Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Багун - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багун

Электронная книга - «Багун». Краткое содержание книги:

Багун Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага Полацкага ляда. Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:

Іван ступіў колькі крокаў, перахапіў сябрукову руку:

— Слухай, а ты не перасяліўся? На старой кватэры жывеш?

— На старой... Савецкая, 52... кватэра 75. Заўтра, дарэчы, пасядзім у мяне, пляшку возьмем.

Іван зацкавана азірнуўся, прасьвятлеў тварам.

— Слухай, Лёнь, а да якой гадзіны працуе бібліятэка?

— Бібліятэка? Да восьмай, здаецца. А што?

Сэрца сьцялася, пампанула ў патыліцу порцыю гарачай крыві.

— Я зараз... зьбегаю тут... — Іван ізноў азірнуўся, маракуючы — у які бок бегчы, і Лёнька з трывогаю ў голасе прабубніў:

— Ды што з табой? Згубіў нешта?

— Хутчэй, знайшоў! — крыкнуў Іван і пабег, раз-пораз сьлізгаючы па лапіках цёмнага, да бляску адшараванага падэшвамі лёду.

Бібліятэка яшчэ працавала — усе чатыры вакна на другім паверсе прывідна сьвяціліся, і ў адным зь іх гайдаўся выгінасты цень. Ён перайшоў на другі бок вуліцы — здаля было зручней назіраць за вокнамі, — цень тым часам матлянуўся ў другім вакне, яшчэ больш прагнуўся і Йван зразумеў, што гэта прагінаецца, ганяючы швабру, бібліятэчная прыбіральніца.

— Няўжо спазьніўся? — уголас падумаў Іван, і думка гэтая зьлілася з бразганьнем уваходных дзьвярэй. Нехта выйшаў зь бібліятэкі, пайшоў, нябачны ў цемры, уздоўж цёмнай сьцяны, і Йван бязважкім Мэркурам кінуўся сьледам. Ён дагнаў бібліятэкарку ля аўтобуснага прыпынку. Дзяўчына, не спыняючыся, убілася ў людзкі збой, пашылася ў самую яго сярэдзіну, зірнула адтуль улякнутымі вачыма.

— Гэта я! — задыхана пралепятаў Іван, — хацеў вас запрасіць на вячэру.

Адразу некалькі чалавек зірнулі на Йвана, удакладняючы — ці ня іх гэта зьбіраюцца запрасіць, але тут жа крутнулі галовамі ў адваротны бок і замітусіліся. Да прыпынку пад’яжджаў аўтобус.

— “Сямёрка”, — зь вінаватай усьмешкай на ўсё яшчэ трывожным твары выдыхнула бібліятэкарка, нецярпліва падкінула на плячы глянцаватую сумачку, і Йван, зразумеўшы, што дзяўчына зараз зьедзе, загаварыў таропка і блытана: — Можа пройдземся? Вецер суціх... і наагул — карысна... прайсьціся... дыхнуць сьвежага паветра...

Выдыхнуўшы смуродлівую аблачыну, да прыпынку пад’ехаў разьдзёўбаны аўтобус.

— Я на Мандрыкаўцы жыву, — пралепятала ў адказ дзяўчына, і пачуцьцё халоднага адчаю, якое поўніла Іванаву грудзіну, ураз пацяплела, перацякло ў страўнік, перамяшалася са страўнікавым сокам.

Дзівячыся ўласнай сьмеласьці, Іван узяў дзяўчыну за руку, перабраў напружаныя, абцягнутыя тонкім лайкам пальцы.

— Напужаў вас?

— Было крыху. У нас тут, ведаеце, рознае здараецца... нават мужчыны пабойваюцца ноччу хадзіць.

Іван адказаў на тое мужнай усьмешкай.

Яны ішлі, узяўшыся за рукі, і насустрач ім, мітусьліва абганяючы адна адну, ляцелі бухматыя сьняжынкі. Сьняжынкі ўпляталіся ў дзявочыя кудзеркі, дзіўным вянком убіралі капюшон цыгейкавага футэрка і — Іван бачыў гэта — апушвалі галавешкі ягонага жыцьцёвага пажарышча. Пажарышча засталося недзе там, за сьпінаю, а наперадзе — за высокімі, з чырвонымі агеньчыкамі на вершаку, комінамі (“Гэта лякафарбавы завод дыміць, а за ім ужо нашая Мандрыкаўка”), яго чакала новае жыцьцё.

Пра вячэру ён больш ня згадваў. Дзяўчына, відавочна, была ня з тых, што швэндаюцца па рэстаранах, ды ён і сам не хацеў перціся ў той “Трансвааль”. Пачнуцца танцы, загарацца юрам п’яныя вочы... Нехта, маладзейшы, казытне шыю гарачым подыхам: “Можна вашу даму?”

Яны ішлі моўчкі і Йван, ашчадна дыхаючы, казеліў вочы на спадарожніцу. Доўгая спадніца сьцягвала вузкія дзявочыя клубы, караценькае футэрка рабіла спадарожніцу яшчэ больш станістай і падобнай да бунінскай Лікі.

— Мяне Лікай завуць, — прамовіла дзяўчына, і Йван нават спыніўся ад нечаканасьці. Ён назваў дзяўчыну Лікай, ня ведаючы ейнага імя. Гэта было наканаваньне, Боскі знак, прадвесьце доўгага шчасьця.

— А мяне Іванам, — прамовіў ён, панурыўшы вочы і чамусьці засароміўся ўласнага імя.

Трэба было сказаць нейкія словы, спытаць Ліку — ці замужам яна, з кім жыве, чым займаецца вольным часам, але ён маўчаў, адчуваючы недарэчнасьць слоў і спрабуючы запомніць, захаваць у сьвядомасьці гэты вечар, гэты сьнег, цьмяны бляск дзявочых вачэй і жарынкі агнёў на вершаку высокіх комінаў. А яшчэ ён прагнуў прыгарнуць, прылашчыць, як кацянё, гэтую бунінскую прыгажуню — дзіўную, бязважка-свабодную ў кожным сваім руху; прыціснуць яе да грудзі з той маладой сілай, што нарадзілася яшчэ там, у бібліятэцы, і цяпер штокроку расла, займаючы ўсё большы аб’ём і сьціскаючы зьняможанае ад салодкіх прадчуваньняў сэрца.

Нечакана ён разгаварыўся. Згадаў пра свае навуковыя манаграфіі — насамрэч гэта былі шкадобы вартыя, на ратапрынце аддрукаваныя мэтадычныя дапаможнікі; глыбокадумна заўважыў, што вуліца, па якой яны ішлі, нагадвае варшаўскую магістраль ”Усход-Захад” — Варшава была адзіным замежным горадам, які яму лёсіла наведаць, — а спакусіўшыся чужою славаю, паведаміў, што ня сёньня, дык заўтра, мусіць выехаць у Гаагу чытаць лекцыі па славістыцы, хаця насамрэч туды мусіў паехаць загадчык іхняй катэдры Рымша. Ліка глядзела на яго з захапленьнем.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)