Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Палыновы вецер
Палыновы вецер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палыновы вецер

Электронная книга - «Палыновы вецер». Краткое содержание книги:

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. Палыновы вецер працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы Шчыглы, Паводка сярод зімы, Дзікая ружа, Сіняе лета, Бесядзь цячэ ў акіян. У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 128
Перейти на страницу:

1 снежня. Нядзеля. Учора Ірынка зацягнула нас з Евай на канцэрт у Палац спорту. Выступаў вядомы маскоўскі спявак — зорка эстрады. “Зорка” раскручаная, але лішняга білета ніхто не пытаўся. Каля палаца прадавалі ўваходныя квіткі па 12 рублёў, а сядзячыя, з месцам — па 15 рублёў.У нас меўся лішні білет, кажу Ірынцы: аддай за 12 рублёў, каб не прапаў зусім. А яна прапанавала аднаму хлопцу, той падумаў-падумаў і даў 15. Ірынка весела дзякавала яму, а ён усміхаўся, прасіў даць тэлефон. Ірынка сказала наш нумар. “Замётана”, — усміхнуўся хлопец. Ён быў з кампаніяй, таму сядзеў не з намі, але, можа, і патэлефануе.

Дык вось, людзей набілася, як селядцоў у бочку. Крэслы з партэра вынеслі. Там тоўпілася моладзь. Хлопцы і дзеўкі “цёрліся”, як рыба падчас нерасту. Ішлі на канцэрт у джынсах, світэрах. “варонках” і красоўках. Дэмакратызм у адзенні і поўная раскаванасць у паводзінах.

Патухла святло, грымнула музыка, са сцэны ірвануліся ў залу ярка-зялёныя, затым фіялетава-ружовыя, ядавіта-жоўтыя промні, нібы шчупальцы гіганцкага спрута. На сцэну выбеглі патлатыя хлопцы, голыя да пояса, і напаўголыя дзяўчаты. Пачаўся так званы балет. Пад грамовое бабаханне музычных інструментаў усчаліся скокі, якія нагадвалі заняткі ў секцыі аэробікі. У цэнтры круцілася дзяўчо ў чорных калготках, кароценькай спаднічцы, пры кожным руху былі відаць белыя трусікі. Хрыпла-металічны голас абвясціў, што выходзіць “зорка”. Крыкнуў: “Встречайте!”, віскат, свіст.  Лямант,  хоць вушы затыкай, пачуліся ў зале. Неўзабаве выбег патлаты хлопец у цёмных штанах-трыко, куртатай скураной куртцы, з-пад якой выбівалася цёмная майка навыпуск, спераду боўталіся белыя карункі, якія нагадвалі хвартушок. Спявак быў падобны  на  нейкага кухмістара з адскай кухні.

Спяваў ён высокім, металічным гласам, мусіць, пад “фанеру”. Мелодыя была нейкая рваная. Занадта гучная і рэзкая. А моладзь ужо балддзела. Таўклася ў паўзмроку,  сёй-той  размахваў над галавою світарам, некаторыя дзеўкі сядзелі на плячах у  хлопцаў  і  пішчалі ад радасці. Кайф па поўнай праграме.

Міжволі падумалася: шоў-бізнес прыносіць дзялкам мільёны і атручвае душы моладзі. Мы з Евай ледзьве вытрымалі да канца. Разбалеліся галовы ад грукату і ляманту. А Ірынка сказала: “Класны канцэрт. Мне спадабаўся”.

О времена, о нравы!

3 снежня. Аўторак. Пабудзіў Алесік у 3.30 захацеў піс-піс. Нуй, паесці. мабыць, закарцела. Я трымаў яго над унітазам. Ён усміхаўся бяззубым ротам. І нічога ў нас не атрымалася. А калі паклаў на ложак, каб надзець калготкі, ён пусціў фантан на маю коўдру. Разбойнік! Потым  я  насіў яго. А ён хныкаў, пакуль не пабудзіў маці і не паеў.

Даўно прыкмячаю ў Алесікавых вачах нейкі “запредельный” розум. Мабыць, ад прашчураў закладзены ў генах. Бывае, аднясу яго ў ванны пакой, здыму штонікі: піс-піс… А ён перабірае тоўстымі ножкамі па драўлянай рашотцы. Быццам скача. Задзірае лдабастую галаву і гарэзліва-дапытліва пазірае на мяне: “Што ты хочаш, дзеда?” Або вяду яго, трымаючы  пад пахі, сам іду ззаду, ён спыняецца і глядзіць на мяне, нібы пытаецца: “Куды мы ідзем?” ці “Куды ты вядзеш?

Дзесьці чытаў. А мо чуў, што пасля году, як паболее малеча, гэтая прыродная глыбіня, інстынктыўны розум  знікае. А чаму? Можна разважаць доўга, але, мусіць, дакладна ніхто не веадае. Дужа гэта тонкая матэрыя. Дарэчы, я амаль не думаю, што ў жылах Алесіка не цячэ мая кроў. Ён родны ўнук маёй любімай жанчыны. І гэтага дастаткова.

8 снежня. Нядзеля. Нечакана выскачыў мароз  сёння — 17градусаў. Трохі падкінула снегу. Зіма! Мае поўнае права.

А ў нас у краіне поўнае безгалоўе. У перадачы “Панарама'паказалі мітынг у Мінску, плакаты: “Горбачев и  Ельцын — продавцы отечества”. Адна кабета рашуча разадрала партрэт Гарбачова. Малады мужчына.  Член “Отечества” сказаў: “Мы наградили Горбачева медалью Иуды и премией 30 сребренников”,назваў  сваё імя і прозвішча. Адзінае дасягненне: можна крытыкаваць прэзідэнта, гаварыць і пісаць, што думаеш. Але ад гэтага нічога не мяняецца да лепшага.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 128
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)