Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 260
Перейти на страницу:

Мабыць, баяліся, бо жыў страх.

Ён зноў пачаў хадзіць паласатай дарожкай — да дзьвярэй і назад. Мінаў час, а нешта ні ў галаве, ні ў душы не праясьнівалася. Урэшце ўсё абарочвалася найбанальнейшай сытуацыяй — каму прападаць? Або яму, або Красьнянскаму. У такіх выпадках прэч адлятала мараль, спрацоўваў адно інстынкт, жывёльны эгаізм, як біялягічны сродак выжываньня. Ведама, гэта кепска, гэта непрыгожа, гэта амаральна. «Але рабі, што трэба, і хай будзе, што будзе», — шматзначна вучыў некалі Талстой, гэты вялікі мараліст стагодзьдзя. Хоць добра было Талстому вучыць, у яго была Ясная Паляна. А што ёсьць у яго, прафэсара Скварыша? Апроч зарплаты ды гэтых во катухоў — кватэры?

Не, мусіць, праўда ўсё ж за Пратагорам зь ягонай высновай аб чалавеку як меры ўсіх рэчаў, менавіта чалавек заўжды вызначае, як яму жыць. Замест чалавека таго ня можа зрабіць ніхто — ні Бог, ні д’ябал, толькі ён сам. Кепска, аднак, што ён, Скварыш, не належаў да ліку людзей, якія свой выбар робяць рашуча і беспаваротна. Але чалавек, пастаўлены перад фактам неабходнасьці такога выбару, страчвае свабоду. Ён чалавек несвабодны. Свабодным жа ён робіцца тады, як зьнікае сытуацыя, што вымагае выбару.

Бяда яшчэ ў тым, што людзям занадта шмат трэба, мабыць, прыродай ім ня дадзена абмяжоўваць сябе, як дадзена жывёле. Яны Богам надзеленыя свабодай думкі, а ім яшчэ трэба і свабода слова, як некалі зьедліва заўважыў К’еркегор. Сапраўды, ці не занадта вялікая гэта раскоша ў таталітарным грамадзтве — свабода слова. Ва ўмовах дэмакратыі іншая справа. Там пра свабоду ня мараць, там ёю карыстаюцца гэтак натуральна, як дыхаюць паветрам. Тут жа нават памкненьне да яе — крамола, за якую непазьбежная расплата. Расплата ўсё тым жа — свабодай і лёсам. Д’ябальскае грамадзтва, д’ябальскі час! I калі ўсталявалася тое? Ці, можа, і не выводзілася? Можа, і праўда, што пагібель сучаснай культуры пачалася даўно. Ці ня ў ноч на 25 чэрвеня 1820 году, калі разумнік Гегель, гэты філёзаф таталітарызму, вырадзіў сваё знакамітае: усё рэальнае — разумнае. Унівэрсальнае апраўданьне тыраніі. Ня дзіва, што ягоны дэтэрмінізм аднолькава прыйшоўся даспадобы як ягоным землякам-фашыстам, так і расейскім камуністам. Зручная філязофія дваццатага стагодзьдзя… У санлявай сьвядомасьці Скварыша думкі ішлі чарадой, ня дужа лягічна чапляючыся адна за адну. Але з часоў Дэкарта вядома, што ў духоўным жыцьці разумныя думкі займаюць надта малое месца. Куды болей тых самых блытаных, санлявых і нелягічных, ад якіх мала сэнсу. Так, пустазельле, духоўная палова, асьцё, празь якое калі-нікалі, аднак, прарастае штосьці значнае і нават геніяльнае. Але калі няма страху. А можа, менавіта ў атмасфэры страху найболей напружана і працуе розум? Хаця б у пошуках выйсьця… Рэшту тае начы ён не хадзіў па кватэры, сядзеў у вяртлявым крэсьле за пісьмовым сталом, утаропіўшыся невідушчым позіркам у свае праклятыя радкі. Настольная лямпа ярка і звыкла асьвятляла кавалак заваленага паперамі стала, галава і твар Скварыша туліліся ў ценю. Так было зручна. Стома ад перажываньняў усё ж дапякла яго, ён стаміўся, але сон ня йшоў, і ён ня клаўся. Вялікія турботы прыгняталі яго — як зрабіць лепш? Каб без памылкі, ад якой не давялося б пасьля кусаць локці. Калі будзе позна. Але тая праклятая задачка, здаецца, увогуле ня мела рашэньня. Колькі над ёй ні біцца. Былі два варыянты, і абодва жахлівыя. Значыць… Значыць, марна было столькі ламаць галаву, думаць. Тым ня менш, думаў і ламаў галаву, — шукаў, перабіраў у паўсоннай сьвядомасьці магчымыя і немагчымыя, па сутнасьці, фантастычныя варыянты. I вельмі выразныя наступствы. Наступствы ўсе былі бязрадасна горкія і пачварныя. Ярка асьветленыя на стале старонкі ўсё болей рабіліся чымсь фантасмагарычным, прывідным, набывалі жахлівы зьмест, ён ужо баяўся да іх дакрануцца, каб не наклікаць новай бяды. Яны займалі ўсё большую ўладу над ім, ён апынуўся ў поўнай ад іх залежнасьці. Як было ад іх пазбавіцца? Мусіць, толькі адным спосабам — здаць туды, дзе была ў іх патрэба. I вызваліцца. Але тое ці не канчаткова заняволіць яго?.. Тое, што настаў ранак, ён адчуў па няпэўных гуках у суседняй кватэры, недзе ціхенька запяяў водаправод. Тады ён устаў, рассунуў шторы на шырокім вакне. Неба над дахамі ўжо на ўсю моц залівала сінеча сьвітанку, стала відней у кабінэце, і ён выключыў лямпу. Ісьці ў КГБ трэба было да дзевяці гадзін, каб не спаткацца з кім па дарозе, не тлумачыць нічога. Здаць, і — назад. Мабыць, там разьбяруцца, куды, каму. У які аддзел, якому маёру ці падпалкоўніку. Трэба думаць, гэта ў іх наладжана. Даносы не прападаюць. Ня тое што заявы ў гарвыканкаме.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)