Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102
Перейти на страницу:

Прачынаюцца яны ад птушынага ляманту. У задымленым паветры пах небяспекі. Толькі абрыдла кожны дзень прыслухоўвацца да птушынага ляманту і лічыць усіх ворагамі. Толькі абрыдла кожны дзень уцякаць і хавацца ў царкоўным склепе. І сон сёння на ранку такі моцны, што няма ніякага жадання расплюшчваць вочы. А сонца высока ўжо. Сонца над жалезнымі, падобнымі да купалаў, крацістымі рыштаваннямі. І рухавік у навюткай гарвыканкамаўскай «Волгі» працуе настолькі ціха, што яго нават не чутна за тым птушыным лямантам.

8

— Людцы добрыя! Што ж гэта робіцца!.. Не, вы толькі зірніце на яе! Жанчына!.. Жанчына!... Фу-у ты!.. Жаба, а строіць з сябе падводную лодку!..

Тралейбус набіты бітком. Я паварочваю галаву, малады чалавек, гадоў трыццаці, праціскаецца праз натоўп да выхаду.

— Што вы за людзі такія?.. — незадаволена бурчыць хлопец, расчышчаючы дарогу лакцямі. — Дайце прайсці… Не, што гэта такое?.. Вы дадзіце мне прайсці ці не?..

— Перастаньце!.. Што вы сабе дазваляеце? Прыбярыце рукі!.. Ой!.. Нага, нага!.. Вы наступілі мне на нагу!..

Што кепскага зрабіла яму гэтая фіфа ў блакітных рэйтузах у абліпачку? Што не падзялілі яны ў гэтым свеце?

…Нас зневажаюць, мы зневажаем паўсюль: у чэргах, у грамадскім транспарце, у крамах, на працы... Мы нарадзіліся і жывём той час, калі «хамства» і «інтэлігентнасць» — паняцці аднолькавыя па сэнсу. Мы нарадзіліся і жывём у краіне, дзе кожны сам па сабе. Мы адсталыя ў выхаванні. Мы вар’яты і дзікуны. Нам цесна на гэтай Зямлі. Нас вабіць Космас. Мы, нібы тыя восы ў слоіку з-пад мёду, імкнемся перакусаць адзін аднаго толькі за тое, што нам цесна ў гэтым асіным кубле. Мы шукаем і знаходзім апраўданне любым сваім ўчынкам. У нас трусіная патрэбнасць пладзіцца, каб потым знішчаць адзін аднаго. У нас прыродны азарт паляўнічых. Ён перадаўся нам у спадчыну ад прашчураў — барацьба за існаванне нікім пакуль яшчэ не адмянялася.

Я праціскаюся да выхаду, і жанчына, якая толькі што сварылася з маладым чалавекам, цяпер пакрыўджана касавурыцца і на мяне. Нашы позіркі сустракаюцца. Вочы ў кабеты вялізныя, нібыта перламутравыя гузікі на яе сукенцы. Яны пагардліва блішчаць і павінны з хвіліны на хвіліну разрадзіцца слязьмі. Мне шкада Вас, спадарыня незнаёмка. Я каюся і прашу прабачэння ў Вас за тое, што мы сустрэліся ў гэтай краіне перапоўненых тралейбусаў…

Прыпынак — маё выратаванне. Натоўп напірае, і расчыненыя дзверы выплёўваюць маё перажаванае натоўпам цела. Я гляджу на свае запэцканыя нечымі падэшвамі джынсы і з палёгкаю ўздыхаю...

Я спяшаюся на сустрэчу з табой, маё золатка! Я спяшаюся, каб разысціся не сустрэўшыся. Мы не бачыліся з табой больш чым два месяцы, і я перакананы, што зноў размінемся, не пазнаем адзін аднаго ў гэтым вірлівым і абыякавым да нашага кахання натоўпе. Гэты горад, у якім гадзіны-пік доўжацца суткамі, цябе ніколі не верне да мяне. Ён безнадзейна хворы. У яго алергія на сваіх гаспадароў. Яго нудзіць ад нікому не патрэбных навуковых дыскурсаў. Ён стаміўся ад чыноўнікаў, бяздомных і беспрацоўных. І яму напляваць на тое, што недзе па яго намакіяжаных вуліцах блукае ў пошуках учарашняга дня безнадзейна закаханы вар’ят.

Бар месціцца на першым паверсе гасцініцы «Інтурыст». Як заўсёды, уваходныя дзверы ў ім расчыненыя. Ля іх швей…цар — рэстаранны «вышыбала» з ліслівай гіпсавай усмешкай. Ён саступае дарогу, і я ўваходжу ў раскошнае паўзацемненае памяшканне. У зале шумна. На тварах застольцаў дзіравымі ценямі поўзае бляск неонавых лямпачак. Усё звыклае і будзённае, толькі без цябе... Уладкоўваюся за нашым любімым столікам, непадалёку ад стойкі, і заказваю піва. Мне міла ўсміхаецца дзяўчына, сядзіць насупраць. Яна «строіць» вочкі і вылазіць са скуры каб мне спадабацца. Але ці ведаеш ты, незнаёмка, што перад табою чалавек, які нікому і ніколі не глядзіць у вочы? Ці ведаеш ты, што перад табою чалавек, які сарваўся з рыштаванняў недабудаванай Піраміды Дасканаласці? Не ведаеш, і не трэба… Нашто табе ведаць, што гэтаму чалавеку, нясцерпна хочацца пабыць вулічным прыбіральшчыкам, бо бруд, як і багна, зацягвае нас з галавою, і нам самастойна з яго потым ніколі не выбрацца. Бо ва ўсіх нас жыве глыбока схаванае жаданне паваляцца ў брудзе …

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)