Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 164
Перейти на страницу:

І Алесь махнуў рукою на здарэнне з Таркайлам. "Ку-га", "шму-га" — лухта якая!

…У жніўні невядомыя людзі конна вылецелі з пушчы на вітахмоўскую бурачную плантацыю. Трыццаць чалавек са стрэльбамі. Ніжняя частка аблічча ў кожнага завешана белым муслінам, каб дыхаць.

На гэтай дзесяціне першы год рос гонар і крывавы пот Алеся: з вялікімі цяжкасцямі, ледзь не зладзействам і хабарам здабыты з поўдня гатунак бурака "Залаты", з колькасцю цукру да дваццаці васьмі працэнтаў супраць звычайных шаснаццаці — дваццаці. Гаспадарка, дзе рос "Залаты", належала барону Мухвіцу, генеральнаму дырэктару суполкі "Мінерва", і была пад Вінніцай. Насенне Герман Мухвіц дастаў недзе ў Аўстрыі (ён быў яшчэ і член адміністрацыйнай рады Варшаўска-Венскай чыгункі), таксама ледзь не ўкраў і сцярог, трымаючы зубамі. Чалавека, які здабыў Алесю насенне, выгналі са службы, і давялося ўзяць яго на свё ўтрыманне.

Іншыя служачыя наадрэз адмовіліся гаварыць з Выбіцкім.

Вакол "Залатога" хадзілі ледзь не на пальчыках. Плацілі мужыкам і бабам удвая за апрацоўку кожнага рада. Алесь спадзяваўся, што праз год трэць плантацый будзе засеяна сваім "залатым" насеннем.

І тут здарылася.

Пад шалёнае "ку-га" невядомыя стрэламі адагналі працуючых і пачалі гайсаць па дзесяціне, выбіваючы яе капытамі, як ток. З лесу вылецелі каля дваццаці фурманак, распаўзліся па плантацыі і пачалі паліваць з бочак сакавітыя зялёныя рады густа-салёнай ропай.

Людзі пабеглі ў Вітахмо па дапамогу. А пакуль на плантацыю кінуўся Андрэй Пахвіст, аконам Сцюдзёнага Яра, што выпадкова апынуўся ў Вітахмо. Кінуўся адзін: ратаваць.

Прыбег і ўбачыў шабаш знішчэння: струмені ропы, цені коннікаў, што лёталі па полі. Выгукі, сакавітае храбусценне гічкі, стрэлы ў паветра.

Аконама набілі і прагналі з плантацыі.

— Перадай: будзе навіны заводзіць — прырэжам.

Праз гадзiну, убачыўшы, як з боку Вiтахмо бягуць са стрэльбамi людзi, невядомыя абсеклi пастронкi i,

кінуўшы новыя бочкі разам з калёсамі ў разорах, прыпусціліся ў пушчу.

Людзі рынулі за імі, але адтуль ірвануў залп, і гнацца далей збаяліся.

Поле было — змешанае з гразёю тулкавіска[45]. Алесь ужо назаўтра ўбачыў, што ропа зрабіла сваю справу: гічаны, там, дзе яны ўцалелі, былі як зморшчаны сухі тытунь.

Ён загадаў выкапаць найбольш ацалелыя карані, перанесці пад аранжарэю і даглядаць, як ружы, загадаў шчодра паліваць поле вадой — а можа? — але сродку змагацца з гэтым у аграномаў не было: ніхто не сее бурак на саланчаку, з неба не ідуць салоныя дажджы. Уратаваць удалося не больш як дзесяткі тры каранёў.

"Залаты" загінуў.

Пахвіст дзёр на сабе валасы.

— За што?

— За тое, што кадлуб длугі, а ногі крутке, — змрочна казаў дзед. — Уцячы не паспеў… Ну до, до, мецьмеш за крыўду.

— Сволачы, — сцяўшы зубы, сказаў Алесь.

Дзед сумна ўсміхнуўся:

— А што такое мера добрага ці дрэннага? Шмат у каго — кішэнь. Дзеля яе іншы не тое што бурак — чалавека стопча.

— Скардзіцца будзем? — спытаў Пахвіст.

— Не, — сказаў Алесь. — Скінь з вітахмоўскіх мужыкоў палову нядоімкі. Прыбаў на цукроўнях вольнанаёмным шэсць грошаў на гадзіну. Вартаўнікам — стрэльбы, і, калі ўбачаць такога, завешанага, — вусны Алеся жорстка скрывіліся, — хай страляюць яго ў маю галаву. І мужыкі, калі заўважаць, хай страляюць.

— Правільна, — сказаў дзед. — То, кажаш, шляхта?

— Канечне, шляхта, — сказаў Пахвіст. — Гаворка выдае. Дый нашто мужыкам на добрыя для іх навіны скадзіцца.

— Ясна, — сказаў дзед. — Вось мы iм мiну i падвядзем. Паглядзяць мужыкi, як Загорскiм шанцуе, дык, глядзiш, кагосьцi са сваiх i цокнуць абухом у лоб.

А праз тыдзень здарылася яшчэ горшае.

Стафан Кагут, старэйшы і пакуль адзіны жанаты з братоў, Юллян Лапата ехалі на адным возе з Сухадола. Вазілі сёе-тое прадаць. Прадаўшы, купілі чвэрць гарэлкі, узялі з яе па чарцы, пад хатняе сала, ды па другой, астатняе закаркавалі і паклалі пад посцілку: у Кагутовых пачыналі капаць студню два майстры, то хоць пры пачатку і не належыць, а напаіць трэба, няхай не кажуць, што Кагут скупірака.

Стафан купіў яшчэ поршнікі для малой. Надта ўжо добрыя былі поршні, як крамныя: ніз суцэльны, вяршок, як андарак, клятчасты, з жоўтых і сіненькіх скураных лычак, а раменьчык, якім зашморгваюць, чырвоны, як мак-відук.

Стафан увесь час даставаў і разглядаў іх, усміхаючыся ў маладыя, густаватыя ўжо вусы, прыемна-залацістыя, як у бацькі. Самы бяскрыўдны з усіх Кагутоў, вады не замуціць, ёнбыў добры муж і добры бацька.

вернуться

45

Выбітае (часцей коньмі ў час бойкі) месца.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)