Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 199
Перейти на страницу:

― У самы кароткі тэрмін можна стварыць баявое ядро з дваццаці тысячаў чалавек, а затым папаўняць яго. Віленскія банкіры і памешчыкі гатовы выдаткаваць на барацьбу з бальшавікамі грошы. Ці не зможаце вы падтрымаць будучую групоўку зброяй?

Ды нямецкі генерал нібыта й не зразумеў сказанага. У ягоных вачах ужо не заўважалася былых бадзёрых агеньчыкаў:

― Калі ў полі зроку нашых войскаў, ― выціснуў стомлена, — з'явяцца якія б не былі ўзброеныя сілы — ведайце, мы нацэлім на іх свае кулямёты. А вось ахвотнікам выехаць за граніцу, каб там выступаць супраць бальшавікоў, я прапускі магу выпісаць…

3 снежня частка Рады і ўрад БНР накіраваліся ў Вільню…

«Зялёнаатрадаўцы» Лукаша Сяменіка

Толькі абышоўшы некалькі валасцей Барысаўшчыны, Васіль Муха зразумеў складанасць сваёй задачы — ніхто не ведаў, дзе сустрэцца з «зялёнымі» (так сяляне называлі партызан). І вось на нейкім закінутым хутары гаспадар — сухі маршчыністы дзед з густой шчэццю сівых валасоў на барадзе — пусціў яго пераначаваць і за сталом, абіраючы звараную бульбіну, стуліўшы бровы, падазрона запытаў:

― А сам хто, чалавеча, будзеш?

― Пры цары служыў матросам, — проста пачаў Муха.

― Гэта на карабелях плаваў?

― Плаваў. А вось зараз разам з іншымі вайскоўцамі вырашыў сваю армію стварыць, беларускую.

― А нашы «зялёныя» табе навошта?

― То ж як? Каб разам згуртавацца і ворагаў сваіх пагнаць.

― Ну а чым жа ты ганяць збіраесса?

Муха зірнуў у хітраватыя дзедавы вочы, усміхнуўся:

― У Менску збіраецца полк, кавалерыя ёсць, гарматы… — Але бачыў, што дзед не змяніўся ў твары, і тады толькі знайшоўся: — Ну а я асабіста пакуль маю з сабой вось гэта… — дастаў з кішэні курціка рэвальвер і паклаў каля чыгунка з бульбай. І гэта ўрэшце падзейнічала на дзеда:

― Вось гэта я разумею! — зашамкаў бяззуба. — Ты, чалавеча, ідзі нараніцы ў Траянаўку, там і запытай, як сустрэцца з Лукашам Сяменікам. Скажы, што Ўлас з Крывога хутара паслаў.

Праз дзень Васіль Муха быў у атрадзе «зялёных»…

На той час погалас пра паўстанцкі аддзел Лукаша Сяменіка разышоўся па суседніх Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях (па абмылцы некаторыя называлі камандзіра «зялёных» Семенюком).

«Пайду да Семенюка!» — вырашалі некаторыя пакрыўджаныя нямецкімі салдатамі мужыкі.

 А партызаны баяліся правакатараў — таму й мусілі прыхоўвацца.

У Траянаўцы Халопеніцкай воласці жыў бацька Лукаша — стары Сяменік, сярэдні гаспадар на шасці дзесяцінах зямлі. Калі воласць занялі немцы і пачалі чыніць здзек з мясцовага люду, траянаўцы ўзбунтаваліся, забілі двух салдат, — што на кані прыехалі ў вёску па харч і шомпалам зрэзалі Сяменікавых суседзяў, ― і збеглі ў лес. Тайком па ўсёй воласці для іх пачалі збіраць зброю…

Генерал Фалькэнгайн як у ваду глядзеў: на пачатку жніўня ягонаму войску давялося «паварочваць кулямёты». Партызанскі аддзел «зялёных» — амаль паўтары сотні паўстанцаў — пад кіраўніцтвам Лукаша Сяменіка на невялікай плошчы ад вёскі Сянно да вёскі Пупелічы ў Лісічынскай, Халопеніцкай і Зачысценскай валасцях пачалі атакаваць нямецкую частку ― і адсунулі яе на шэсць кіламетраў, «параўняўшы» мяжу паміж нямецкім і бальшавіцкім фронтам (названыя воласці выступалі на ім клінам).

Вечарам адбілі першую варожую контратаку, і поспех акрыліў паўстанцаў. Раніцай немцы пайшлі ў наступ зноў.

Зладжана сакаталі на флангах два трафейныя кулямёты, прыцэльна гохкалі са старога акопа вінтоўкі — як раптам зямлю ўскаланулі два выбухі, за імі яшчэ, яшчэ… Калі ўсё аціхла й асеў пыл — зноў на полі, але ўжо нашмат бліжэй, паўсталі шэрыя постаці ў шынялях. Адзываўся ўжо адзін правы кулямёт.

― Васіль! — крыкнуў Сяменік Муху. — Агледзь, што там з кулямётам! — ведаў, што Васіль — ці не адзін з атрада — умее гэтыя жалязакі давесці да ладу.

Муха памкнуўся было на левы фланг, як ззаду нечакана затраскатала… Вызірнуў з акопа — з паўкіламетра ад іх па свежым іржышчы сунуліся два панцырнікі (у страляніне гуку матораў не было чуваць — адно колкую траскатню іхніх кулямётаў).

― Лукаш! Могуць акружыць! — а Лукаш, сціскаючы акрываўлены плячук, крывіўся ад болю…

― То ж бальшавікі панцырнікі на нас з задоў пусцілі! — закрычаў хтось зблізу.

Муха агледзеўся: справа, там, дзе не сціхаў іхні кулямёт, падціскаў поле невялікі лапік кустоўя, за ім — метраў праз сто — пачыналася выратавальная стужка лесу…

― Хлопцы! Адыходзьма ў лес! — і Муха дапамог узняцца Сяменіку — і разам з ім, прыгінаючыся, дабеглі да канца траншэі. Напярэсткі кінуліся немцы, але па іх залескатаў кулямёт — селянін Мікіта з Лукашавай Траяноўкі прыкрываў адыход атрада.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)