Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 199
Перейти на страницу:

Здаралася, Езавітаў выходзіў з бібліятэкі, а на Ратушы гадзіннік адбіваў сем разоў. На сон часу не заставалася, і начальнік горада паволі накіроўваўся да белай царквы і касцёла з вострай гатычнай вежкай над франтонам (царква і касцёл месціліся насупраць Ратушы), ішоў, бадзёра ловячы марозныя подыхі ветру, да рынка (ён яшчэ не пачынаў працы) і, сустракаючы заспаных дворнікаў, якія адкідвалі з тратуараў начны снег, вяртаўся — ужо шпарчэй — назад у свой кабінет…

Прамысловасць у горадзе развівалася паспяхова і не патрабавала асаблівых высілкаў камісарыята, і Езавітаў імкнуўся найперш актывізаваць у горадзе культурнае жыццё. Пачалася распрацоўка мерапрыемстваў па святкаванні 600-годдзя Беластока — з удзелам грамадскіх дзеячоў, харавых і драматычных гурткоў (Езавітаў хацеў запрасіць трупу Францішка Аляхновіча). Па школках прайшлі гістарычныя чытанні — у гонар 170-годдзя ад часу надання Беластоку гарадскіх правоў. Беласточчына, здавалася, абуджалася ад няпэўнасці.

А ў лютым 1919-га у горад увайшлі жаўнеры легіёнаў Пілсудскага. Езавітаў мусіў пакінуць горад. Па даручэнні міністэрства беларускіх спраў ён прыняў ад камісара Іваноўскага Плянтова-Шчучынскі павет, а праз два месяцы вярнуўся ў Горадню.

* * *

Першыя дні ў Горадні Езавітаў, пакуль не знайшоў сабе кватэры, начаваў у вайсковай казарме — разам з братамі Новікамі.

― Дык што ж гэта будзе? — часта не браў сон Стася.

― Усё паправіцца, вось толькі б з сіламі сабрацца… — малодшаму Апанасу не пазычаць упэўненасці.

― А вы пра ЛітБелССР чулі? Цяперака ажно дзве дзяржавы-спарышы паўсталі — Літоўскае Гаспадарства і гэта вось ЛітБел… — не маўчалася Стасю.

― А бальшавікоў раней і адна Заходняя вобласць задавальняла, — адказваў Апанас. — Яе ж лягчэй потым да Расіі прыляпіць было б…

― Тут, хлопцы, — не ўтрываў і Езавітаў, ― як у марыянетачным тэатры разыграна. Самі ж бачыце: 1 студзеня абвесцілі БССР, а ўжо 16-га ЦК бальшавіцкай партыі на чале з Леніным вырашыла адкарнаць ад яе Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні. І засталося ў той БССР толькі часткі Менскай і Горадзенскай…

― А беларускія камуністыя й ня пікнулі на гэта — лісліва ў рот Леніну і глядзелі! — паківаў галавой Стась.

― Так. А затым і зусім той БССР не стала… — працягваў Езавітаў. — А як неахвотна Масква нават тую абкарнаную рэспубліку прызнавала?! Усерасійскі ЦМК пастанову пра прызнанне БССР абнародаваў толькі на Усебеларускім з'ездзе саветаў 2 лютага, і тады ж, з падачы Свярдлова, і вырашылі стварыць Літоўска-Беларускую ССР.

― Дык што гэта… Масква прызнала БССР як дзяржаву ўсяго на… некалькі гадзін — і зляпіла новую? — здзівіўся Апанас.

― Так.

― А праз месяц пасля свайго абвяшчэння Жылуновічаўская БССР страціла нават права на аўтаномнасць, — падрахаваў Стась.

― А што ў сённяшняй ЛітБеліі засталося? Кавалкі Віленшчыны, Меншчыны і Ковеншчыны?

― Бо амаль уся Літва засталася пад юрыспрудэнцыяй незалежнага дэмакратычнага ўрада, — канстатаваў далей Езавітаў. — А ў кіраўніцтва ЛітБеліі з беларусаў патрапіў адзін Чарвякоў. Вы можа й не чулі аб тым, што пасля ўжо ўзгаданага Усебеларускага з'езда саветаў бальшавікі арыштавалі ледзь не ўвесь урад былой БССР — і Жылуновіча, і Дылу, і Шантыра…

― Дагуляліся. — Стась цмокнуў — і ўсе замаўчалі.

На пачатку 1919 года ў занятым бальшавікамі Менску былі закрыты створаныя пры немцах навучальныя ўстановы, перасталі выходзіць беларускія газэты. Начальнікам гарадскога гарнізона стаў добравядомы Крывашэін, Ландэр застаўся ў Маскве — стаў камісарам дзяржаўнага кантролю.

Яшчэ ў снежні на першым мітынгу шчыраваў камісар Бэрсан. Выступаючы на Пляцы Волі перад чырвонаармейцамі, не прамінаў выкрыкваць, трасучы вастраватым кулаком:

― Смерць тарыбам і радам!

Напачатку салдаты не зважалі на сутулаватага акулярыка ў шэрым паліто, скураной — не па марозе — шапцы, — ён павольна праціснуўся паміж няроўнымі шыхтамі памятых шынеляў, падсунуўся да трыбуны, счакаў, уважліва слухаючы, канца прамовы Бэрсана — і жвава скочыў на прыступку драўлянага ўзвышэння:

― Таварышы! Я, сябра беларускай Рады, вітаючы сённяшні ваш прыход, ганаруся, што ўрэшце нямецкага акупанта выгналі з нашага краю. У Радзе я быў толькі таму, каб карыстацца ёю як трыбунаю і наагул ведаць, што ў ёй робіцца. Сёння…

― Гані пана з Рады!

― Вон падбрэхіча!

Крыкі чырвонаармейцаў, здалося, аглушылі акулярыка. Ён паціснуў плячыма, паспрабаваў яшчэ штось выкрыкнуць, але ўбачыў перад сабою настаўлены зіхоткі штых…

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)