Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 207
Перейти на страницу:

О художниках Гродно можно написать много, они достойны того. И если мы здесь взяли для обозрения лишь четверых из почти двух десятков гродненских служителей кисти и резца, то отнюдь не потому, что остальные того не заслуживают. Просто упомянутые нами в наибольшей степени несхожи между собой: разные поколения и различный масштаб дарований — и уже в этом заложена определенная их интересность.

[Январь 1971]

Жывапісец

Проза Івана Мележа — сведчанне майстэрскага спалучэння лепшых традыцый нацыянальнай літаратуры і яе наватарскіх пошукаў, уласцівых новаму часу.

Ягоны зварот да грунтоўнага даследавання народнага жыцця 20–30-х гадоў пазначыў сабой як бы паўторны заход нашай літаратуры ў даволі ўжо распрацаваныя пласты беларускай гісторыі, які пад пяром сапраўднага мастака даў нечакана багаты плён. Мусіць, гэта ўжо аксіёма, што не бывае няўдзячных тэм або тэм другарадных, малаістотных — чалавечае жыццё, апрамененае святлом гуманізму, якраз і ёсць тое самае значнае ў мастацтве, што не траціць свайго кошту ніколі. Іван Мележ сваімі раманамі даказаў таксама, што самыя сціплыя вобразы самых звычайных, здавалася б, далёкіх ад колькі-небудзь вытанчанага інтэлекту, людзей, вясковых сялян, калі яны сагрэты цяплом сапраўднага чалавекалюбства, зацікаўленасцю і пашанай, здольны скінуць з сябе транты правінцыяльнай абмежаванасці і набыць агульначалавечую значнасць.

Мележаўскія Ганна, Васіль, Міканор, Апейка блізкія і зразумелыя чытачам розных краін, розных адукацыйных узроўняў і розных ступеняў духоўнасці. Сакрэт гэтай даходлівасці — у глыбіні псіхалагічнага пранікнення, меры сацыяльнай напоўненасці, мастацкай праўдзівасці.

Пры ўсім тым нельга забываць, што Іван Мележ не адразу і нялёгка адкрыў у сабе таго, кім ён сёння з’яўляецца, — адкрыццю гэтаму папярэднічала шмат гадоў пошукаў і працы. I тым важней для ўсіх нас здаецца гэты ягоны ўрок. Кожнаму бязмерна важна ў свой час знайсці сябе і ў сабе — тое самае значнае, на што вымагае талент. Мележ — прызнаны майстра эпічнага жанру прозы, вартасць якога ён пераканана засведчыў сваёй літаратурнай практыкай. Але мастацтва рэдка задавальняецца аднойчы атрыманым доказам і патрабуе нястомна практычнага пацвярджэння ягоных спрадвечных ісцін. Таму будзем спадзявацца, што талент і сілы Івана Мележа і надалей не здрадзяць яго зайздроснай прыхільнасці да шырокай эпічнасці ў даследаванні самых складаных часоў народнай гісторыі. I пажадаем яму ў гэтым пісьменніцкай мужнасці, гатоўнасці да непазбежнай салдацкай рызыкі і ў выніку — безумоўнай творчай удачы.

[1971]

Людская памяць

Вядома, што кожны водгук чытачоў на апублікаваны твор, водгук апалагетычны ці цалкам крытычны, цікавы і значны для аўтара. Адзін прыносіць чыста чалавечую радасць і задавальненне, другі памагае ўсвядоміць усе пралікі і промахі. Бывае, што ты хвалюешся, атрымаўшы вестку ад старога аднапалчаніна, чый след згубіўся чвэрць стагоддзя назад, адчуваеш шчырую ўдзячнасць да калегі-літаратара, які падтрымаў цябе ў нялёгкі час няўдачы, суперажываеш далёкаму ветэрану-франтавіку, які падзяліўся з табой сваім клопатам.

Але ёсць пісьмы зусім іншага зместу. Светлыя ў сваёй наіўнасці, яны не хваляць цябе і не дакараюць. Для тых, хто напісаў іх, нібыта не існуе мастацкага вымыслу, а ёсць толькі праўда жыцця, суровая рэчаіснасць вайны.

«Добры дзень, Васіль Уладзіміравіч Быкаў. З вялікаю да вас просьбай Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч… Я хачу апісаць вам, што змусіла мяне да вас звярнуцца. Мною прачытана аповесць „Здрада“. I вельмі-вельмі яна ўстрывожыла мяне. А супакоіць мяне можаце толькі вы. Для таго я хачу пра што-колечы даведацца. Па-першае, скажыце мне — як апісана ў часопісе, ці так было, ці гэта сачыненне ваша? У мяне, напрыклад, сумненняў такіх не можа быць, — так усё падобна на праўду. Калі напісанае ў „Здрадзе“ праўда, дык я не сумняваюся, што Іван Шчарбак — мой родны брат. Усё, што засталося ў мяне ў памяці, і ўсё, што напісана ў часопісе, супала… Можа, я найду праз вас прапаўшага без весткі ў баях свайго брата? (Омская вобласць, Усць-Ілімскі раён, М-Біча, Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч)».

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)