Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 221
Перейти на страницу:

Аўтар драматычных паэм «Адвечная песня» (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і «Сон на кургане» (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928), п'есы «Паўлінка» (Пецярбург, 1913, пастаўлена ў 1913, у 1952 па спектаклю тэатра імя Я.Купалы створаны аднайменны кінафільм, у 1973 г. - аперэта), драматычнай паэмы «На папасе» (1913, ставілася самадзейнасцю), драмы «Раскіданае гняздо» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917, аднайменны кінафільм - у 1982), сцэнічнага жарту «Прымакі» (1920, ставіўся самадзейнасцю ў 20-я гады, у тэатры пастаўлены ў 1936), п'есы «Тутэйшыя» (1924, пастаўлена ў 1926), драматычнага абразка «На Куццю» (Вільня, 1928, ставіўся ў самадзейных гуртках). У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія доўгі час былі забаронены).

Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка».

Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам), міжнародны пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал», польскі тэкст у п'есах В.Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» і «Залёты», лібрэта оперы «Галька» С.Манюшкі, паэму А.Пушкіна «Медны коннік», шэраг вершаў і паэм Т.Шаўчэнкі, асобныя творы М.Някрасава, І.Крылова, А.Кальцова, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, М.Канапніцкай, Ю.Крашэўскага, У.Бранеўскага, Е.Жулаўскага, П.Панча і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».

Курдзін Дзмітры, нарадзіўся 13.10.1899 г. у Пензенскай вобласці (Расея) у сям'і настаўніка.

У 1925 г. скончыў Саратаўскі ветэрынарны інстытут. Служыў у Чырвонай Арміі. У 30-я гады служыў у Віцебску старшым ветэрынарным лекарам артылерыйскага палка. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Расстраляны 12.12.1937 г.

Творчую працу пачаў пад псеўданімам А.Сапёлка ў 1925 г. з вершаў. Аўтар п'ес «Міжбур'е» (другі акт апублікаваны ў кнізе «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі», 1975, пастаўлена ў 1929), «Контратака» (апублікаваны ўрыўкі ў 1932), «Чалавек вырашае» (пастаўлена ў 1934), «Азеляненне цэха» (апублікаваны ўрыўкі ў 1934-1935).

Курто Яўген, нарадзіўся 07.07.1924 г. на хутары Рачыборак Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Магілеўскім настаўніцкім інстытуце (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік камсамольскага падполля ў Багушэвічах, а з 1943 г. - партызан. Быў цяжка паранены (1944). Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната, загадваў Капланецкім млыном. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). У час вучобы працаваў у газетах «Сталинская молодежь» (1946), «Зорька» (1948-1960). З 1960 г. - рэдактар, потым старшы рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней - «Беларусь»), у 1972-1987 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1962 г.

Узнагароджаны орданам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

У друку выступіў у 1949 г. Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе» (1958), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Лясны ўрок» (1973), нарыс «Падарожжа трох сяброў» (1963), аповесці «Ён быў піянерам» (1960), «Дарога бяжыць насустрач» (аповесці і апавяданні, 1964), «Над ярам» (1966), «Шумеў Нягневіцкі лес» (аповесць і апавяданні, 1968, 1989), «Над ціхай Свідаўкай» (1972), кнігу аповесцей «Насустрач жыццю» (1974).

Пераклаў на беларускую мову казкі народаў СССР, паасобныя творы К.Чапека, Э.Раўда, Ш.Бейшаналіева, Т.Цыруліса, Л.Імерманіса і іншых пісьменнікаў.

Курылёва Святлана, нарадзілася 25.04.1928 г. у горадзе Жытоміры (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага.

Скончыла расейскае аддзяленне філалагічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). Працавала выкладчыцай расейскай мовы і літаратуры ў школе гарадскога пасёлка Камянец Берасцейскай вобласці (1950-1983). Жыве ў Камянцы. Сябра СП СССР з 1980 г.

У друку пачала выступаць у 1950 г. (берасцейская абласная газета «Заря»). Піша на расейскай мове. Друкавацца пачала з 1960 г., калі ў часопісе «Юность» (Масква) было апублікавана апавяданне «Дорога». Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жаворонки на улице» (1965), «И нелегко и непросто» (1975), «Формула успеха» (нарысы, 1979), «Доброта» (1983), «Самый короткий день» (1987) і кнігі-дыялога «Совхоз-комбинат «Беловежский»: сегодня и завтра» (з Ю.Марозам, 1990).

Кусянкоў Мікола, нарадзіўся 11.02.1935 г. у вёсцы Перарост Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка.

1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)