Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 73
Перейти на страницу:

— Гавораць, на берагах паўднёвага мора, — пачаў распавядаць Халямон, — з горнага крышталю змайстравалі чароўную трубу. Адным вокам у яе зірнеш — і ўсё, што далёка наперадзе, відаць, як на далоні.

— Няўжо? — здзівіўся Санцелямон.

— Я таксама гэта ведаю, — ганарліва сказаў Панцелямон.

— А ты адкуль? — не паверыў Санцелямон.

— Я такую трубу бачыў у купца, — сказаў Панцелямон, — ён глядзеў праз яе на наш ветразь.

— Калі ты гэта бачыў? — не сцішаўся Санцелямон.

— Калі вы з Алеоллай рыбу чысцілі, а я на носе ўдалячынь глядзеў.

— Ты ўсё прыдумаў.

— Нічога я не прыдумаў.

Пакуль блізняты спрачаліся, Халямон узлез на шчоглу.

— Эх, мне б гэтую трубу. — крыўдаваў ён.

— Ціха. Усім быць пільнымі, — сурова сказаў Палямон.

Ён спусціўся пад палубу і вярнуўся з двума вялізнымі цесакамі ў руцэ. Туды ж спусціліся і Санцелямон з Панцелямонам. Яны ўзялі свае ці то паляўнічыя нажы, ці то кінжалы, а таксама рыбныя гарпуны.

— Арцін, трымай напагатове свае меч і лук, а ты, Алеолла, ледзь што — хавайся ўнізе, — загадаў Палямон.

Арцін агаліў свой меч — Санцелямон і Панцелямон, і нават Халямон з зайздрасцю, вядома жа, не чорнай, паглядзелі на зброю будучага віцязя. Гэта быў сапраўдны меч, падумаеш, трохі меншы па памеры, чым у сталых віцязяў. А лук — проста любата — пругкі, з касцяной устаўкай — для таго, каб надаць страле моцнае паскарэнне. Стрэлы з чырвона-белым апярэннем — роўныя, наканечнікі адпаліраваны, быццам са срэбра.

— Пятнаццаць караблёў. Падобныя да нашых, — крыкнуў зверху Халямон.

— Да нашых? Рыбацкіх?

— Так.

— Можа, гэта сінеазёрцы? Але іх павінна быць васямнаццаць. Палічы добра, — папрасіў Палямон.

— Не, сапраўды пятнаццаць, — засведчыў Халямон.

— Гэта дрэнна. Піраты маглі іх захапіць і пад выглядам рыбакоў набліжацца да нас.

Прайшло паўгадзіны напружанага чакання. Палямон стаяў на носе, скрыжаваўшы перад сабой вялізныя цесакі. Побач з ім плячом да пляча, сціскаючы ў кулаках гарпуны і нажы, прымружыўшы вочы і ўзіраючыся ўдалеч, застылі Санцелямон з Панцелямонам. Алеолла не спусцілася ўніз, а, падняўшы з кармы рыбалоўны трызубец, падышла да блізнят. З такой зброяй у руках яна стала падобная да дачкі падводнага цара. Вецер раздзімаў яе густыя каштанавыя валасы, як быццам жадаў надаць ім форму марской хвалі. Побач з ёй, час ад часу шчэрачыся і рыкаючы, падрыгваў Брахіндзей. Тут жа быў і Арцін. У адной руцэ ён трымаў лук, у другой — стралу, гатовы ў любую хвіліну нацягнуць цеціву і стрэліць.

— Наперадзе ладдзя Вялюкшы. Я пазнаю яго белы ветразь з сінімі палоскамі. А вось і ён сам. Гэй, Халямон, прывяжы залатога карпа на пік шчоглы! — загадаў Палямон свайму старэйшаму сыну, які стаяў на папярочцы шчоглы.

Халямон спрытна абматаў тонкай вяроўкай хвост сушанага карпа і прычапіў, куды было сказана. Луска рыбы ярка заззяла на сонцы.

На караблі Вялюкшы над шчоглай таксама бліснуў залатой лускай карп.

— Усё ў парадку. Адставіць трывогу!

Караблі наблізіліся.

— Прывітанне светлаазёрцам! — крыкнуў Вялюкша.

— Прывітанне сінеазёрцам! — адказаў Палямон.

— Ні хваста, ні рыбінай лускавінкі! — Вялюкша прамовіў гэтае жартаўлівае рыбацкае пажаданне гучным голасам, прыклаўшы далоні да рота так, каб яго пачулі і на іншых ладдзях.

— Ні плаўніка, ні рыбінага зубчыка! — у той жа манеры адказаў яму Палямон.

— Да вадзяніка!

— Да вадзяніка! — пачуўся з іншых суднаў традыцыйны адказ на гэтае прывітанне.

— Як дабраліся? — ветліва спытаў Вялюкша.

— Выдатна! — весела адказаў Палямон.

— А вось мы два дні таму патрапілі ў буру. Толькі жоўтарэчанскія адплылі да сваіх вытокаў, як наляцеў смерч. Раскідаў нас па ўсім моры. Трох караблёў так і не далічыліся.

— Можа яшчэ падыдуць? — пастараўся суцешыць сінеазёрца Палямон.

— Можа і падыдуць. Тады вазьміце іх да сабе. Там Мяркулка, Смоліц і Трыдзеня.

— Возьмем! — адказаў Палямон, а ў блізнят запытаў: «Вы добра запомнілі, як тых рыбакоў клічуць?»

— Запомнілі.

— Не забудзьце. А то чужынцы да нашага каравана пад выглядам сінеазёрскіх суднаў падысці могуць. Што тады рабіць будзем?

— Што, што... Гарпунамі іх, — адважна адказаў Санцелямон.

— Гэта Паляндра, — ціха сказала Алеолла.

Яна думала пра смерч.

— Можа быць, — пагадзіўся з ёй Арцін.

— Наўрад ці, — з веданнем справы сказаў Панцелямон.

Слых ў блізнят быў выдатны.

— Паляндра ў асноўным на сушы круціцца, — падтрымаў брата Санцелямон.

— На моры свайго смутку досыць, — сказаў Халямон, які толькі што спусціўся са шчоглы. — Падводны цар усхадзіцца можа. Як гахне сваім цяжкім трызубцам па дне — дно захістаецца, і пойдуць па моры вялізныя хвалі. Альбо марскі дракон хвастом як махне — ведаеш, які марскі дракон вялізны! Пусціць бурун, а той бурун і ваду, і паветра закруціць — вось табе і смерч. Альбо вось гара ад падземнага жару раптам абарвецца, пад ваду бухне — а ад гэтага віхраслуп па моры-акіяне ідзе, караблі ў сябе захоплівае.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)