Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 136
Перейти на страницу:

I гэты дырэктар сустрэў мяне па-людску, падаў руку, пасадзіў побач. Пашкадаваў, што не мае права скарыстаць мяне па спецыяльнасці, а школе так патрэбен добры «славеснік». I ён, як і Кемелеў, бездапаможна развёў рукамі. Пасаду заўхоза амаль пэўна дакляраваў, як толькі разлічыцца цяперашні. Як-ніяк, а загадчык гаспадаркі ўсё ж гучыць.

Што гэта за месца і што за работа, я расшалопаў, толькі як упрогся ў яе, і лішні раз пераканаўся, што мой бутэрброд заўсёды падае толькі маслам на падлогу, а ўсе няшчасці мяне знаходзяць першага, а пакідаюць апошняга.

Адзіны быў ратунак і надзея на добрых людзей, што былі побач, на шчырае і бескарыслівае братэрства ссыльных, гатовых падтрымаць, выручыць з бяды, суцешыць парадай, падзяліцца з таварышам агульнага лёсу.

Мы ўсе перазнаёміліся ў вузенькім калідорчыку сельсавета, чакаючы выкліку на адметку. Нас было дваццаць мужчын і чатыры жанчыны. Паволжскія немцы і эстонцы былі на іншым уліку, на лягчэйшым рэжыме і трымаліся асобна ад нас.

У сяле быў фельчарскі пункт з амбулаторыяй і дзвюма палатамі для цяжкахворых. Загадвала медыцынаю сельсавета вопытны маскоўскі ўрач, абаяльны і дабрэйшай душы чалавек Эла Рыгораўна Брускіна. Яна ў складчыну з інтэлігентнаю ленінградкаю Ганнай Якаўлеўнай купіла маленечкую хатку якраз насупраць амбулаторыі. Дагледзелі яе так, што яна стала самым утульным і цёплым прытулкам большасці ссыльных. У цесным пакойчыку ўсім хапала месца. Апрача нас траіх часта заходзіў колішні прафсаюзны дзеяч Іван Міхайлавіч Ермакоў. Тут ён латаў боты і шыў са старых халяў чыркі. Ён любіў весці «філасофскія» размовы «ваабчэ». Успамінаючы жыццё на волі, расказваў: «Я ў сваё ўрэмя говорил лексии по общым вапросам исполнения часа по два, нащот Антанты и дурмана религии. И вот на тебе! За мою приверженность и кристальную преданность и меня туда же, со всем раенным руководством. Я чист, клянусь вам. Хоть сейчас гожусь на любой ответственный участок. Тридцать шесть жалоб только товарищу Сталину атправил. И молчок. Перехватывают, ироды. Кабы дошли, Иосиф Виссарионович вмиг бы освободил и должностишку предоставил. Я еще до-о-бьюсь. Мотивировочки есть, будьте уверены».

Разумная, ужо не маладая і заўсёды стомленая Эла Рыгораўна спагадліва глядзела праз пукатыя шкельцы акуляраў і на поўным сур’ёзе падтаквала Івану Міхайлавічу. Тут ніхто не быў лішні. Доўгімі зімовымі вечарамі пад гул завірухі і патрэскванне марозу ў гэтай утульнай хацінцы мы пілі гарачы чай, гулялі ў карты, уголас чыталі «Огонек» і газеты двухтыднёвай даўнасці, жартавалі, успаміналі любімыя творы і спектаклі, ніхто нікому не вярэдзіў душу сваімі болькамі і душэўнымі пакутамі, дамовіліся ніколі не гаварыць пра палітыку.

У Новы год у гэтай хацінцы ставілася ёлка з самаробнымі цацкамі, таннымі цукеркамі, пячэннем з маскоўскіх і ленінградскіх пасылак. Днём і ўвечары сюды прыходзілі суседскія дзеці і дзеці эстонцаў і немцаў. Яны спявалі і скакалі, расказвалі вершы на трох мовах і разыходзіліся з маленькімі падарункамі. Ганна Якаўлеўна ўспамінала сваіх унукаў, выцірала слёзы, не спадзеючыся іх убачыць.

Хатка насупраць бальніцы стала эпіцэнтрам усіх біязінскіх ссыльных. Тут пра кожнага зацікаўлена і шчыра дбалі абедзве мілыя жанчыны. Ганна Якаўлеўна з-за ўзросту і калецтва нагі не працавала нідзе. Жыла на ўтрыманні дзяцей і сястры. З Элаю Рыгораўнаю яны былі як родныя. Тэрыторыя нашага Паўночнага раёна была роўная невялікай аўтаномнай рэспублікі. Толькі тут была бясконцая тайга, так дакладна названая ўрманам, бездараж, саракаградусныя маразы і двухметровыя сумёты, а паселішча ад паселішча за многія дзесяткі кіламетраў.

Зімою дарогі замяталі завеі, з вясны і да замаразкаў яны патаналі ў чорнай, як густая мазута, твані. Калі падсыхалі, клейкая, як асфальт, гразь наліпала на колы, яны пераставалі круціцца, сунуліся з выбоіны ў выбоіну, гразь набівалася слупкамі на капыты, і конь не мог ступаць. А доктар у самую дзікую завею і мароз, у залеву, а ў летнюю спёку праз хмары аваднёў мусіць ехаць у самыя далёкія сёлы да хворых.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)