку, накрыўшыся з галавою саматканай, у шашачкі, посцілкай, спаў Кастусь: толькі цёмна-русыя валасы ляжалі на падушцы.

– Кастусь!

Спіць. Нібы пшаніцу прадаў.

– Кастусь!

Дрыхне.

Алесь зняў кнігі з крэсла на падлогу, сеў… Спіць. Самога можна вынесці. П’яны, ці што? Ды непадобна на яго.

Загорскі абводзіў вачыма каморку. Нездаровая. Пад самым дахам. Улетку, відаць, горача, узімку холадна. Успомніў, як ішоў у гэты пад'езд праз двор, поўны дзяцей, бялізны на вяроўках, гарачага туману, што валіў з акон сутарэння, як лез па страшэнна стромых сходах сюды, пад дах. Напэўна, у такім месцы жыў герой “Бедных людзей”. На цёмных сходах пахне мышамі, пялюшкамі, падгарэлай цыбуляй.

Не, так жыць Кастусю ён не дазволіць. “Ну, адмовіўся ад урокаў – твая справа. За такую прынцыповасць цябе нават паважаць можна. Але чаму ж ты, чорт, не хацеў год папрацаваць у Вежы? I не мучыўся б цяпер.

I цяпер жа не возьмеш. Не возьмеш, ведаю. Пазыкі будзеш прасіць ва універсітэцкага начальства, а не возьмеш у друга”.

Унь пакой. Хіба так можна? Свечка ў свечніку стаіць на падлозе. Паласатая, як арыштанцкая калашына. Цёмная частка – светлая частка, цёмная – светлая. Верная адзнака, што ў гаспадара няма гадзінніка. Удзень жыве па стрэле гарматы ды па бою гарадскіх курантаў. Уночы – па такой вось свечцы. Палоска аднаго колеру згарае за гадзіну. “Студэнцкая” свечка. Немцы прыдумалі.

А на сцяне адзінае ўпрыгожанне: выдзертая аднекуль пажаўцелая гравюра: “Сутычка Ракуты са Зверына і хана Койдана пад Крутагор'ем”.

Алесь чарпнуў трохі вішань з талеркі. Пераспелых, чорных, кранутых нават птушкамі і таму вельмі салодкіх. Паклаў адну ў рот, старанна абсмактаў костачку і, надзьмуўшы шчокі, рэзка дзьмухнуў. Костачка папала вышэй валасоў на падушцы. Чалавек сеў.

…Алесь, аслупянеўшы, глядзеў на незнаёмы твар, ружовы са сну. Цёмна-русыя валасы, рот з надзьмутай ніжняй губой, маленькая зграбная рука растапыранымі пальцамі прычосвае кудлы.

– Крыху нечакана, – сказаў чалавек.

Загорскі не ведаў, што казаць. Невядомы апусціў вочы і ўбачыў вішні ў Алесевай руцэ.

– Прыемнага апетыту.

Тфу ты, чорт! Добра, што хоць гаворыць па-мужыцку. Зямляк.

– Давайце адрэкамендуемся.

– Ахвотна… Алесь Загорскі.

– Князь? – у чалавека заўсміхаліся вусны.

– Але.

– Адразу відаць выхаванне, – паважліва, нават з некаторым здзіўленнем, сказаў чалавек. – Віктар Каліноўскі.

– Вы?! Кастусь мне столькі расказваў.

– Уявіце, мне ён расказваў пра вас таксама.

Толькі тут Алесь убачыў няўлоўнае падабенства Віктара і брата. Адзін колер валасоў, толькі ў Віктара яны мякчэйшыя і не такія бліскучыя. I ніжняя губа. I вочы з залацістымі іскрынкамі. Толькі Віктар болыы худы і пластычны. На прыгожых запалых шчоках – няроўны румянец.

– Кастусь прачакаўся. Даўно тут?

– Некалькі гадзін. А дзе ён?

– Пайшоў здабываць штосьці на вячэру. Давялося амаль усю маю месячную пенсію забіць на кнігі. Калі нічога не дастане – раздзеліце з намі вось гэта.

Алесь паглядзеў на вішні ў далоні.

– Чорт, – сказаў ён. – Як няёмка.

– Нічога. Мы людзі свае. Скажыце, як там у вас справы? Як з Кастусёвай просьбай?

– Якой просьбай? – удаў здзіўленне Алесь.

Віктар глядзеў на яго ўважліва.

– Добра, – сказаў ён. – Гэта добра.

Усмешка была дабрадушная.

“Свой”, – яшчэ раз падумаў Алесь і спытаў:

– Як з вашай работай?

– Ідзе. Сяджу над рукапісамі, як пацук, ды ад пылу чхаю.

– Вы ў Публічнай бібліятэцы?

– Я ў непублічнай бібліятэцы. Сяк-так плацяць.

– Цікава.

– Каб не было цікава, я не кінуў бы медыцыны для заняткаў гісторыяй.

Віктар дастаў аднекуль з-за ложка скураную труб-ку, падобную на круглы пенал.

– Вось адсыпаўся, каб уначы працаваць. Цішэй. А то на маёй кватэры ўдзень нельга. А мне трэба зрабіць апісанне.

ён разняў трубку і выцягнуў адтуль пергаментны скрутак.

