Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 136
Перейти на страницу:

Праз месяц звольнілі Алю з работы і перасялілі ў катушок, некалі адбіты мною пры кухні. Бездараж не выпусціла Алю адсюль, у Барабінску ўкралі ўсе нашы рэчы, і вось цяпер кінулі на галоднае існаванне. Які бязлітасны лёс! Якія жорсткія людзі! I нічога не растлумачыш, ніхто не хоча табе паверыць. Часта не на самых лепшых сыплецца толькі дабро, а не на самых горшых — адны няшчасці і пакуты.

Я з адчуваннем горкай віны і спагады глядзеў на дачасна ссівелага, сухенькага, з дрыготкімі пальцамі, заўсёды маўклівага Алінага бацьку. Але што я мог яму сказаць, чым суцешыць, як абнадзеіць? Вечнаю ссылкаю, вечным недаверам пастаўленых ахоўваць ідэйную чысціню і нас ад свабоды. Яны ў кожным заплямленым фальшыўкаю бачаць ворага. Ворага чаго і чыйго ворага? Адкуль жа іх столькі ўзялося, што не хапае турмаў і лагераў, што цэлыя вобласці ад Брэста да Магадана сталі месцамі няволі невінаватых пакутнікаў?

Ад гэтых думак баліць галава, але я ласкава нешта хлушу сваёй дачушцы, спадзеючыся, што яна нічога не разумее, а яна разумнымі вочкамі спагадліва і з папрокам глядзіць на мяне.

Тым часам пачынае крапаць дождж. Буйныя кроплі шлопаюць па мяккім дарожным пыле, па лапушыстым дзядоўніку, па зарослых лебядою стрэхах. Не запальваючы святла, вячэраем, я стараюся развесяліць Таню, а яна з поўнымі вочкамі слёз дапытваецца, куды паехала мама. Уначы я не заснуў ні на волас. Ліў дождж як з луба. Заплюшчуся і бачу, як ледзьве цягне воз па ліпкай гразі ўпараны Смажаны, як калоціцца прамоклая навылет мая адзіная апора, мая «дзекабрыстка». Не-е! Ніякага падабенства. Валконскую, Мураўёву, Трубяцкую, Фанвізіну і нават Паліну Гэбль сустракалі генерал-губернатары, а мая Аля сто дваццаць кіламетраў адна пад дажджом па дзікай тайзе пехатою мясіла гразь. Яшчэ шчасце, што ў малінніках былі сытыя мядзведзі і не выйшлі па здабычу на шлях. Думы раздзіраюць душу. Што дасць паездка ў раён? Пасля прамовы Страпчанкі, відаць, нічога. Гэта быў яго загад. Значыць, Алі давядзецца ехаць у Новасібірск і зноў стукацца ў двайныя парадныя дзверы.

Назаўтра, каб не бачыць маўклівых пакутаў старога, я пайшоў на свае соткі. Рабіў непатрэбную работу, каб хоць трохі апрытомнець ад надакучлівых дум. Пераскокваючы лужыны, бегла некалькі дзяўчынак з дзіцячага дома. Прыпыніліся, дружна прывіталіся: «А сёлета вы будзеце нас вучыць? I драмгурток будзе?» Кроў ударыла ў твар. Відаць, яны ўжо ўсё ведалі. Навіна ж пакацілася з магазіна. Я прыкінуўся, што недачуў, і запытаўся: «Адкуль гэта вы бяжыце ў такую макрэчу?» — «Трусам траву рвалі». I, падскокваючы, пабеглі з мяшэчкамі зелля. Якія яны шчаслівыя! У іх не будзе плям у анкеце, а што чакае маю дачку і ўсіх дзяцей пакараных бацькоў? Божа мой, толькі б не звар’яцець! З чым вернецца Аля? Як складзецца наш лёс?

Некалі з такім напружаннем і страхам я чакаў прысуду, як цяпер прыезду жонкі з раёна. Не хацелася ні піць, ні есці, ні спаць. Я лаўлю сябе, што, бывае, іду не туды, куды збіраўся, гавару не тое, што хацеў сказаць. Страшна. Паўтараю сам сабе: «Уж лучше посох и сума, не дай мне бог сойти с ума». Падумалася: куды саджаюць звар’яцелых ссыльных, у турэмную ці ў звычайную псіхіятрычку?

Каб яшчэ затрымалася Аля, напэўна б, рэхнуўся. Ні ў адзіночках, ні на следчых «канвеерах», ні на інсцэніроўках расстрэлу мяне не апаноўваў такі страх, як цяпер. Тады я быў адзін. Аднаму і гінуць не так страшна, а тут — сям’я, самыя дарагія і блізкія людзі, ты ж бездапаможны абараніць і засланіць іх ад бяды.

На трэці дзень надвячоркам мокрая, стомленая, запырсканая гразёю з пасінелым дзіцём на руках увайшла Аля, пагладзіла мае парадзелыя валасы. «Не адчайвайся. Неяк будзем жыць. Мяне аднавілі…» I расказала, як ёй спагадаў загадчык райана, бездапаможна разводзіў рукамі, а калі яна патрабавала даць копію загада з тлумачэннем прычыны, па якой нас знялі, сказаў, што выдаць не мае права, і толькі тыцнуў пальцам у столь і параіў, перш чым ехаць у Новасібірск, зайсці да таварыша Страпчанкі, але, барані божа, не спасылацца на яго.

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)