Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Паданне сцвярджае, што ўладыку знайшлі па снопе святла, якое ітттло проста з Дзвіны. Цела прывезлі па рацэ ў Полацк і пахавалі ў Сафійскім саборы. У хуткім часе прах дасталі з зямлі і пасля ўрачыстага адпявання віленскім мітрапалітам паклалі ў срэбную раку. Прах не меў спакою: яго блізу дзесяці разоў перазахоўвалі ў Беларусі і далёка за яе межамі.
Ужо праз год пасля смерці Рым прызнаў айца Ясафата блажэнным (на ўрачыстасцях з гэтай нагоды ў Полацку гучалі прамовы пабеларуску, лацінску і польску), а ў 1867-м папа Пій IX абвясціў яго святым. Пасля Другой сусветнай вайны мошчы полацкага пакутніка перавезлі з Вены, дзе яны тады захоўваліся, у Рым і ў 1963 годзе пахавалі ў галоўным храме католікаў свету — саборы святога Пятра ў алтары Васіля Вялікага.
Кроў арцыбіскупа і яго забойцаў нагадала вернікам, што яны зайшлі занадта далёка. Змаганне праваслаўных з уніятамі ў Прыдзвінні хоць і працягвалася, але ўжо ніколі не было такім жорсткім.
Вялікі князь Уладзіслаў ГѴ загадваў праваслаўнаму архіепіскапу Сільвестру Косаву, каб у Полацк не прыязджаў і набажэнства там не служыў Архіепіскап, карыстаючыся тым, што жыве ў талерантнай краіне, насуперак манархавай волі прыязджаў і служыў У адказ полацкі, кіеўскі і галщкі уніяцкі арцыбіскуп Антоні Сялява падаваў каралю скаргу, а полацкі ваявода выдаваў загад, «каб уніяты схізмацкай праваслаўнай царквы не наведвалі, а па нядзелях і святочных днях бывалі б у Сафійскай, пры базылянскім кляштары».
Асуджанаму на смерць злачынцу, які дакляраваў прыняць з усёй сям’ёй унію, гарадскія суддзі пакінулі жыццё. Мешчанін, што згадаў імя Кунцэвіча без нададзенай яму папам годнасці, мусіў пасядзець у астрозе, а палачаніна Івана Хадыку за пераход з уніяцтва ў праваслаўе мітрапаліт Цыпрыян Жахоўскі ў 1682 годзе аддаў анафеме і пазбавіў апекі свецкіх і духоўных законаў Праваслаўнае жыхарства таксама скардзілася вялікаму князю, ад якога прыходзіў мітрапаліту наказ «не чыніць цяжкага прыгнёту да спакусы ўсяго хрысціянскага свету». Для той эпохі ўсё адбывалася досыць цывілізавана, прынамсі, без нялюдскіх катаванняў і спаленняў, як у Масковіі, дзе выкаранялі «раскольнікаў».
У полацкай магістрацкай кнізе за 1646 год захавалася яшчэ адно цікавае сведчанне рэлігійнае барацьбы — скарга лянтвойта Есмана на кушняра Фёдара Алексяевіча, які сцвярджаў, што унія — спараджэнне д’ябла. Лянтвойт быў на гасціне ў бурмістра пана Крыштофа Старымовіча. Позняй парою ў той самы дом заявіўся, відаць, пад добраю чаркаю згаданы кушнер і, як паведамляе скарга, «наступал на веру светлую унйатскую, мовечы й повтараючы не раз, не десять, же то есть дьябельская и шатанская вера униатская й не от Бога, але от дьябла тая вера вышла шалберская».
Тым часам застоліца працягвалася. Лянтвойт, «вйдечй оного кушнера легкомысльность, почал того кушнера навпомйнатй, абы он, рачей не блюзнечы веру святую, скромнее седел». Не стрываўшы далейшага п’янага блюзнерства, ён падняўся ад стала, «а пан бурмйстр Старымовйч, яко господарь, его милости пана лянтвойта не пущал. А в том он Федор, кушнер, прыпадшы до его мйслотй пана лянтвойта, шкленйцою в палец руки правое его мйлостй кроваве обронил й зранйл».
Напэўна, і пазней знаходзіліся такія, як кушнер Фёдар, але праваслаўе няўхільна здавала пазіцыі. Яго духавенства ў большасці сваёй вылучалася кансерватызмам і неадукаванасцю. Яно амаль не ведала лацінскай і грэцкай моваў было адарванае ад навуковых ды культурных дасягненняў еўрапейскай цывілізацыі. Беларускі перакладчык Евангелля Васіль Цяпінскі пісаў што праваслаўныя папы часта не атрымлівалі ніякай адукацыі і нават не разумелі славянскае мовы, на якой маліліся. Разам з тым яны варожа ставіліся дамовы народа: не дапускалі яе ў храм, не дазвалялі друкаваць на ёй кнігі. Праваслаўная царква не дшіа ў XVII стагоддзі прыкладаў заступніцтва за нацыянальныя правы беларусаў а часам наогул падтрымлівала захопнікаў Таму палачане, як і жыхары іншых гарадоў нашае зямлі, пакідалі змаганне за праваслаўе (асабліва пасля жудаснай вайны з Масковіяй у 1654–1667 гадах) і мірна рабіліся грэкакатолікамі.
Перакладчык Евангелля на беларускую мову, шляхціц Полацкага павета Васіль Цяпінскі.
Адметна, што супроць уніі выступалі пераважна гараджане, а не вяскоўцы. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што хрысціянізацыя сельскагажыхарства паранейшаму заставалася досыць павярхоўнай. Яе паглыбленне адбудзецца ў 2-й палове XVII–XVIII стагоддзі, што супадзе з пашырэннем і перамогаю грэкакаталіцкай царквы.