Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 198
Перейти на страницу:

Уніяты Рэчы Паспалітай мелі ПолацкаВіцебскае арцыбіскупства і дзевяць біскупстваў. Полацкая грэкакаталіцкая дыяцэзія (акруга) саступала толькі кіеўскай і была на Беларусі найбуйнейшай. Яе межы абдымалі Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы. У1664 годзе ў ёй налічвалася болей за тысячу цэркваў Полацкія грэкакаталіцкія ўладыкі афіцыйна называліся арцыбіскупамі полацкімі, біскупамі віцебскімі, мсціслаўскімі, аршанскімі, магілёўскімі і ўсяе Беларусі. 3 полацкіх арцыбіскупаў звычайна выбіралі мітрапалітаў Горад з яго кафедральным Сафійскім саборам, дзе захоўваліся мошчы Ясафата Кунцэвіча, зрабіўся сталіцаю беларускіх грэкакатолікаў і Меккаю ўсіх уніяцкіх паломнікаў.

Умацаванню уніі спрыяў створаны ў 1617 годзе манаскі ордэн базылянаў Яго назва паходзіць ад імя аднаго з айцоў царквы, змагара за адзінства хрысціянства святога Васіля Вялікага. Новы ордэн апавясціў што прымае на сябе адказнасць за выхаванне моладзі. Базыляне друкавалі царкоўную літаратуру, адчынялі пры кляштарах школы і калегіі, дзе вучылі дзяцей і юнакоў на іх роднай мове. Яны былі вельмі адукаваныя людзі, і ў асвеце уніятаў маюць, бадай, не меншыя заслугі, чым езуіты ў католікаў Кляштар манашакбазылянак у Полацку быў заснаваны Ясафатам Кунцэвічам. Пасля яго забойства ў горадзе з’явіліся і братыбазыляне. Абодва уніяцкія кляштары мясціліся каля Сафійскага сабора.

У Полацку дзейнічалі таксама каталіцкія манаскія ордэны бернардзінаў (з 1498 г.), у якіх навучаўся лаціне малы Францішак Скарына, дамініканаў (з 1670 г.), францысканаў (з 1684 г.) і запрошаныя Сцяпанам Батурам у 1579-м езуіты. Часам можна прачытаць, што базыляне, і наогул уніяты, маўляў цалкам прадаліся лацінству, паслухмяна скакалі пад езуіцкую дудку. Гэтую выдумку пусцілі царскія праваслаўныя гісторыкі. Дакументы сведчаць пра іншае.

Базыляне судзіліся з езуітамі за крыж святой Еўфрасінні і не аддалі святыню з Сафійскага сабора. Пісар полацкай магдэбургіі католік Міхал Другавіна ў 1764 годзе даваў пісьмовае перадшлюбнае абяцанне, што «будучую жонку сваю, дачку віцебскага ратмана Апалонію, уніятку, не толькі не будзе змушаць да лацінскае веры, а, наадварот, будзе ўмацоўваць яе ў уніі». У1802 годзе езуіты, якіх тады падтрымлівалі царскія ўлады, падалі ў суд скаргу на полацкіх і ўшацкіх базылянаў за тое, што уніяты «произносили нейстовые слова протйв католйческой религии, что все католики суть погибшие и что релйгйя римская не соглашается со святым Евангелием». У згаданай раней аповесці Вацлава Ластоўскага «Лабірынты», магчыма, зусім небеспадстаўна сцвярджаецца, што базыляне ведалі, дзе схаваная полацкая бібліятэка, але, не хочучы, каб яна трапіла да езуітаў, два стагоддзі захоўвалі таямніцу.

Яшчэ ў 1636 годзе Віленская кангрэгацыя (з’езд) грэкака-таліцкага духавенства ўзаконіла ва уніяцкіх цэрквах беларускую мову. Калі быць дакладным, пастанову, каб ва ўсіх уніяцкіх храмах казанні гаварыліся пабеларуску, прыняла XV сесія кангрэгацыі. Пра высокую ступень карыстання нашай мовай у грэкакаталіцкіх навучальных установах сведчыць тое, што гэтыя школы пераважна называліся «рускімі», гэта значыць беларускімі. Цяжка казаць пра гвалтоўную паланізацыю беларусаў уніяцкім духавенствам, калі Ясафат Кунцэвіч у сваім «Уставе прасвітарам» загадваў святарам карыстацца народнай мовай, а ў XVIII стагоддзі полацкія уніяцкія біскупы рассылалі па прыходах загады з патрабаваннем звяртацца да вернікаў «са словам Божым на зразумелай мове». Урэшце, перад намі жывы прыклад украінскай Галіччыны. «Кіеў — сталіца Украіны, а Львоў — сталіца ўкраінцаў», — да нядаўняга часу казалі нашы суседзі. Чаму? Ды таму, што унія, якая жывіла нацыянальны дух народа, на захадзе Украіны, у Галіччыне, захавалася да 1946 года (калі яе здратаваў, загнаўшы ў падполле, Сталін).

На заканчэнне размовы пра унію згадаем праваслаўнага полацкага архіепіскапа Мялеція Сматрыцкага. Абвінавачаны ў падбухторванні віцяблянаў да забойства свайго суперніка, ён выправіўся ў паломніцтва па Святых Мясцінах. У вандроўцы ўладыка Мялеці прыйшоў да высновы, што праваслаўная царква заражаная ерассю, а унія — ад Бога. Вярнуўшыся, ён выракся сваіх антыуніяцкіх твораў і напісаў іншыя, у якіх заклікаў суайчыннікаў прыняць новую веру дзеля міру на роднай зямлі.

Міру ў Беларусі, аднак, не было. Не паспела яна загаіць раны, пакінутыя Інфлянцкай вайною, а крумкачы, чуючы шчодрую пажыву, ужо зноў радасна віталі заваёўнікаў

1633 год — сярод чорных датаў нашай мінуўшчыны. Маскавіты зрабілі яшчэ адну спробу захапіць Полаіцк. Ім паспрыяла звадка месцічаў з падваяводам Янам Лісоўскім. У чэрвені да горада падыходзіла збройная сіла з усходу. Падваявода выступіў на пасяджэнні магістрата з патрабаваннем як найхутчэй адрамантаваць вежу Ніжняга замка і ўвесці туды войска. Палачане Мікуліч, Хаткевіч, Семяновіч, Паплешыч (няхай прозвішчы дапамогуць камунебудзь у складанні радаводу) і яшчэ дзесяць жыхароў падпісалі пратэст, адмовіўшыся даць на рамонт вежы нават дрэва. Спрэчка скончьшася тым, што праз два дні непрыяцель уначы авалодаў Запалоццем і аддаў горад агню. Цэлы і незабраны застаўся адно Верхні замак. Яго абаронцы не давалі ворагу спакою: вялі абстрэлы, хадзілі на вылаз і змусілі чужынцаў адступіцца.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)