Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 138
Перейти на страницу:

I во што яшчэ, ледзь не забыўся сказаць: нейкае дзіўнае сяброўства завялося ў Восіпавага казла са Сцяпанавым пеўнем. (I пра гэта, праз Дуню Кучараўку, ведае ўсё мястэчка.) Певень Пецька скача на спіну казлу, сядзіць на ім, як вогненны кавалерыст — казак са шпорамі, на ўсю глотку кукарэкае, а казёл галопам носіцца з ім па крузе вакол слупка, пакуль вяроўчына да канца не наматаецца, тады казёл, як шчаслівы служка, робіць адваротныя кругі, радасна мэкае, і барада яго яшчэ болей задзіраецца ўперад.

Нарэшце дзядзька Сцяпан нясе з-пад павеці дзве складзеныя касы (і мне ж — з карацейшым касільнам), брусок, мянташку, сякеру, два вяслы і шост. Потым бярэ ў мяне торбу, вешае яе на абодва вяслы і, разам з косамі, кладзе сабе на правае плячо. Я бяру ў адну руку вяроўчыну з казой, у другую — шост, і мы выходзім у завулак. Дзік, б’ючы хвастом, бяжыць паперадзе нас. Дзядзька Восіп бярэ з зямлі сякеру, моўчкі ідзе побач, высокі і тонкі, як жардзіна, а на галаве ў яго — мяккі картуз з надпісам над казырком: «абібаз». Шырокі ў плячах, дзядзька Сцяпан ледзь дастае суседу да пляча. Ну, а я ледзь дастаю да пляча дзядзькі Сцяпана. Але я ўсё-ткі вышэй за казу і яна мяне слухаецца — не ўпіраецца, не дзярэцца на вяроўчыне. Ля свайго плота нас чакае баба Матруна, абапіраецца на кіёк-качарэжку. Дзядзькі аддаюць ёй свае ключы: дзядзька Сцяпан — ад хаты, каб магла карміць курэй, дзядзька Восіп — ад хлява, каб выводзіла казла на траву, забірала яго і замыкала нанач у хляве.

Дзядзька Сцяпан кажа ёй:

   —  I даўно стаіш, жджэш нас, цётка?

Баба Матруна, маленькая, сухенькая, у старым, але чысценькім пярэстым андараку, хавае счарнелай вузкай далонькай вочы ад сонца, а вочы ў яе наўздзіў блакітныя-блакітныя, хоць шчокі, і лоб, і шыя счарнелыя і ўсе ў глыбокіх зморшчынах, — адказвае:

   —  А даўно ўжо стаю. То і добра, што стаю. Скора, мае дзеткі, лягу навечна. Дай жа, Госпадзе, яшчэ пастаяць.

   —  Хай жа Бог табе, цётка, дае здароўя яшчэ доўга-доўга стаяць! — кажа дзядзька Сцяпан.

I мы ўсе ідзём яшчэ крыху завулкам, зварочваем на сцежку, прыходзім на бераг рэчкі. Першы ступіў на бераг Дзік, гаўкнуў і жабы расплюшчылі над вадой вочы, скокнулі далей ад берага, у чарот. Восіпаў казёл напяў вяроўчыну ад слупка, памкнуўся быў мусіць, да казы, але ж вяроўчына не пусціла. А з гарода, праз бульбоўнік, прыбег, як прыляцеў, Пецька, скокнуў казлу на спіну, стаў на ёй і кукарэкнуў. Дзядзька Восіп паморшчыўся, скрывіў доўгі нос, чмыхнуў і адвярнуў галаву ўбок. Ён, мусіць, быў незадаволены, абураны гэткай прыніжанасцю, паслугацтвам свайго казла і нахабнасцю Сцяпанавага пеўня. Каза памкнулася насустрач казлу, але я здужаў стрымаць яе на сваёй вяроўчыне, і яна пагрозліва выставіла рожкі ў мой бок. Дзядзька Сцяпан ціха засмяяўся сабе ў вусы.

Нарэшце мы заняліся сур'ёзнай справай. Паскідалі ў лодку чаравікі, дзядзька Восіп закасаў порткі, увайшоў па калена ў ваду і ўкладвае на дне лодкі косы, торбы, сякеру, кладзе на лаўкі шост і вёслы, а дзядзька Сцяпан усунуў ключ у замок на ланцугу, ля слупка, доўга тужыцца павярнуць ключ, і — нічога, не паддаецца замок. Дзядзька пнецца, пнецца, ажно язык з рота высунуў, лаецца:

   —  А каб цябе, а каб цябе! Гэта ж так заржавеў! Бы той капталізьм, як казаў Мікіта. Перу! Каб цябе, а каб цябе! Восіп! Бяры ты!

Дзядзька Восіп моршчыцца, але бярэцца за ключ доўгімі пальцамі — і замок раптам адкрываецца. Дзядзька Восіп выпрастаўся ва ўвесь свой доўгі рост і далёка зверху глянуў на ўсіх нас — на Сцяпана, на мяне, на казу, на сабаку, на жаб, нават на свайго недалыгу-казла з пеўнем на спіне — і крышку сабе пасміхнуўся. I тут я таксама ўсё зразумеў... Я зразумеў, што дзядзька Сцяпан даўно ўжо адамкнуў замок і, мусіць, — канечне ж! — захацеў, каб прыемна, добра, лёгка пачувалася Восіпу, яго даўняму, з маладосці, суседу і сваяку, тут, перад лодкай, а можа — і надалей, у лодцы.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)