Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 167
Перейти на страницу:

Сам Цімоша па-ранейшаму мыў посуд.

— Шанцуе, — з сумнай усмешкай пагаджаўся Лявонка.

Раніцай яны хуценька пілі каву і спяшаліся на працу.

Частку дарогі яму даводзілася ісці па вуліцы Баверы, бруднай і цёмнай, амаль закрытай зверху памостам паветранай дарогі. Лявонка ішоў па ёй як па тунелі. Народу шмат, але адчуваеш сябе яшчэ больш адзінокім, чым тады, калі застаешся сам-насам з сабой. Кожнага дня, апроч выхадных, ён уліваўся ў людское мора, якое плыло ў напрамку станцыі метро. Там разам з усімі апускаўся ў цёмны лаз падземкі. Бывае, столькі народу набіваецца, што не зачыняюцца дзверы. Каб ушчыльніць пасажырскую масу, на станцыі метро ёсць спецыяльныя людзі — забівалы, якія ў такіх выпадках дзейнічаюць без асаблівых цырымоніі умінаючы сваіх падапечных кулакамі і каленямі. Кожны раз, ідучы сціснуты натоўпам, ён успамінаў прускаўскія прасторы — абсягі палёў, шырокі луг, надрэчныя далягляды, лес. У электрычцы, калі вяртаўся з работы, яму амаль заўсёды саступалі месца, нават прыязна ўсміхаючыся. Поезд у метро ідзе хутка, грыміць на стыках, хістаецца з боку ў бок. Пасажыры, трымаючыся за поручні, чытаюць ранішнія газеты, жуюць гумку, маўчаць, пра нешта думаюць…

* * *

Першы набыў гадзіннік Цімоша. Дастаючы яго з кішэні камізэлькі, падносіў да вуха і працягваў Лявонку:

— Паслухай, як ідзе! Лявонка слухаў і хваліў:

— Добрая рэч!

— А ланцужок?

— І ланцужок.

— Сярэбраны, сказалі ў краме, і крыху пазалочаны. Піліпко таксама пахваліў, прыгадаўшы валаснога пісара:

— Лепшы, чым у Пацея!

Лявонка ўспомніў, што і камянецкі шавец Нохім марыў пра такі гадзіннік. Цікава, ці набыў…

— Быў мужыком, а цяпер чалавекам стаў! — падміргнуў Цімоша, хаваючы гадзіннік у кішэньку.

Усе дружна і з задавальненнем засмяяліся.

— Так то яно так, але пазарасталі мы! — сказаў Лявонка, паглядзеўшы на сябрукоў і памацаўшы рукой патыліцу. — Пастрыгчыся трэба!

Пастрыгчыся ў цырульні тут каштавала пятнаццаць цэнтаў. Вырашылі, дачакаўшыся выхаднога, усім разам пайсці ў цырульню. Галіцца — галіліся дома, праз дзень-два. Брытву «Solling» купілі ў складчыну, і адной карысталіся ўсе трое. Лявонка, каб не здавалася, што ён надта малады, вырашыў адпусціць вусы.

Цырульнік — насаты і вірлавокі мужчына — пастрыг іх пад бокс, толькі над ілбом пакінуўшы трохі чупрыны. Лявонавы кончыкі вусоў закруціў уверх. Канчаючы стрыжку, пстрыкнуў на кожнага з гумовай грушы — запахла адэкалонам. Потым узяў у рукі люстра і паднёс да кожнага, каб прускаўцы маглі на сябе паглядзець.

— О'кэй! — пахваліў ён ні то сябе, ні то кліентаў, што прыйшлі адразу ўтрох, і ў захапленні прыцмокнуў языком.

Расплаціўшыся з вірлавокім цырульнікам, яны выйшлі на вуліцу. Падстрыжаныя, наадэкалоненыя, у новых касцюмах.

Лявонка прапанаваў:

— Давайце сфатаграфуемся!

— І дадому пашлём, хай убачаць, якія мы амэрыканцы! — падхапіў яго думку Цімоша.

Згадзіўся і Піліпко.

Фотасалон знаходзіўся непадалёку, на 85-й авеню. Там іх як бы ўжо і чакалі. Фатаграфаваліся спачатку ўсе разам, утрох, а потым паасобку. Высокі, сухарлявы, з каротка падстрыжанымі вусікамі фатограф кожны раз залазіў пад чорную накідку і доўга прымяраўся. Было ў ім, як і ў цырульніку і іншых людзях, якіх яны тут сустракалі, нешта няўлоўна амерыканскае — усмешлівасць, лоўкасць, маторнасць… Фатографу дапамагала маладая негрыцянка, выконваючы загады фотамайстра. Яна паказвала прускаўцам, як сесці ў крэсле і ў які бок глядзець. Цімоша сфатаграфаваўся пры гадзінніку з ланцужком, потым пазычыў яго сябрам. Кожнаму хацелася выглядаць як найлепш.

Па фотакарткі пайшоў Лявонка. Яны былі пакладзены ў канверт, які хутка знайшла і паслужліва аддала яму тая самая негрыцянка. Хлопец упершыню ўбачыў сябе і сваіх таварышаў на фотакартцы. «Няўжо гэты прыгожы амерыканец з бледным застыглым тварам і чорнымі вусікамі — я?» Цімоша і Піліпко атрымаліся, здаецца, больш падобнымі. Фотакартка наклеена на цвёрды кардон. Пад ёй адрас майстэрні, дата: Нью-Йорк, 85-я авеню, 1907 год. Унізе — размашысты роспіс майстра.

— А нішто сабе картачка выйшла! — смяяўся задаволены Цімоша.

І Піліпку спадабалася.

— От дома дзівіцца будуць!.. — захапляўся ён.

Нарэшце Лявонка атрымаў ліст ад сваіх. Пошта з Прускі ідзе сюды доўга — амаль тры месяцы. Надарваў жоўты канверт, дастаў некалькі лісткоў з вучнёўскага сшытка. Усхваляваў ужо самы першы радок:

«Дарагі сынок, брацік і ўнучак!..»

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)