Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 136
Перейти на страницу:

Я прызнаўся, што працу Сталіна прачытаў уважліва і самае істотнае падкрэсліў. З-пад бэлькі дастаў газету, і мы пайшлі ў настаўніцкую спасцігаць глыбіні новых адкрыццяў у мовазнаўстве. Нават Наталля Іванаўна глядзела на мяне не так пагардліва і калюча. Усе слухалі ўважліва мае каментарыі, але ніхто не ўяўляў, як увязаць мовазнаўства з батанікай, фізікай, хіміяй, з табліцай множання. А інструкцыя патрабавала безагаворачных увязак.

Не ведаю, правільна ці не я сказаў, што сувязь мовазнаўства з любым прадметам вымагае высокай культуры мовы кожнага настаўніка, а значыць, і вучня, шырокага мыслення, дасканалага валодання прадметам, агульнага моўнага і арфаграфічнага рэжыму.

Чатыры слупы да сустрэчы

Лісты з дому прыходзіді даволі часта. Хоць дзе той быў дом? Дачка з дзедам гаравалі ў катушку, выгараджаным на кухні колішняй нашай кватэры, жонка за дваццаць кіламетраў ад іх кватаравала ў бурклівай адзінокай бабулькі, таксама ўдавы 37-га года.

Не дом быў, а сапраўднае раскіданае гняздо.

Жонка суцяшала і абяцала ў канцы ліпеня ці пачатку жніўня адведаць мяне. Я лічыў дні. Паштоўкаю паведаміў адрас у райцэнтры, дзе яна можа знайсці прытулак і ўвагу. Паштоўкі ішлі хутчэй і меней цікавілі нашых шэфаў.

Дні складаліся ў тыдні, але не было ні маёй госці, ні вестак з дарогі. Бяссонныя ночы высушвалі душу і мазгі. Якія жахі толькі не вярзліся! Колькі бясследна знікала людзей у дарозе? Успомнілася, як Алю ледзь не скінулі бандыты з цягніка, калі ехала пасля вайны да мяне ў лагер. Таму ні спаць, ні піць, ні есці не мог. Ад пакутлівых думак можна рэхнуцца. Кожную раніцу глядзеў на неба і маліў у яго літасці, бо, як толькі задажджыць, раскіснуць таежныя дарогі, у наш бярлог ніякімі сіламі не прабіцца.

Пакуль стаяла пагода, яшчэ верылася ў сустрэчу. На тыдзень згадзіў пакойчык у ветлівай і ласкавай бабкі Вяткінай, а яна кожны дзень дапытвалася: «Какие новостя-то есть, сказывай. Матри, паря, поди, увел твою беленькую какой ни на есть чорный кабказец». I падкідала мне новую пакуту: пасля Айчыннай вайны па амністыі распаўзліся па краіне крымінальнікі, шасталі па цягніках, рабавалі, забівалі, скідалі з падножак.

А як задажджыла, я ўпаў духам зусім. Напаўзлі нізкія цёмнашэрыя хмары з раскалмачанымі закрайкамі. Бясконца цадзіў і цадзіў нудны і спорны дождж. Ён заліў маю апошнюю надзею.

Знясілены ад дум і трывог, коўзаючыся нібы па намыленай сцежцы, я ішоў у сваю завозню. Нечакана нехта моцна пастукаў у раму. Праз адчыненую фортачку гукнуў паштавік Мікалай Рэдзькін: «Толькі што з райцэнтра званіла ваша жонка. Яна там чакае на пошце». Я аслупянеў. Як у такую залеву і бездараж яна магла дабрацца? Доўга не думаючы, пайшоў ёй насустрач. Я не ішоў, а бег па калюжынах і выбоінах гразкай і ліпкай дарогі. Абапал пад дажджом шапацела намоклае лісце, ігліца лістоўніц і елак іскрылася дробнымі каралямі дажджынак. У скронях татахкала ад хвалявання і шпаркай хады, думкі круціліся, як на калаўроце, не верылася, што сёння сустрэну сваю «дзекабрыстку», думаў, як дабярэмся да Біязы. Трывогі змянілі ўспаміны — перад вачыма праходзіла маё кароткае, такое заблытанае і цяжкае жыццё. Не пакідала адна думка: за што? Няўжо да скону гараваць у гэтай глушэчы з кляймом палітычнага злачынцы пад пільным наглядам жорсткасці і недаверу?

Самае крыўднае — адчуваць бездапаможнасць, пераканаць людзей, знаёмых, якія цябе ведалі і верылі табе, што ты ні ў чым не вінаваты.

Следчыя, пракуроры, суддзі даўно ўпэўніліся ў гэтым, але страх за сваю шкуру штурхае на злачынства, на здзекі, на знішчэнне сумленных людзей. У нашай планавай гаспадарцы і яны маюць свой план, і выконваюць яго сабе на радасць, людзям на гора.

На дарозе — ніводнай жывой душы. Гарланяць на дождж вялізныя мокрыя вароны, часам прашалясціць у траве змяя. Гэта ж непадалёк адсюль, у даспелых малінніках, мядзведзь адгрыз сабе лапу. А чалавек здольны на такое? I ўспомніўся наш даваенны лясны лагер: дзень на павале, ноч грузім пульманаўскія вагоны шпаламі і дрыўмі, сёрбаем баланду з атрубей і турнэпсу, дахадзягі б’юцца каля памыйніц за гнілыя галовы траскі. Над варотамі лозунг: «Лучковая пила и канадский топор — кратчайший путь к освобождению!» Пад ім праходзяць змардаваныя панурыя брыгады з піламі і сякерамі. Да агароджы ступіў яшчэ дужы бялявы і ціхі Вася Буянаў, паклаў левую далонь на слупок і з усяе сілы секануў вострым тапаром. Кісць адскочыла на мокры пясок, і пальцы сціснуліся ў кулак. Буянава забралі ў санчасць, а потым у цэнтральны ізалятар, судзілі за «членовредительство» і да неадбытага тэрміну дадалі яшчэ дзесяць гадоў. Ён страціў руку, але затое выжыў, адседзеў да «званка», вызваліўся і быў рэабілітаваны не пасмяротна.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)