Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:

Вочы Пане Каханку наліліся крывёю.

— Мярзотніца! Забіла сумленнага шляхціца! І ўсё адно працэс скончыўся нічым. З’ехала ў Вену. Мне пісалі, зараз пасябравала са старой імператрыцай. За багамолку сябе выдала, несправядліва асуджаную!

Князь так раззлаваўся, што ягоны ўлюбёны сэтэр падняў вузкую доўгую галаву і ўтаропіўся цёмнымі вільготнымі вачыма ў гаспадара.

Тут жа слуга паднёс ваяводу келіх, і белы жупан прыкрасіўся цёмнымі пацёкамі распырсканага напою. Ваявода супакоіўся, выцер вусы рукавом.

— Адзінае што цешыць — само неба заразу карае. Кажуць, неяк яна малілася, і на яе мышы напалі. Ці пацукі. Проста ў капліцы. Усю сукенку згрызлі.

Пранціш разумна прамаўчаў пра сваю раптоўна ўзніклую гіпотэзу наконт містычнага здарэння.

— А памятаеш маю венецыяначку Апалонію, доктар, якую ты ўсё лячыў? — Пане Каханку ажно прыцмокнуў языком ад салодкіх успамінаў. — Калі даведалася, што я яе з сабой не вазьму, аж схуднела, небарака, ад гора. Я ўжо добра ёй дыяментаў сыпануў — бо з красой сваёю з-за мяне рассталася, небарака…

Пранціш падумаў, што Апалоніі пашанцавала, цяпер не трэба наганяць на сябе тлушч. А з грашыма нясвіжскага ардыната і схуднеўшы лёс свой уладкуе.

— Ваша княская мосць, у мяне да вас просьба… — паспешліва загаварыў Лёднік.

Князь скрывіўся, прамармытаўшы, што каб да яго без просьбаў хтось прыйшоў, не бывае, як не бывае пірага без мукі.

— У мяне ёсць слуга. Сцяпан Налівайка. Гайдук, адважны і бясстрашны. Калісьці я вывез яго з ягоным братам Рыгорам са Львоўшчыны. Там пані Тэрэза разам са сваім амаратам панам Богушам учынілі бязбожны гандаль — прадавалі сваіх падданых у аўстрыйскую армію. Сцяпана з братам таксама мусілі прадаць. Рыгор загінуў, калі на нашу сям’ю напалі, абодва нас абаранялі. І цяпер пані Тэрэзе данеслі, што ў нас хаваецца ейны прыгонны.

— І што я мушу зрабіць, пане каханку? — незадаволена перабіў ваявода. — Збеглых сялянаў належыць вяртаць гаспадарам. Што мне загадаеце рабіць, калі маіх пейзан пазвозяць розныя дабрадзеі? Ручкай услед махаць?

Лёднік на імгненне апусціў вочы, каб не выказаць гнеў. Слова ўзяў Пранціш:

— Ваша княская мосць, Сцяпан родам менавіта з таго сяла, якое паводле шлюбнай дамовы засталося ва ўладаннях вашамосці, узамен за іншае, саступленае пані Тэрэзе. Гэта была б міласэрная справа, каб вы прызналі Сцяпана Налівайку вашым падданым і тым не далі пані Тэрэзе з ім расправіцца.

Ваявода не выглядаў надта задаволеным — з-за нейкага мужыка дураць галаву.

— Добра, пакідай сабе свайго гайдука, Лёднік. Скажу, каб ліст у суд адпаведны зрабілі. Узамен жа паслужы мне.

— Усім, чым магу, вашамосць.

А планы ў Пане Каханку на Чорнага Доктара выявіліся грандыёзныя. Ваявода не мог забыцца на тую чароўную венецыянскую ноч, калі ў цёмнае неба ўзляталі палаючыя ліхтары, і паветраная гандола падняла Аляксандра Лёдніка да каменнага льва.

Князь хацеў паўтарыць відовішча.

Хай усе ведаюць, у каго патэнт на ўсё цудоўнае ў гэтым краі! А то вунь худапахолак Панятоўскі зганьбаваўся: вырашыў давесці ў чарговы раз сваё высокае паходжанне. Сабраў людзей у палацы, каб падзівіліся на пячатку святога Тарэла, ягонага міфічнага продка, якая яму нібыта ў спадчыну дасталася. Людцы прыйшлі, аб’елі манарха, абпілі, натанчыліся, напляткарыліся і ўсё пабачанае высмеялі. Ніхто не паверыў у каштоўнасць някідкага круглячка з выявай цялка. Так што давялося Стасю перадаць сваю рэліквію ў касцёл святога Станіслава.

Блазан зараз жа расправіў плечы, надзьмуўся — і стаў нечым падобны да караля. Пане Каханку не зарагатаў, але і не спыніў гэткую абразу манаршае персоны.

Так, Караль Радзівіл ведаў, хто сапраўдны кароль у гэтым краі.

І калі ў Нясвіжы людзі палятуць, як птушкі — ніхто не скажа, што гэта не цуд!

Вядома, ваявода тут жа распавёў, як уласнай персонай на паветраным караблі лётаў над Венецыяй і лавіў галубоў для адмысловага пірага. І выпадкова патрапіўся яму ў нерат паветраны цмок. Худы, бо прыляцеў проста з Кітая, за доўгую дарогу агаладаў. Аднымі жукамі ды вераб’ямі харчаваўся. Пан Караль прывёз злоўленага цмока ў свой венецыянскі палац, і той пачаў несці яйкі. А тыя яйкі — цалкам з самага цудоўнага малахіту. Вунь тыя чарачкі з яго зробленыя, на століку з чырвонага дрэва.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)