Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 101
Перейти на страницу:

— Хіба ягамосць Лапацінскі не прызнае Божага прадвызначэння? Неба — суддзя найвышэйшы ад чалавечых законаў! — ятрыўся Пранціш. — Здараецца, для справядлівага прысуду трэба ўлічыць надзвычайныя абставіны!

Маршалак пакрывіў бледныя вусны:

— Я добры хрысціянін, васпан. Вядома, веру ў знакі, што спасылаюцца зверху. Вось толькі ў дадзеным выпадку нешта я не бачу такога знаку.

І тут у шыбу нешта ўдарылася так гучна, што людзі мімаволі азірнуліся. Са звонам пасыпалася шкло, за акном мітусіліся чорныя цені варання… А ў залу заляцеў белы галуб. Ляцеў ён вельмі мэтанакіравана і сеў на плячо панны Праксэды. Не зусім рахмана, а нават абурана палопаў крыламі. Добра, не абгадзіўся са страху, але супакоіўся і пачаў чысціць і ўкладваць пёркі.

Праксэда, хоць не завішчэла і не адхінулася, выглядала такой жа агаломшанай, як большасць прысутных. Значыць, не распавёў ёй мужанёк ліпавы пра свае магічныя здольнасці. А яны вось, наяве. Пранціш выдатна пазнаў гэты пільны цёмны позірк, якім Алесь глядзеў на чарговую паддоследную істоту. Бутрыму не трэба было тлумачыць, адкуль цуд — але ён толькі злёгку нахмурыўся.

— Ну вось вам і знак, пан Лапацінскі! — развёў рукамі Пранціш.

Ого, колькі цікавага распавядуць пра гэтую кадэнцыю Трыбунала, апошнюю ў Менску!

Цяпер Аляксандр Лёднік лічыўся законным сужонцам Праксэды. І найлепшае, што можна было зрабіць, — уцякаць адсюль як падалей, разам з таямніцамі, за якія забіваюць.

Вунь і пан староста Юзаф хуценька звёў свайго падменнага братку. І пані Тэрэза Радзівіл за імі кіруецца.

— Пан Лёднік, вас хоча неадкладна бачыць ягамосць падскарбі Антоні Тызенгаўз!

Каралеўскія гвардзейцы — людзі пачцівыя, асабліва калі пры шабельках, адмаўляць ім не хочацца.

— Я твайго бацьку пачакаю, а ты зводзь хутчэй сваю пані! — скамандаваў Вырвіч Алесю.

Але тут заўпарцілася Праксэда: разам сюды прыйшлі, разам сыдзем. Вядома, як яна свайго куміра кіне? Алесь сумна ўсміхнуўся.

Цікава, ці атрымаецца што ў гэтай пары?

І яшчэ Пранціш зразумеў, што так раздражняла яго ў панне Праксэдзе. Яна вельмі нагадвала ягоную былую нявесту, Раіну Міхалішыўну, прыгонную акцёрку. Разумная, высокая, гнуткая, іранічная. І ёй была адведзеная роля ахвяры. Але не будзе Праксэда прамяніста ўсміхацца, калі яе дратуюць. Увогуле не стане кагосьці счароўваць. Ці зіркне пагардліва, ці сцінецца і будзе маўчаць. Шмат іншых дробных неадпаведнасцяў — занадта высокая, занадта шэравокая — пакідалі адчуванне, быццам пабачыў згубленую дарагую табе рэч, а тады ўгледзеўся — зусім не яна.

Між тым шляхта расцякалася з судовага дома стракатымі ручаінамі — належала выпіць за ўдала вырашаныя справы і пабіцца за няўдала вырашаныя. Званы на Святадухавым саборы дадалі срэбра ў гэты лютаўскі дзень.

Лёднік вярнуўся змрочны, але калі гэта ён сеяў усмешкі?

— Даручэнне. Ганаровае і слізкае. Мяне чакаюць у доме на Францысканскай.

Зразумела, ніхто Чорнага Доктара са слізкім даручэннем аднаго не адпусціў. І Праксэда адмовілася вяртацца дадому.

— Няма чаго хавацца! Наадварот — няхай усе нас пабачаць, што мы — жывыя, апраўданыя і нікога не баімося!

У словах вучонай дзеўкі была свая праўда.

Праксэда рашуча ўзяла Алеся пад руку. І банда Чорнага Доктара адправілася ў свет далейшых прыгодаў па стаптаным менскім снезе, і глядзелі ім услед п’яныя шляхцюкі і цікаўныя мешчукі, а галубы кружлялі ў небе, і, напэўна, адзін сярод іх абураўся ды абураўся гвалтоўным сваім гасцяваннем у судовым доме.

Калі адышліся далей да Свіслачы і ўпэўніліся, што шпегаў побач няма, Лёднік распавёў. Усё-ткі зрабілі яго пасярэднікам паміж магнатамі. Яму належала сустрэцца з таемным пасланцом ад Пане Каханку і перадаць прапановы ад караля. Хаця — тс-с! — які кароль? Які Радзівіл? Вядома, яны ні пры чым, ведаць не ведаюць пра перамовы, свой гонар берагуць.

Патрэбны дом на Францысканскай, аднапавярховая камяніца з зялёным дахам, ахоўвалася не горш, чым каралеўская скарбніца. Прычым шляхта, што мітусілася ў двары, насіла колеры Радзівілаў, а некалькі белых з чырвоным жупаноў сведчыла, што тут прысутнічаюць альбанчыкі. Ого, відаць, і сапраўды Радзівілаўскія сілы гуртуюцца да вяртання правадыра.

Зрэшты, варта было Бутрыму махнуць канвертам, атрыманым ад Тызенгаўза, гасцей ледзь не бегма праводзілі ў дом.

— Пан доктар-магік! Пан Аляксандр! Пан Вырвіч! Хэй-хо! А я страляць з арбалета навучылася!

Пранціш вылупіўся і ледзь не ўшчыкнуў сябе, каб праверыць, ці не спіць. Паненка Рэгіна Агалінская ў блакітнай сукенцы ў дробныя гарохі, без крыналінаў і шлейфаў, ззяла рудымі валасамі, рабацінкамі і ўсё яшчэ шчарбатай усмешкай.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)