Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 164
Перейти на страницу:

І спытаў раптам:

— Ты чытаў добрых паэтаў-жанчын?

— Сафо.

— То я і заўважаю, што ёй усё жыццё была ў цяжар яе жаноцкасць.

— Але ж паэтэса.

— Гэта яе такой Фет у перакладах зрабіў, — без вагання сказаў дзед.

— Дык, можа, яшчэ з'явіцца.

— За тры тысячы год не з'явіліся, а тут з'явяцца. Натура не робіць скачкоў.

Немагчыма было з ім спрачацца, заўсёды ён меў рацыю.

— Ты, дзеду, зусiм як магiлёўскi Чурыла-Барановiч, — не вельмi выхавана сказаў раззлаваны Алесь. —

Магілёўскі Дыяген. З усяго здзекуецца, кпіць ды смяецца.

Дзед зрабіў выгляд, што не чуў:

— Хто такі?

— Я ж кажу: губернскі Дыяген. З дзівацтвамі. У доме вар'ятаў быў.

— Добрыя дзівацтвы, — сказаў дзед. — За іх і ўзялі?

— Не, сапраўды. Ідзе вуліцай і рагоча.

— Ну-у, каб гэта ўсіх браць, хто ў нас у краіне на вуліцах рагоча…

Алесь толькі рукамі развёў. А дзед ужо казаў далей:

— Ты не прымай усяго блізка да сэрца… Быў такі ў дванаццатым стагоддзі разумны-разумны папа Інакенці трэці. Напісаў ён трактат: "Аб пагардзе да свету". Трэба табе пачытаць ды над сім-тым задумацца… Урэшце, нашто чытаць? Вось паслухай, што ён аб жыцці кажа… Ра-азумны быў! "Чалавек створан на няшчасце, не з агню, падобна як свяцілы нябесныя, не з вады, як расліны, а з аднаго рэчыва з жывёламі, таму і церпіць роўную з імі долю. Крыніца зла — ягонае цела, што заняволіла сабою дух і стала для яго турмою. Добрыя пакутуюць не менш за злых, — "калі не больш", — дадаў дзед. — Жыццё ёсць барацьба. Чалавек вядзе яе з падобнымі сабе, з натураю, са сваім целам і з д'яблам. Не мінае дня, каб да асалоды не прымешваліся гнеў, зайздрасць, страх або нянавісць. Жыццё не што іншае, як жывая смерць, таму што мы паміраем, пакуль жывём, і лепей памерці зажыва, чым жыць мёртвым". — Падумаў-падумаў: — Зрэшты… дурань ён быў, гэты папа. За што і абралі.

…Шмат займаліся справамі.

Прыбылі, урэшце, выпісаныя з Англіі малатарні і насенне. Многія прыязджалі глядзець на іх. Прыехаў і Іван Таркайла. Бегаў вачыма, разглядаючы:

— Што, толькі сваё малаціць будзеце?

І сялянскае. За невялікую плату. Выпішу яшчэ — можа, больш заможныя купяць, а менш заможныя хай бяруць, скажам, удзесяцёх.

— А бабы што ўзімку будуць рабіць?

— Глупства. Хай ткуць палатніну на продаж. Хай вучацца рабіць сарпінкі, міткаль. Промысел будзе. Скора будуць свае два аграномы.

Таркайла не вытрымаў:

— А не баіцеся?

— Чаго?

— З'явіліся нейкія людзі. Нядаўна за гэтыя рэформы Арсена Стрыбаговіча спалілі… Сына ягонага падстрэлілі. Усё чыста дымам пайшло: і будынкі, і сцірты, і завод… Сын ледзь ачуняў.

— Гэта вы пра тую "Ку-гу"? — сказаў Алесь. — Куга — яна і ёсць куга балотная. Куды вецер, туды і яна гнецца. А паспрабуюць на мяне вякнуць — вылаўлю ўсіх.

— Ды я хіба што кажу, — адступіў Таркайла. — Я і сам гэтых вырадкаў ненавіджу. Сам бы ўсё гэта завёў, ды пабойваюся. — Я — не вы. Спаляць. Нядаўна сустрэлі на дарозе лёкая майго Пятра ды запіску перадалі.

І Таркайла падаў Алесю шматок паперы. У левым верхнім кутку было груба намаляванае вока пугача з пяром-брывом. Ніжэй ішлі літары, ірваныя ад дрэннай паперы і вадкага атраманту.

"Бачым! Пойдзеш за Стрыбаговічам, возьмеш на пільню па вольным найме людзей — труна… Сёння зроблена — заўтра атрымаеш вяроўку, паслязаўтра не павесішся — праз дзень палім тваё пудзіла на Чырвонай гары ці на іншай высокай. Убачыш, не знікнеш — чакай савы. І іншым перадай, будзе ім тое ж…"

Ніжэй быў намаляваны крыж. Алесь усміхнуўся:

— Дайце мне.

— Што вы, — ціха сказаў Іван. — Ніколі!

Дрыжачымі пальцамі схаваў паперку:

— Заб'юць. Было ўжо так. Ніхто не скардзіцца. У іх, кажуць, у судзе рука. І вам не раю, калі часам атрымаеце…

— Ну глядзіце. А атрымаць-то я павінен быў першы. У мяне паўсюль па вольным найме людзі. Нават з маіх прыгонных.

— Я і кажу: сцеражыцеся… І маўчыце… Маўчыце… Хрыстом прашу.

Падышоў Вежа. Іван нібы надумаў новае:

— Усё гэта добра, навіны гэтыя. А капітал абаротны скуль?

— Я дам, — сказаў Вежа

— Яму дасцё. А ўсiм iншым хто дасць? На якiя такiя шэлегi яны вучыцца будуць? — I дадаў: — Алесю Юр'евiчу з вамi пашанцавала. Са срэбнай лыжкай у роце нарадзiўся.

Паехаў. Алесь здзіўлена раздумваў. Нашто гэта яму было? Дапамогі на ўсякі выпадак шукаў? То паможам, як спатрэбіцца.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)