Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 136
Перейти на страницу:

Школа была па дарозе, і я вырашыў за адным разам атрымаць усе аплявухі і супакоіцца. Болей не было куды ісці… Вось і школа. Адна толькі назва. На пукатым, агароджаным жэрдкамі голым дзядзінцы — доўгі «асноўны корпус» з пачарнелага бярвення і вялікімі вокнамі, побач дзве хаты, на два класы кожная. Гаспадарчы хляўчук, а ў канцы двара прыгон для каня і двух быкоў. Вось і ўся гаспадарка.

Я доўга не мог зразумець, чаму ў Сібіры, дзе столькі лесу, ні ў адным двары няма добрага цёплага хлява. Скрозь толькі прыгоны — скіданыя з жэрдак загарадкі, абы не ўцякла скаціна. Без падсцілкі каровы ляжаць на заледзянелых глызах, часта прымарожваюць хвасты і вымі. Скаціна за зіму абрастае нейкім дзікім мохам і, як бразголкамі, прымерзлымі камякамі гною.

Увайшоў у школу, і ў гэтым убогім «храме навукі» да болю зайшлося сэрца. Я да самазабыцця любіў школу, дзяцей, натхнёныя ўрокі, калі іх слухалі, не варушачыся, вечары, спектаклі, паходы, віктарыны, спрэчкі па сачыненнях. I тут пахла крэйдаю, недзе разлітым чарнілам, на нізкіх вешалках віселі кажушкі, целагрэйкі, пафарбаваныя, сваёй работы пальцечкі, з класаў даносіліся павышаныя галасы настаўніц. Як я ім зайздросціў, як хацелася ўвайсці ў клас, сказаць: «Добры, дзень, дзеці. Тэма сённяшняга ўрока…» I спазма раптам перахапіла горла. Пастаяў перад настаўніцкай, супакоіўся, пастукаўся і ўвайшоў у прасторны пакой. Пасярэдзіне — доўгі стол, засланы чырвоным, у чарнільных плямах, абрусам, на ім — сшыткі, падручнікі, чарніліцы-невылівайкі. За прыстаўным столікам сядзеў дробненькі мужчына ў танным шэрым пінжаку, сіняй касаваротцы, з бледным стомленым тварам, шэрыя вочы глядзелі здзіўлена, светлыя негустыя валасы спадалі на лоб.

I гэты дырэктар сустрэў мяне па-людску, падаў руку, пасадзіў побач. Пашкадаваў, што не мае права скарыстаць мяне па спецыяльнасці, а школе так патрэбен добры «славеснік». I ён, як і Кемелеў, бездапаможна развёў рукамі. Пасаду заўхоза амаль пэўна дакляраваў, як толькі разлічыцца цяперашні. Як-ніяк, а загадчык гаспадаркі ўсё ж гучыць.

Што гэта за месца і што за работа, я расшалопаў, толькі як упрогся ў яе, і лішні раз пераканаўся, што мой бутэрброд заўсёды падае толькі маслам на падлогу, а ўсе няшчасці мяне знаходзяць першага, а пакідаюць апошняга.

Адзіны быў ратунак і надзея на добрых людзей, што былі побач, на шчырае і бескарыслівае братэрства ссыльных, гатовых падтрымаць, выручыць з бяды, суцешыць парадай, падзяліцца з таварышам агульнага лёсу.

Мы ўсе перазнаёміліся ў вузенькім калідорчыку сельсавета, чакаючы выкліку на адметку. Нас было дваццаць мужчын і чатыры жанчыны. Паволжскія немцы і эстонцы былі на іншым уліку, на лягчэйшым рэжыме і трымаліся асобна ад нас.

У сяле быў фельчарскі пункт з амбулаторыяй і дзвюма палатамі для цяжкахворых. Загадвала медыцынаю сельсавета вопытны маскоўскі ўрач, абаяльны і дабрэйшай душы чалавек Эла Рыгораўна Брускіна. Яна ў складчыну з інтэлігентнаю ленінградкаю Ганнай Якаўлеўнай купіла маленечкую хатку якраз насупраць амбулаторыі. Дагледзелі яе так, што яна стала самым утульным і цёплым прытулкам большасці ссыльных. У цесным пакойчыку ўсім хапала месца. Апрача нас траіх часта заходзіў колішні прафсаюзны дзеяч Іван Міхайлавіч Ермакоў. Тут ён латаў боты і шыў са старых халяў чыркі. Ён любіў весці «філасофскія» размовы «ваабчэ». Успамінаючы жыццё на волі, расказваў: «Я в своё время говорил лекции по общим вопросам исполнения часа по два, насчет Антанты и дурмана религии. И вот на тебе! За мою приверженность и кристальную преданность и меня туда же, со всем районным руководством. Я чист, клянусь вам. Хоть сейчас гожусь на любой ответственный участок. Тридцать шесть жалоб только товарищу Сталину отправил. И молчок. Перехватывают, ироды. Кабы дошли, Иосиф Виссарионович вмиг бы освободил и должностишку предоставил. Я еще до-о-бьюсь. Мотивировочки есть, будьте уверены».

Разумная, ужо не маладая і заўсёды стомленая Эла Рыгораўна спагадліва глядзела праз пукатыя шкельцы акуляраў і на поўным сур’ёзе падтаквала Івану Міхайлавічу. Тут ніхто не быў лішні. Доўгімі зімовымі вечарамі пад гул завірухі і патрэскванне марозу ў гэтай утульнай хацінцы мы пілі гарачы чай, гулялі ў карты, уголас чыталі «Огонек» і газеты двухтыднёвай даўнасці, жартавалі, успаміналі любімыя творы і спектаклі, ніхто нікому не вярэдзіў душу сваімі болькамі і душэўнымі пакутамі, дамовіліся ніколі не гаварыць пра палітыку.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)