Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дом - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дом

Электронная книга - «Дом». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 41
Перейти на страницу:

Мара

«У мяне толькi адна мара... Я малюся, каб мае веды, мой талент, мая прыгажосць перайшлi да нашай Ядзi...» Такiя настроi i падобныя словы я чую ад жонкi даволi часта, але кожны раз гэта кранае мяне, i моцна.

Грошы

Безумоўна, грошы — iнструмент мужчынскi. Толькi мужчынскi ён таму, што мужчына вырашае, колькi мусiць мець грошай яго жонка. Перакананы: каб захаваць паўнавартасную сям’ю, неабходна, каб жонка мела доступ да паловы вольных сродкаў. Інакш яна будзе адчуваць прынiжанасць, дыскамфорт, сваю другаснасць... І можна будзе пачуць: «Ты зрабiў з нас рабоў з дапамогаю сваiх грошай. Нас: мяне, сына, дачку; нас, самых блiзкiх табе людзей, ты разглядаеш, як працаўнiкоў. Вырашаеш толькi ты, бо ў цябе грошы, i грошы толькi твае...» Падобнае чуеш i пасля таго, як аддасi палову вольных сродкаў у агульнае карыстанне, але гэта ўжо несправядлiвы папрок, зусiм несправядлiвы.

Апаратура

Яе любяць, даглядаюць, лашчаць. На яе збiраюць грошы. Па яе ездзяць у Берлiн, у Маскву... Тата з Нью-Йорка прывёз Алене фотаапарат. Калi сапсуецца аб’ектыў — драма. Калi паб’ецца лямпа ў асвятляльнiку — гора. Ну а колькi размоваў пра Яе Вялiкасць апаратуру!.. Нiканы, Кэнаны, Хасельблады — яны амаль як людзi. Гэта для мяне — людзi, а для жонкi — звышлюдзi. Яны — магi, фокуснiкi, чараўнiкi i алхiмiкi. Калi жонка мяне дастае, я забiваю такога алхiмiка. Бразь яго аб кафельную падлогу — i паляцелi ў розныя бакi парэшткi апарата!.. Даводзiцца купляць новы. Але якая асалода — знiшчыць якога Нiкана! Большасць вайскоўцаў кайфуе не ад знiшчэння ворагаў, а ад знiшчэння iх апаратуры, гэта значыць, зброi. І яшчэ цiкава ў сярэдзiну апарата зазiрнуць, ну i жончыны слёзы — неабходная дэталь сямейнага жыцця. Што за сям’я без слёз? Апаратура...

Гульнi з варонамi

У парку, памiж нашым кварталам i рэчкаю, на высокiх дрэвах начуюць вароны. У шарую гадзiну яны кружляюць у небе шумлiвай хмараю, а потым з крэктам i карканнем уладкоўваюцца спаць. Мы з Аленаю падыходзiм пад абсаджаны птушкамi клён i грукаем па камлi. Вароны ўзлятаюць, абурана пакрыкваюць, шархацяць у паветры вугальнымi крыламi i рассаджваюцца на суседнiм дрэве. У парку цёмна, пустэльна. Толькi мы i птушкi. «Ого-го-го-го!!!» — крычыць Алена, а я хутка-хутка пляскаю далонямi. Такое рамантычнае здзяцiньванне. Нiколi i думаць не думаў, што ў сорак буду варон ганяць, што так прыемна сачыць за iх палётамi ў начным абзораным небе. Вароны пералятаюць на другi бок рэчкi, сыплючы картавыя праклёны на неразумных людзей. Цяпер я разумею тых, хто трымае галубоў i гадзiнамi сочыць за iх куляннем у высокiм сiнiм небе. А тых, хто нi разу не ганяў варон, не разумею, нават крыху iм спачуваю.

Ластаўкi

Прыбiральшчыкi ў гатэлi Le Meridien спорваюць ластаўчыны гнёзды. Алена бяжыць у дырэкцыю i сварыцца, маўляў, у ластаўках, у iх прысутнасцi ўся адметнасць гэтага месца. Дырэктар дае слова, што прыбiральшчыкi больш не будуць нiшчыць птушыных гнёздаў. Праз год ластаўкi вяртаюцца i лепяць свае хаткi на тых самых месцах, дзе будавалi раней. Алена ганарыцца перамогаю, выходзiць на гаўбец i размаўляе з птушкамi, як з сябрамi, а тыя лётаюць вакол яе, нiбыта выказваюць удзячнасць.

Порна

Жонка выпiвае з геямi. Яны не геi, яны дзеля прымiтыўных выгодаў, што прыходзяць да iх у выглядзе грашовых траншаў, называюць сябе геямi, трансвестытамi, лiбераламi цi анархiстамi, яны палiтшарлатаны — прыносяць вiно, каб выпiць з Аленаю i цiхенька скрасцi якую iдэю. У Алены процьма брутальных iдыёцкiх iдэяў... Зняць парнафiльм у Белавежскай пушчы. Порна з зубрамi, з ласямi, з дзiкамi... Ну, ну... З лесунамi, з балотнiкамi, з палевiкамi... Мне прыкра не ад порна з зубрамi, а ад палiткастратаў, што лезуць у сябры да жонкi. Яны сыходзяць, i жонка, каб дагадзiць мне, а можа i шчыра, кажа: «Я зазiрнула iм у вочы — а там няма будучынi...» І гэта ўжо дакладна для мяне: «Ты ж можаш зрабiць погляд, скiраваны ў вечнасць?..»

Раскоша

Жонка раскошуе. Яна ў спантанным пошуку раскошы. Яна танчыць ад лепшага да найлепшага, ад высокага да найвышэйшага... Ласкавыя шолахi бавоўны, пяшчота футраў, ломкiя промнi дыяментаў, цеплыня золата, халадок палацаў — шмат, шмат недасяжных для iншых рэчаў i рэчываў ёсць у яе. А жонка не спыняецца, яе вабiць раскоша кахання, раскоша ўласнай зорнасцi, раскоша распуснасцi i размаiтасцi. Яна сама ўвасабляе гэтую раскошу са скаканнем на канi ў заснежаных палях, праз могiлкi, пад аблокамi, падобнымi да анёлаў, па сумётах, iскрыстых i безжыццёвых, як вечнасць, злоўленая ў шасцiпромнасць сняжынкi. Мая жонка раскошная, як сняжынка.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)