Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
- Автор: Гардзіцкі Аляксей
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00709-X
- Жанр: Справочная литература
Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:
Кудзінаў Уладзімір, нарадзіўся 27.05.1935 г. у горадзе Бранску (Расея) у сям'і рабочага.
У 1958 г. скончыў горны факультэт Маскоўскага горнага інстытута. Працаваў майстрам, тэхнаруком рудніка, начальнікам кар'ера ў Курскай і Ардоўскай абласцях (1958-1960), майстрам, прарабам на будаўніцтве газаправодаў на Беларусі (1960-1964), старшым майстрам, намеснікам начальніка Менскага механізаванага кар'ера. З 1967 г. - старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1969 г.
Памёр 21.08.1990 г.
Літаратурную працу пачаў у 1961 г. У рэспубліканскім друку першыя апавяданні надрукаваў у 1962 г. (газета «Знамя юности»). Пісаў на расейскай мове. Аўтар кніг прозы «Разделение радости» (1968), «Предчувствие перемен» (1972), «Сполохи» (1978), «Ольховатская история» (1984), «Первоосень» (1987).
Пераклаў на расейскую мову асобныя творы В.Адамчыка, А.Бялевіча, А.Карпюка, П.Місько, І.Пташнікава і інш.
Кудравец Анатоль, нарадзіўся 01.01.1936 г. у вёсцы Аколіца Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Слуцкую педагагічную навучальню (1955). Кароткі час настаўнічаў у Віркаўскай сямігадовай школе Клічаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1955-1958). У 1958-1963 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова (з 1961) працаваў у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда». Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1963-1965), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1965-1966), рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1966-1970), адказным сакратаром часопіса «Маладосць» (1970-1972), галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1974), інструктарам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ (1974-1978). З 1978 г. - галоўны рэдактар часопіса «Неман». У 1979 г. удзельнічаў у рабоце XXXIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра СП СССР з 1969 г.
Першыя апавяданні апублікаваў у 1960 г. (газета «Калгасная праўда», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «На зялёнай дарозе» (1968), «Раданіца» (1971), «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпеді драчы» (1979), «За чужымі далямі» (падарожныя нарысы, 1981), «Сачыненне на вольную тэму» (раман, апавяданні, 1985), «Блакітны вярблюд» (1990). У 1986-1987 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Напісаў сцэнарыі тэлефільма «Восеньскія яблыкі» (1975, пастаўлены ў 1977), кінафільма «Раданіца» (з Ф.Конёвым, пастаўлены ў 1985).
У яго перакладах на беларускую мову выйшлі «Падарожжы Гулівера» Дж. Свіфта (1974), «Сібірскія апавяданні» У.Іванава (1975), раманы Н.Нурпеісава «Змрок» (1978), «Нягоды» (1981), аповесць К.Сіманава «Дні і ночы» (1979), «Аповесці» А.Тамсаарэ (1980), У.Караленкі «Апошні прамень» (выбранае, 1984), асобныя творы расейскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Кудраўцаў Анатоль, нарадзіўся 01.01.1947 г. у вёсцы Вусць-Дзёміна Ельнінскага раёна Смаленскай вобласці (Расея) у сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Мархоткінскай дзесяцігодкі (1963) працаваў настаўнікам Чашчоўскай пачатковай школы, інструктарам Ельнінскага райкома камсамола, карэспандэнтам раённай газеты «Знамя». У 1965-1971 гг. вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў спецыяльным карэспандэнтам смаленскай абласной моладзевай газеты «Смена» (1967-1968), літсупрацоўнікам газеты «Вячэрні Мінск» (1968-1972). З 1972 г. - адказны сакратар газеты «Вячэрні Мінск», з 1977 г. - галоўны рэдактар творчага аб'яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982-1985 гг. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1986 г.
Літаратурнай працай займаецца з 1965 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар зборніка «Минск и минчане» (1973), кнігі апавяданняў і аповесцей «Бессонница» (1990), п'ес «Иван» (1985, пад назвай «Иван и Мадонна» апублікавана ў зборніку п'ес «Вдоль деревни», Масква, 1986, пастаўлена ў 1986), «Мар'я» (урывак апублікаваны ў 1987, пастаўлена ў 1986), «Как цари жили» (1988, пастаўлена ў 1989), «Суд» (1989, пастаўлена ў 1990), «Донати промазала» (1990), сцэцарыяў мастацкіх фільмаў «Зачем человеку крылья» (1984), «Затянувшийся экзамен» (1985), «Іван» (1982), «З юбілеем пачакаем» (1985), «Чалавек, які браў інтэрв'ю» (1986) і некалькіх дакументальных фільмаў.
Кудраўцаў Іван, нарадзіўся 28.06.1922 г. у вёсцы Сыцянец Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
За 2 гады да Вялікай Айчыннай вайны паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пачатку вайны эвакуіраваны з Менска, настаўнічаў у Саранскім раёне (Мардовія). Быў прызваны ў Савецкую Армію, ваяваў на Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім і Ленінградскім франтах. Дэмабілізаваны ў 1945 г. У 1948 г. скончыў БДУ. Займаўся завочна ў аспірантуры. Быў літработнікам, загадчыкам літаратурнага аддзела газеты «Літаратура і мастацтва», адказным сакратаром часопіса «Беларусь». У 1965-1970 гг. - навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, у 1971-1974 гг. - загадчык літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі. З 1975 г. да 1988 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1950 г.