Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 207
Перейти на страницу:

Хіба проста растлумачыць Уладзіміру Шчарбаку з Сібіры, што Іван Шчарбак не можа быць яму братам, бо персанаж гэты — пераствораны пісьменніцкім уяўленнем вобраз многіх такіх Іванаў?

«Дарагі Васіль Уладзіміравіч. Я прачытаў вашу аповесць „Здрада“. Гэтая аповесць мяне вельмі зацікавіла. Затым я яе прачытаў сваім родным — маці, братам, сёстрам. Апісаныя ў аповесці падзеі выклікалі ў нас вялікія перажыванні, успаміны аб мінулым нашай сям’і. Маці нават заплакала. А справа ў тым, што ў нас быў брат Шчарбак Іван. У часе Вялікай Айчыннай вайны ён быў на фронце. Мы ад яго не атрымалі ніводнага пісьма, адраса не мелі, а таму і яму пісем не пісалі.

Ёсць у нас толькі паведамленне, што ён прапаў без вестак. У аповесці „Здрада“ гаворыцца пра байца Івана Шчарбака. Прытым апісаныя вамі рысы характару і знешнасць гэтага чалавека вельмі і вельмі падобны на рысы нашага Івана. Вось у нас (асабліва ў маці) з болем у сэрцы і адгукнулася радасць: а ці не наш гэта Іван? (Харкаўская вобласць, Ізюмскі раён, с. Чырвоны Шахцёр, Шчарбак Дзмітры Іванавіч)».

Незлічоныя раны вайны. У іх боль народа і ягоная жалоба па мільёнах забітых і тых, што прапалі без весткі, кожны з якіх, нават пасля смерці, назаўжды заставаўся жыць у сэрцах жывых. Я чытаю гэтыя лісты і па іх, як бы па компасе, вывяраю правільнасць свайго творчага шляху.

«Добры дзень, таварыш Быкаў! Я прачытаў ваша апавяданне. Там вы пішаце пра салдата Турка, і я хацеў бы ведаць, гэта прозвішча прыдуманае або сапраўднае.

Справа ў тым, што ў мяне быў брат Турок Зяма (або Жэня), 1923 года нараджэння. I ён прапаў без весткі. Мы толькі ведаем, што яго чатырнаццаць дзён вучылі на аўтаматчыка і паслалі на фронт у стралковую роту. Маці мая нябожчыца праводзіла яго на фронт і расказвала, што ён быў абуты ў чаравікі і ў абмоткі. Гэта было ў чэрвені 1942 года, і з таго часу мы атрымалі ад яго тры ці чатыры лісты. Толькі пасля вайны нам прыслалі паведамленне „прапаў без весткі“.

Напішыце падрабязна, што з ім здарылася, і хаця напэўна няма яго ў жывых, хацелася б ведаць, дзе яго магіла (горад Калінкавічы, БССР, Мазырскі завулак, 9, Турок Міхаілу Яфімавічу)».

Ёсць чытачы, якія бачаць у тваёй аповесці дакладнае апісанне тых падзей, удзельнікамі ці сведкамі якіх яны былі. Яны сапраўды ведаюць не менш за аўтара, не меней за яго пабачылі і перажылі. I нават тады, калі яны дапаўняюць ці папраўляюць цябе, ты не можаш крыўдзіцца на іх.

«Паважаны Васіль! Нядаўна я слухаў па радыё вашу аповесць „Альпійская балада“. Вы, Васіль, пісалі гэтую аповесць паводле слоў спадарожніцы Івана, дзяўчыны, якую звалі Джулія. Але яна не магла добра ведаць, што з ім сталася, і думала, што яго разарвалі сабакі.

Гэта праўда, што яго сабакі здорава пакусалі, але гэта не сведчыць яшчэ пра тое, што яго разарвалі. Толькі пасля ўкусаў ён знаходзіўся тры месяцы ў ложку. Зразумела, не ў мяккім, а ў салдацкім. Дык вось я хачу сказаць, што Іван — гэта яго правільнае імя, а прозвішча яго вы пераблыталі. У сапраўднасці

Іван загінуў у 1945 годзе 6 мая ва Усходняй Прусіі, на Трэцім Беларускім фронце.

А было во што: пасля выздараўлення тварыў ён яшчэ дзівосы да 6 мая 1945 года… Ягоныя дакументы былі ў мяне. Я іх усе аддаў палітруку, які быў пры шпіталі. Расказаў яму, у чым справа і як пагінулі людзі. У Івана былі бацькі, сям’я, — не ведаю, ці вядома ім што? (Комі АССР, гор. Мікунь, Крутаву Мікалаю Мацвеевічу)».

Лісты, пра якія я тут расказаў, зноў вяртаюць мяне да адной з самых велічных і трагічных старонак у жыцці нашага народа. Кожнае новае сведчанне аб мінулай вайне будзіць ува мне ўспаміны аб тым гераічным мінулым.

У гэтых лістах бяру я сілы для далейшай работы, бо для мяне, як і для мільёнаў іншых, няма і не можа быць тых, што прапалі без вестак, а ёсць людзі, салдаты з іх асабістым лёсам, які заўчасна абарвала вайна.

I каб светлы воблік іх не пагас у часе, павінна жыць і тварыць літаратура.

[1971]

[Интервью «Литературной газете»]

— Повесть действительно о войне. Точнее — о молодом человеке на войне, об одном из тех, для кого первым жизненным опытом был опыт войны. Кто он? Офицер, командир взвода, с группой бойцов проникший в тыл врага для выполнения особого задания. Это происходит в самом начале войны, летом сорок первого.

— Напомню слова, некогда написанные вами: «Истории и самим себе мы преподали великий урок человеческого достоинства». Нашел ли этот мотив отражение в вашей новой работе?

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)