Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 263
Перейти на страницу:

Літоўцы нейк асабліва добра да мяне адносіліся. Часам, калі ляжала мая торбачка з кусочкам хлеба, яны падкрадаліся й між хлеба клалі кусочак «лашэнюкас», сала па-іхняму, і я толькі заўважала гэта на рабоце, мне тады хацелася плакаць.

Дні міналі трывожныя, безнадзейна прыгнечаныя. Начальства прыдумвала штораз то новыя, вышуканыя метады маральнага здзеку. Нарэшце начапілі нам на плечы нумары. Чорныя цыфры на белай ганучы. Мой нумар быў «0–287». Калі быў крыху лепшы канвой, а пачыналася пурга, нельга было працаваць і заранне яшчэ было вясці нас у зону, дык мы рознае прыдумвалі, а калі перамерзлі, як тыя дзікары, барукаліся, качаліся па снезе. Зусім не дзіўлюся, калі глядзелі на нас як на дурняў. А часам чапляліся, каб я гаварыла ім нейкую імправізацыю, і так аднойчы аб намярох я сказала вершык на кожны нумар. На свой яшчэ памятую сяння:

Не на груди, как всегда, ношу монограмму года. Она — как таинственный шифр, монограмма моя из цифр, как источник страдальческих тем, нумар ноль двести восьемьдесят семь.

Многа было прыдумана розных эпіграм, яны забыліся амаль. Мы былі рабамі, і гэта груба, па-пралетарску, нейк здзекліва, давалі нам заўсёды адчуць. Тады я ім казала:

Если человек с умом, а при том и с сердцем, ему легче быть рабом, чем рабовладельцем.

З намі хадзіла часам на работу полька пані Тэрэса. Звычайна яна была вечным прыдуркам і з начальствам знаходзіла супольную мову, але часам, з нейкіх меркаванняў, выводзілі і яе. Была гэта даволі сімпатычная, інтэлігентная жанчына. Некалі, відно, даволі прыгожая, бо ўсё бедавала, што цяпер за ёю «нікт пэвно шалець не бэндзе...». Аднойчы, калі мы кіркавалі асабліва брудныя сметнікі ля начальнікавых кватэраў, яна вельмі міла папрасіла мяне аб вершы. Ну, я ўжо ёй сказала яго на яе мове:

Ленк мень пженіка, гды відзэн сметнікі, цо ронк зменчоных чэкаён поэты, розпач огарня, гды відзэн тон псярнен, цо мне на сметнік провадзі з багнэтэм[204].

Беларускіх вершаў не пішу тут, бо частачка з іх усё ж захавалася не толькі ў памяці.

Я была лагернай энцыклапедыяй, і да мяне часта звярталіся ў спорах. Стаімо раз шэрай, ад свежага снегу прамоклай грамадкай пад сцяною нейкага інцінскага «палаца», прад намі праходзяць інцінскія жыхаркі, едуць студэбекеры. Дзяўчаты з Прыбалтыкі і ўкраінкі пачынаюць крытыкаваць іх уборы, негустоўныя, прэтэнзіяльныя ў гэтым нялюдскім клімаце. Расейкі тут і сцяліся з імі, што ў іх лепш, як у Еўропе! «I машыны?» — пытаюцца ўкраінкі. «Да, и машины». — «Та, пані Ларысу, скажыце вы: е ў іх маркі своіх машынів?» Кажу: «Е». Тут мае дзяўчаткі й скіслі... «А яка ж у іх марка?» — «Яка? А «чорны воран», — кажу. Ну й пачаўся хохат.

вернуться

204

«Пранікае ў мяне страх, калі бачу сметнікі, што чакаюць змучаных рук паэта, калі бачу гэтых сабакаў, што мяне на сметнік вядуць пад штыхом» (з польск.).

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)