Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шчаслівай долю назаві...
Шчаслівай долю назаві... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шчаслівай долю назаві...

Электронная книга - «Шчаслівай долю назаві...». Краткое содержание книги:

Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш. Імі вызначана і новая кніга.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
ШТО ПАКІНЕМ
Не спяшаешся адгукацца. Замаўкаю сама. А ў духмяных сумётах акацый Дацвітае мая зіма.
Як усё, праміне і гэта. Адгарэняць плады. О, няўжо мы пакінем свету Толькі раннія халады?
Сэрца — быццам пчала на гронцы: Медазбор, медазбор... Як мы ўсё-ткі аблашчаны сонцам Пры ўзыходжанні на касцёр!..
1984
ВЯРТАННЕ ЖУРАВОЎ
Вы жывыя! Вярнуліся! Нейк амаглі Пашчу стронцыя, продань дарогі!.. Журавелькі-жураўкі мае, жураўлі, Сцяг вясны над палескай разлогай!
У Чырвоную кнігу занесены вы, Бо, як людзям, не заўжды спрыяе Вам паветра айчыны, наш кут векавы, Дзе зламыснасць любові наўчае.
Леціцё! — і вяснеюць бары і палі, Леціцё! — крышаць лёд рэчкі і рэкі. Хай жа вашая любасць да роднай зямлі Не спаткае знішчальнай апекі!
1987
НЕ НАХЛУСІ
Змалку мне доля казала мая: Трэба вучыцца без радасці жыць. Горам карала, каб верыла я, Быццам няма мне тут чым даражыць.
А ты не спалохаўся гэтае мовы, Птах мой вясновы.
Ты прыляцеў — і наледзь тугі Змыла, нібыта яе й не было! Змораны дзень, беспрасветна даўгі, Ружавым цветам уміг завіло!
Ружа ніводнай калючкай не коле... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Не нахлусі гэтай радасцю, доля.
1985
* * *
...А што радок, ён выжыве — ці не. А ты жывы. Табе са мною светла. I я ўжо знаю, як сюды імкне Душа тваёй сцяжыны — з будніх нетраў.
I тут ён, будзень, толькі — на дваіх. Таму і ўмее ён рабіцца святам. I я ўжо знаю, што з хвілін маіх Той рэдкі міг мой — самы найкрылаты.
О, не радкі, а ты мне — канавое, Калі й радок вось зноў жывы табою...
1985
* * *
Шарэе па-асенняму ваколле, Ніжэе пацяжэлы небны дах. I хай сабе! Я ўжо цябе нікому, Нікому і нічому не аддам.
Пазалягалі туманы ў лагчыне. Хай зменлівасці ў часе не ўпыню — Я не аддам цябе другой жанчыне, Пакуль сама — з даверу і агню.
На самы жорсткі, незагойны верад Ёсць недзе, ёсць зялінка на, загой! Я не аддам цябе імгле зняверы, Самоце шляху колкага твайго.
I хай зімою лёд — не выпадковасць, — Не вымерзне цалюшчая вада. Ты толькі сам мяне ўжо анікому, Ніколі больш нікому не аддай.
1985
АДПОМСТА
Жыву на Беларусі. Беларуска. Кахаю беларуса. — Вось ён, мой Найдасканалы свет: Адзіна тут, У Любасці дзяржаве, I ўтульна мне, I вольна мне, I песенна. Бо толькі тут Я дыхаю паветрам праўды, I справяддівасці, I мовы прадзедаў маіх.
Так мала нас, Шчаслівых узаемнасцю, На заняхаянай адступнікамі, На абабранай, Абражанай зямлі радзіннай.
Ты й тут, Адпомста!
1987
ПЕСНЯ Ў ЦЯРНОЎНІКУ

Алесю Разанаву

Лісцё між калюкоў Буй-цвету наварожыць, I сцішнавата ў гэтай варажбе... Давермася сабе: Што ўмеем мы, што можам? Давермася найлепшаму ў сабе.
Усё, што варта нас, Дарогу заступае, Бо шлях адзін: не ўскрай, а толькі праз. I вастрыё стралы Дакладна гэта знае, I руху птах наўзрыд спявае ў нас...
Хай з думак ападзе Цярновае калючча. За ўсё, што ёсць — і ў тле, і ў харашбе, За выпадковы дар Прылетаваць да кручы Раскрыймася найлепшым у сабе.
1988
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)