Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 138
Перейти на страницу:

«Цар Мікіта вельмі любіў кукурузу — на кукурузе спаў і лісцем кукурузы накрываўся, а калі ў Амерыцы, у фермера Гарста, наеўся паранай кукурузы, дык у Нью-Ёрку як стукнуў пантофляй па трыбуне — ажно ўсе капіталісты пабеглі тапіцца ў акіянах, а ў Савецкім Саюзе стаў «камунізьм». А потым цара Мікіту прагнаў яго слуга і сам стаў царом Леанідам. Гэты цар меў бровы, як чорныя конскія грывы, ён сказаў: «Хопіць есці кукурузу! Будзем піць віно!» I па ўсім Савецкім Саюзе разлілося гэтае г..но! Во, Васілёк, які вершык я склаў у сваёй дурной галаве, і гэты вершык я пераказаў мужыкам на адным вяселлі, дык мяне за гэта тры ночы трымалі на голай халоднай падлозе ў кадэбэ, а днём усё дапытвалі: хто сачыніў? I я прызнаўся: я сачыніў, і тады адчынілі дзверы на вуліцу і як да-алі мне выспятка ботам падкаваным, што, як я ў мястэчку апынуўся, — не памятаю».

Дзядзька Сцяпан гэтак рагатаў, што і я зарагатаў, ды так, што ажно ўпаў ля калоды, на якой тросся ў рогаце дзядзька, і мне здалося, што і калода рагоча, і адным вокам я бачыў, што з блізкай, цераз плот, хаты праз шыбіну глядзіць на нас знерухомелы, як здзіўлены, дзядзька Восіп. А куры разбегліся далёка ад нашай калоды, а жоўта-чырвоны, як вогненны, певень Пецька пагнаў маладзенькую курачку за вугал хлява, а сабака, рыжы Дзік, ірваўся з ланцуга і брахаў пра нас усяму мястэчку, а за гародамі і бульбяным полем, ля рэчкі, я і гэта бачыў, стаялі, навастрыўшы вушы на Сцяпанаў падворак, белы казёл і чорная каза. А дзядзька Сцяпан упаў з калоды, і мы з ім рагаталі на зямлі, а я закінуў на дзядзьку ногі, і мы ўжо з ім забыліся, з чаго рагочам, а дзядзька Восіп ужо, мусіць, забыўся, чаго ён глядзіць на нас са свайго акна, а вогненны Пецька, мусіць, ужо забыўся за гэтым рогатам, чаго ён гнаўся за курачкай, а Дзік схаваўся ў сваёй будцы, нават пысу не паказвае, а казёл з казой сарваліся з прывязі і збеглі ў алешнік, і толькі густы куст так тросся, ажно лісце з яго ляцела. Во як усё тады звар’яцела ад нашага з дзядзькам Сцяпанам рогату.

I раптам дзядзька перастаў рагатаць — гэтак жа, як і пачаў. Сядзеў на зямлі, апусціўшы галаву долу, маўчаў, потым ціха сказаў: «Во тады, пры цару Леаніду, захварэлі нутром мой брат і Восіпава сястра... твае, Васіль, тата і мама... захварэлі, калі яшчэ не былі тваімі... але ж неяк сышліся... па-суседску... мы з Восіпам ім домік у жыдкоў купілі... Ох-ха-хо! — Дзядзька Сцяпан устаў з зямлі і яшчэ сказаў: «Ты павінен ведаць, Васіль... бо расцеш».

Усё гэта я ўспамінаю раніцай на беразе рэчкі. Сонца ўжо дужа скварыць. Закасваю порткі і таплю ногі ў вадзе па калені. Жабы ляніва злазяць з лісця лотаці ў ваду і сядзяць у ёй па шыю, заплюшчыўшы свае лупатыя вочы. Стракозы прычапіліся да чароту і аеру, не варухнуцца. Нейкая рыбіна стаіць на дне пад ракітай, пускае наверх бурбалкі, кругі па вадзе разыходзяцца. Птушкі ў алешніку сціхлі. I тут я чую:

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)