– Дрэнна скручваецца пергамент. Але як скруціцца, то і не раскруціш. Глядзіце.

Жаўтаватая дарожка ляжала на яго каленях. Чорныя маленькія літары і кармінавыя вялікія.

– Сапегаў ліст, – пяшчотна сказаў Віктар. – Бачыце, пячатка?

Пячаць ляжала ў круглай срэбнай пушачцы, прымацаванай на шнурку да граматы. Кольца чырвонага воску з адбіткам.

– Андрэеўскі папрасіў. Яму трэба па гісторыі філасофіі права. А ён нашай старой мовы – ані-ні.

– Наша хіба мова?

– Нягож, – Віктар надзьмуў губы. – Ды яшчэ і якая. Слухайце: “Пашто вам, чадзь русінская, за непраўдзівымі, але фальшывымі ганіці. Чаго таго хочаце, каб слова дзедзіч зберагчы або маетнасць сваю?… Слова хоцечы зберагчы – мецьмеце вечнасць. Маетнасць адну хоцечы собе прыўлашчыці – морд душы атрымаеце”.

Зграбныя доўгія пальцы трапяталі над дакументам. I гэта быў рух такой пяшчоты, што рабілася не па сабе. Так пальцы сляпога часам трапечуць над абліччам самага роднага чалавека, не дакранаючыся да скуры, а проста адчуваючы яе цеплыню.

– Бач, словы якія?! “Каразн” – гэта азначае страта, пакаранне смерцю. Забылі слова! – ён нібы ўзважваў словы на невідочных шалях. – Каразн – пакаранне смерцю. Тфу!… Або восы “пляснівы конь” – гэта шэры, мышасты. Плесняю пахне слова, прыцемкам, склепам.

Алесь глядзеў на аблічча гэтага дзівака і адчуваў, што палюбіць яго.

– Або “плюта” – гэта нягода. А вось “сок”, ад слова “сачыць”. А мы ўзялі дурное “розыск”… А от глядзі-глядзі: “талкавіска” – месца, вытаптанае коньмі падчас бітвы. Або “клявец” – востры молат, каб насякаць жорны. Забылі!

– Чаму? – сказаў Алесь. – У нас і цяпер клявец. Падчас паўстання мужыкі і імі валяць.

– Не можа быць? – Віктар запісваў.

– Але.

– Або вось “лезіва” – вяроўка, каб лезці па борць… Забылі. Усё забылі… Вось так і жывём. Вывуджваем па слоўцу з каламутнага мора.

“Дзівак, – зноў падумаў Алесь. – Бяскрыўдны запылены дзівак. Корпаецца ў рукапісах, ведае, відаць, усё да дробязі пра Беларусь і Літву, жыве старажытнасцю і пляваць хоча на сучаснасць. Архіўны юнак”.

– Скажыце, – спытаў ён, – вы сапраўды думаеце, што гэта патрэбна сённяшняму дню?

Віктар суха кашлянуў. I раптам Загорскі ўбачыў, што добрае, трохі разгубленае ад ціхага замілавання аблічча нібы падсохла і стала жорсткае. Рахманыя вочы востра звузіліся. Пульхная ніжняя губа падабралася пад верхнія зубы. Ясна было, адкуль гэта пакусванне ў Кастуся.

– Што ж вы маўчыце? – спытаў Алесь.

– А што гаварыць? Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы… Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта – чалавек ці народ.

Віктар нечакана ўсміхнуўся. Відаць, прыйшлі ў галаву новыя думкі, і ён адразу забыў пра сваё раздражненне.

– Вы не заўважалі, што найбольш хлусяць у гісторыі? I якраз тыя, што найбольш крычаць аб сённяшнім дні і рэкамендуюць былое як альбом з цікавенькімі малюнкамі. Ну, хаця б мой непасрэдны начальнік барон Мадэст Корф[100], нямецкая каўбаса на імперскай рускай службе. Нашто ім хлусіць, калі гісторыя – было і быллём парасло?

ён усміхнуўся і прылёг на локаць:

– Старонка гісторыі… Ведаеце, з кім Модзінька вучыўся? З Пушкіным. Ворагі былі. Сварыліся. Афрыканец наш яго, здаралася, і пабіваў. I атрымалася так, што перакрыжоўваліся іхнія шляхі. Адзін за кнігу – і другі за кнігу. Адзін гісторыю пісаць – і другі пісаць. Мяркую, у Модзінькі, хоць ён і нахапаў чыноў, увесь час аставалася пачуццё ўшчэрбнасці, абдзеленасці, падсвядомае жаданне саперніцтва. Ну і пісалі. Адзін свае смярдзючыя кніжачкі, абяцадла для бедных, а другі – “Гісторыю пугачоўскага бунту”. Гісторыя – лухта, гісторыя – парахня! То скажыце мне, князь Загорскі, скажыце мне, чаму за гэтую парахню аднаго ўсё жыццё ганялі, застрэлілі ўрэшце і нават пасля смерці баяцца?! I чаму другога за парахню гэтую, за непатрэбшчыну, узвысілі, ступеняў надавалі?

вернуться

100

Корф Мадэст – рэакцыйны гісторык, у 1849 – 1861 гг. – дырэктар Публічнай бібліятэкі. У 1864 – 1872 гг. – старшыня дэпартамента законаў Дзяржаўнага савета. 

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)