Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 136
Перейти на страницу:

Прамоўца памаўчаў, памаргаў маленькімі вочкамі з чырвонымі павекамі. «А цяпер, таварышы, павінен спыніцца на самым адказным і важным пытанні. Вы ведаеце, што наш раён спецыфічны. Вялікая колькасць нашых ідэйных праціўнікаў, а дакладней ізаляваных за варожую дзейнасць, жыве поруч з намі. Памыляюцца тыя, хто думае, што яны раззброіліся і перавыхаваліся, змірыліся са сваім становішчам. Не! Як вядома, класавая барацьба з варожымі недабіткамі абвастраецца. Некаторыя хочуць прыкінуцца лаяльнымі, старанна працуюць, каб ціхай сапай нашкодзіць на любым участку народнай гаспадаркі, зрабіць уплыў на несвядомых людзей, асабліва на моладзь. Абавязак кожнага настаўніка — пільнасць і яшчэ раз пільнасць. Усялякім варожым размовам, намёкам і анекдотам павінны даваць адпор і пра ўсё неадкладна даводзіць да ведама работнікаў органаў, замацаваных за вашымі населенымі пунктамі. Іх вы ведаеце. Райкам і органы спадзяюцца на вас. За работу, таварышы! Няхай жыве Усесаюзная Камуністычная партыя бальшавікоў на чале з нашым правадыром, мудрым настаўнікам народаў Савецкага Саюза і працоўных усяго свету Вялікім Сталіным!»

Залу скалануў гром воплескаў. Усе ўсталі і ляскалі, пакуль Страпчанка не спыніў жэстам рукі гэты ўсеагульны парыў любові і адданасці мудраму правадыру.

Гэтая адкрытая вярбоўка настаўнікаў у даносчыкі і шпікі мяне аглушыла і запомнілася амаль літаральна. Рукі апусціліся, сэрца сціснула трывога, у галаве стаяў звон. Пасля канферэнцыі, нікога не чакаючы, нікуды не заходзячы, мы з Аляй пехатою выправіліся дамоў. Ішлі моўчкі. Прамова новага сакратара прыгняла абаіх. Галава гула ад думак, але не хацелася размовамі вярэдзіць душу.

Дадому прыпляліся на змярканні. Танечка ўзрадавалася ледзянцам, а дзед некалькім пачкам папярос «Север». Мы далі нагам трохі адпачыць, каб увечары сесці за складанне планаў на першую чвэрць. Праз якую гадзіну зайшла наша гаспадыня і адразу з парога секанула: «От што, мілыя мае, шукайце сабе другую фацеру». — «Чаму, цётка Дуня? Мы ж акуратна плоцім кожны месяц. Ні разу не сварыліся, здаецца, нікому не замінаем». — «Так-то яно так, але чым вы будзеце плаціць цяпер? Вас жа абаіх знялі з работы. Толькі што ў магазіне гаварыў новы завуч Веньямін Мікалаевіч і загад паказваў». — «Мы ж толькі што прыйшлі з канферэнцыі. Нам ніхто нічога не казаў…»

Я ўскочыў і пабег да новага завуча. Яго прызначылі таму, што ў школе адкрылі восьмы клас, а Наталля Іванаўна са сваёй адукацыяй на такую пасаду «не цягнула». Я пастукаўся і адразу ўвайшоў у пакой на другой палавіне дырэктарскага дома. Веньямін Мікалаевіч апярэдзіў маё пытанне. «Як ні шкада, але мушу засмуціць вас. Пасля канферэнцыі мяне выклікалі ў райана і ўручылі вось гэты загад аб зняцці вас абаіх як неадпавядаючых свайму прызначэнню».

Я выскачыў як апараны і пайшоў нацянькі цераз школьны двор. Каля завозні Мікалай Шчарбакоў запрагаў Смажанага. «Ты куды на ноч гледзячы сабраўся?» — «Пара-дач-кі! Калі надумаліся. Пасылаюць у раён па сшыткі і наглядныя дапаможнікі. Каб заўтра былі тут. Ну і падкінуў ты мне рабацёнку». — «Колечка, пачакай хвілінку. Захапі з сабою Алю. Вось так патрэбна». Мікалай кінуў у перадок брызентавы плашч, мы селі на воз і пад’ехалі да нашай хаты. Нам быў ясны ўвесь трагізм нашага становішча: застацца без працы, без прытулку, без кавалка хлеба на мізэрнай пенсіі Алінага бацькі. Аля сабралася літаральна за тры хвіліны, схапіла закручанае ў пялёначку дзіця і выбегла з хаты. Я ледзьве паспеў дагнаць яе і кінуць на воз забыты плашчык. Потым доўга глядзеў услед, пакуль фурманка не растала ў вечаровай смузе.

У двары дачушка бесклапотна гуляла ў хованкі з Моцькаю, цесць сядзеў на парозе і адну за другою курыў самакруткі. Я адчуваў сябе вінаватым перад усімі, уяўляў, што ён думае, як праклінае той дзень, калі лёс звёў яго ціхую і любімую дачушку з гэтым вечным выгнаннікам, пакалечыў яе маладосць і яго старасць, загнаў у гэты мядзведжы кут у добраахвотную ссылку. Адносна добра ўладкаваныя на Случчыне, мы сарвалі Аліных бацькоў з наседжанага месца на Калініншчыне. Яны ўпадабалі беларускую прыроду і клімат, дабрату нашых людзей і засталіся жыць з намі, гадаваць унучку і весці не надта хітрую гаспадарку. Але лёс быў бязлітасны да нас на самым пачатку: раптоўна памерла саракавасьмігадовая Аліна мама, а праз дзесяць дзён, майскім надвячоркам, перад першым выпускным экзаменам з’явіліся маёр Ушакоў і капітан Шаўцоў з панятым завучам школы, перакапалі наш немудрашчы скарб і павялі мяне праз мястэчка, каля школы. Адны глядзелі са спагадаю ўслед, некаторыя, мабыць, лічылі замаскаваным злачынцам.

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)