Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 136
Перейти на страницу:

Я не магу адкараскацца ад страшных успамінаў. Хоць бы дзе жывая душа, хоць бы фурманка ўслед або насустрач. У такую нягоду ніхто не паедзе: на колы наліпае столькі чарназёму, што яны перастаюць круціцца, конь ідзе, як на катурнах, і можа скруціць нагу. А я іду подбежкам і сам дзіўлюся, як хутка мінаю і мінаю прыдарожныя слупы. Наперадзе іх застаецца чатыры. Чатыры слупы да сустрэчы.

Нейкі тупат насцярожыў. Азірнуўся і ледзь не ўмлеў: па ўтравянелай абочыне ў лёгкім вазку на знаёмым рыжым стаенніку ехалі двое ў зялёных плашч-палатках з нізка насунутымі капюшонамі. Першая думка — скокнуць у лес, але позна: мяне ўжо ўбачылі. Так, гэта мае гаспадары. Пазнаю нашага ранейшага ўпаўнаважанага лейтэнанта Траццякова і маладзенькага Пушыкава. Сэрца збіваецца з рытму. «Тп-рр-у!» Параўняліся. Стаю, хачу прывітацца, а язык шорсткі, як суконка, не слухаецца. Усё ж нешта прамармытаў. Замест адказу Траццякоў пытаецца: «Куды спяшаемся?» Я лепячу, што прыехала жонка і недзе чакае пад дажджом. «А хто дазволіў?» Уключаецца Пушыкаў: «Вам вядома, што самавольная адлучка з месца пасялення лічыцца ўцёкамі, а за гэта... вас папярэджвалі?.. Правільна, 25 гадоў катаргі. Спяшаецеся за калючы дрот? Што будзем рабіць, таварыш лейтэнант?» Дзе мая была душа і ці была наогул, не памятаю, а Пушыкаў усё насядаў: «Ну што жа, вернемся, яго — у КПЗ і аформім справу, каб іншыя не бегалі».

Доўгае маўчанне. Стаю, як над прорваю. Спіхнуць ці ўтрымаюся? «Так і быць, — марудна цэдзіць Траццякоў, — ідзіце. Толькі адразу — у райаддзел да дзяжурнага. Скажаце, я дазволіў. Хай зробіць адзнаку ў дакуменце. Запомніце, гэта першы і апошні раз. Но-о-о!» — хвастануў каня ляйчынаю, і каламажка пакацілася па ўтравянелай абочыне.

Я адразу не мог сысці з месца. Глядзеў ім услед, і не верылася, што бяда мінавала і я вось-вось убачу сваю Алю.

Тайга парадзела. Абапал дарогі густыя зараснікі тальніку, ракітніку і глогу. Вось ужо відны нізкія берагі і павольная плынь шырокай ракі. Дарога крута ўзнімаецца на доўгі драўляны мост з пазелянелымі ад моху парэнчамі. Прыбаўляю хаду, амаль бягу, у мітульзе стаіць нейкая маленькая постаць. Ці не прывід? Яна! Яна! Вось ужо ўсміхаецца і бяжыць мне насустрач. Падхапіў яе на рукі, маленькую, лёгенькую, як дзіця. Мы плачам абое, тулячыся мокрымі халоднымі шчокамі, і вусны адразу не знаходзяць вуснаў. Яна ад валасоў да падэшваў мокрая і настылая, рукі дрыжаць, а пабляклыя вусны шэпчуць нешта блытанае і пяшчотнае. Я расшпіліў сваю мокрую целагрэйку, з яе ідзе пара, і затуляю вузкія плечы, каб хоць трошкі іх адагрэць.

«Чаму ж ты не ў Лідзіі Яўсееўны?» — «Я не ведаю ніякай Лідзіі». Так і ёсць, паштоўка мая не дайшла. «Як жа ты дабралася ў такую нягоду? Дзе спынілася?» — «Доўга расказваць. Хадзем. Можа, хто пусціць у хату». Мы сыходзім з моста і ідзём гразкаю селавою вуліцаю. «Дзе твае рэчы?» — «Вось, — яна падняла маленькую сумачку. — Чамадан застаўся на машыне, а машына застрала недзе пасярод тайгі. Яе доўга пхалі, падмошчвалі ламачча і паленне, а грузавік садзіўся ўсё глыбей і глыбей. Шафёр цябе ведае. Ён з вашага калгаса, Іван Макараў». — «Як жа ты дабралася?» — «Так і дабралася. Пехатою. Пагрэлася каля вогнішча, спытала дарогу. Тут яна адна. З тайгі нікуды не звернеш. Узяла сваю сумачку і патупала. Дождж, тайга, камарэча, гразь. Чаравікі, поўныя слізкай твані, распаўзаюцца. Дайду да мастка цераз канаўку, накрыюся плашчом ад камарынага звону, адпачну і — далей. Так ноч і дзень. Часам апаноўваў страх: то застогне сава, то зваліцца з дрэва сухая галіна, то закрычыць драч. Хоць бы дзе вёсачка, хутар, хацінка. Нідзе жывое душы. Наўкол тайга».

Мы прыпыніліся каля райаддзела НКУС. Дождж сціх. Зайшлі ў вузкі калідорчык. У пакой дзяжурнага я шчыльна зачыніў дзверы, каб Аля не пачула, як ён будзе зняважліва са мною гаварыць. I не памыліўся. Маладзенькі прышчаваты сяржанцік чытаў мне натацыю, паказваў уладу: «Пакуль не вернецца лейтэнант, замкну ў цёмную і сядзі». Ён доўга яшчэ куражыўся, нарэшце зрабіў адзнаку ў «воўчым білеце» і гаркнуў: «Чашы!»

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)