Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 199
Перейти на страницу:

― З яе.

― А як дабраліся да нас? Цягніком?

― Нагамі. Па вёсках, праз фронт. Праўда, і язык дапамагаў…

― Ты не глядзі… Гэта я яго тут выхранціў. Ён жа босым, у зрэб'і быў… Восем дзён, казаў, клэпаў, ― весялеў Ядвігін Ш., ― У яго ў Менску маці жыве, на Даўгабродскай, каля Вайсковых могілак — то ж не ісці было такім да маці…

Удвох і правялі Аляхновіча на Даўгабродскую, і назад сунуліся.

― Ну то што тамака ў свеце чутно? — так Ядвігін Ш. заўсёды пытаў пра клопаты Сакратарыята і Рады.

― Вось вы ўчора перад хатай палівалі кветкі… ― пачаў нечакана Езавітаў. — Але да таго дождж быў…

― Дык ён жа адно пыл прыбіў, а да каранёў не дастаў.

― Вось і мне падаецца, што не заўсёды і мы дастаём да каранёў… Народу ж яшчэ не раскатурхалі, толькі пыл прыбіваем.

― Во як крутнуў!

― Нашыя ідэі нацыянальнага адраджэння трэ б было глыбей у народныя масы несці. Толькі тады й кветкі цвілі б…

З ініцыятывы Кастуся Езавітава было створана Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Бацькаўшчына» (яго статут зацвердзілі 17 жніўня 1918 года). Таварыства пачало фінансаваць драматургічную трупу Аляхновіча, якая вечарамі ладзіла свае пастаноўкі ў «Беларускай Хатцы». Езавітаў стаў «другім урадавым дырэктарам» Беларускага тэатра і інспектарам Першых настаўніцкіх курсаў — на якія запісаў усіх маладых стральцоў беларускага палка (які так і не дамогся легалізацыі).

«Навука ў нашым войску ніколі не перашкодзіць», — адказаў на здзіўленыя погляды некаторых.

Настаўнікамі станавіліся і палітыкі: Язэп Варонка чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі, Аркадзь Смоліч — па геаграфіі, Тамаш Грыб — па беларускай мове і літаратуры.

У Менск вярнуўся і Менскі настаўніцкі інстытут. Перад гэтым Усевалад Ігнатоўскі, якога абралі старшынёй савета інстытута, у красавіку з'ездзіў у Маскву ў Цэнтральны камісарыят народнай асветы — пахадайнічаць пра зварот сваёй навучальнай установы на Беларусь і яго фінансаванне, — студэнты ледзь не галадалі. У крэдытах Ігнатоўскаму адмовілі, як і з дазволам на пераезд на Радзіму, адно прапанавалі перабрацца бліжэй да Масквы. Настаўніцкі савет інстытута накіраваў Ігнатоўскага да нямецкіх уладаў. І нечакана камандуючы 10-й нямецкай арміі даў дазвол на рээвакуацыю. 19 верасня цягнік з настаўнікамі, студэнтамі і небагатай інстытуцкай маёмасцю спыніўся ў Менску. Пра размяшчэнне і фінансаванне Менскага настаўніцкага інстытута таксама клапаціўся і Езавітаў. Нямецкія ўлады пачалі плаціць заробак інстытуцкім выкладчыкам, а студэнтам дапамагалі харчам. Аднойчы Стась Новік, памочнік Езавітава, прывёз у студэнцкі інтэрнат шэсцьдзесят пар чаравікаў, таксама атрыманых ад немцаў…

З нечаканай для брата ахвотай распачынаў у інстытуце вучобу і Апанас Новік…

Рада народных міністраў: Менск - Вільня

Рада і Народны сакратарыят пад старшынствам Серады пачыналі перамовы з украінскім урадам гетмана Скарападскага. Варонка і Езавітаў спрабавалі пярэчыць:

― Гетман — рускі белагвардзеец, яго не падтрымліваюць украінскія нацыянальныя колы. І калі ўжо шукаць пагаднення — дык найперш з імі…

― Давайце мацаваць сувязі з Дырэкторыяй Віннічэнкі…

Але да іхніх пярэчанняў не прыслухаліся. Дэлегацыю ў Кіеў узначаліў Антон Аўсянік. За тыдзень пасля ад'езду адбыліся аграмадныя змены: калі беларуская дэлегацыя ішла на прыймо да Скарападскага, ужо было вядома пра адстаўку кайзера Вільгельма і рэвалюцыю ў Нямеччыне. Украінскі гетман быў гэтым настолькі абнечаканены, што — спанталычаны — зблытаў беларускіх пасланцоў з нейкімі памешчыкамі з… Бесарабіі. Вось і давялося узгадаць словы Варонкі і Езавітава — і шукаць паразумення з Віннічэнкам. Праўда, Антон Луцкевіч «перастараўся» — заручыўся падтрымкай і кіраўніка савецкай дэлегацыі ў Кіеве Хрысціяна Ракоўскага…

8 кастрычніка Народны сакратарыят пачаў менавацца Радай народных міністраў. Антон Луцкевіч стаў адначасна і прэм'ер-міністрам, і міністрам замежных спраў. Аркадзя Смоліча абралі міністрам земляробства, Аляксандра Цвікевіча — міністрам юстыцыі, Вацлава Іваноўскага, доктара навук — яшчэ ў 1908 годзе ў Мюнхене абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі, ― міністрам прасветы, Тамаша Грыба — міністрам унутраных спраў. Васіль Захарка застаўся галоўным фінансістам. Язэп Варонка стаў міністрам па справах нацыянальнасцяў. Яму, Кастусю Езавітаву, месца ў новым кабінеце не знайшлося, — ваеннымі справамі пачаў кіраваць палкоўнік Яўгеній Ладноў.

Параіўшыся са Скірмунтам, сябра Рады генерал Кандратовіч меў гутарку з нямецкім генералам Фалькэнгайнам:

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)