Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 154
Перейти на страницу:

— Дзеду, — сказаў Алесь, — я вось тут хацеў спытаць у цябе аб царскім тытуле.

— А нашто гэта табе яшчэ? — іранічна спытаў Вежа. — Плюнь. Чытай тое, што пра нас.

Алесь загарнуў вялізны том і пачаў глядзець у агонь. Праз парк, праз голыя шаты, праз непагоду даляцеў бой гадзінніка "гатычнай капліцы". Дзевяць гадзін.

— Ішоў бы ты спаць, Алесь.

— Пачакай, дзеду, пагрэюся.

Дзед паварушыў дровы і сказаў:

— Дык што гэта ты там хацеў спытаць пра тытул гэтага падонка? Не кажучы, вядома, уголас i пры чужых.

Алесь зноў разгарнуў кнігу:

— Разумееш, нашто такі вялізны і незразумелы тытул?

— Для паважнасці. Каб ведалі, колькі зямлі гасудар нарабаваў. А што там табе незразумела?

— Ну вось: "самодержец всероссийский… царь польский… великий князь финляндский"… Гэта ўсё зразумела… А чаму ў старым тытуле такія дзівосныя словы — "всея Великие и Малые и… Белыя Руси"? Гэта яшчэ што за глупства? Чаму не "зялёныя"? Не "шырокія"?

— Гэта назвы такія.

— Чаго назвы? Ну, "Вялікая Русь" — гэта зразумела. Імперыя сапраўды вялікая.

— Не туды гнеш, — сказаў стары. — Вялікая Русь — гэта ўсё, што ад вытокаў Дняпра і Сожа і аж да ўсходняга месца, да пустынь, да гор… Малая…

— Гэта яшчэ хто?

— Жыве на поўдні такі народ. Гэта там, дзе Кіеў, і Палтава, і Міргарад. Як я ездзіў да Кіева з імператрыцай, то наглядзеўся. Народ цікавы, на нашы вочы — нязвыклы, але харошы.

— А "Белая" — гэта што?

— А гэта Прыдняпроўе, Палессе, Міншчына — усё, аж па самае Падляшша.

Алесь пакусваў пяро:

— Што ж, тады выходзіць, то мы жыхары Белай Русі?

— Яшчэ чаго. Мы — прыдняпроўцы. А слова гэтае "Белая Русь" — канчаткова састарэлае, вельмі даўняе слова, якога ніхто не помніць. Зараз яно і наогул пад забаронай, шмат год нідзе ты яго не сустрэнеш.

— Ну, а чаму ж так?

— А таму, што нікому да гэтага клопату няма. Пра іншае трэба думаць.

— Пра што?

— Ну хоць бы пра тое, што прыдняпроўскія дваране сталі халуі, што няма больш у Прыдняпроўі ні сілы, ні розуму, ні гонару. Што мы выміраем.

— Што ты, бацюхна, — жахнулася Глебавічна. — Есці нам хіба няма чаго? Ды крый божа!

— Памаўчы хвілінку, — мякка сказаў стары князь. — Выміраем, Алесь. Гэта — праўда. Не дай бог толькі дажыць. Ні табе, майму ўнуку, ні твайму ўнуку. Вазьмі ты Магілёў. Быў багаты вялікі горад. Вазьмі Полацк… Загорск стаў вялікай вёскай. Друцк — маленькай і жабрачай. У Сухадолле два гады таму назад было мужчын дзве тысячы без дзвюхсот, жанчын — паўтары тысячы ды сотня. Першая адзнака! І ў гэтым годзе нарадзілася сто пяцьдзесят дзевяць чалавек, а памерла дзвесце семдзесят сем. На сто васемнаццаць чалавек стала меней. І так амаль кожны год. З году ў год, сыне…

Паварушыў шчыпцамі. Сноп іскраў ірвануўся ўгору.

Алесь маўчаў, гледзячы ў зыркае полымя. Ён цяжка, не па-дзіцячаму, думаў.

Барва трапятала на яго абліччы, і таму твар, здавалася, быў абліты густой крывёй.

— Я не разумею, — сказаў ён нарэшце глухім голасам. — Не разумею, чаму так казаў у магільні бацька: "У іншых ёсць імя — у нас няма нічога, акрамя магіл"? — Вузкая рука зламала пяро. — Ды не, не. Ёсць імя. Не адны магілы. Імя таксама ёсць, забытае, састарэлае. Але ж ёсць.

— Магчыма, — сказаў дзед. — Толькі ўсё гэта не тое. Ідзі лепей спаць, унучак. Позна табе тут сядзець і думаць.

Устаючы, Алесь з нейкім дзіўным пачуццём пагладзіў пальцамі ліст тытула. Гэты сумны, нікому непатрэбны ліст з доўгім надпісам.

…Я спускаўся з верхавіны Святой Гары. Было позна, і сонца даўно села за горы. Ломячы дубняк, ступаючы на жорсткія падушкі каменяломкі, я ішоў ніжэй і ніжэй, туды, дзе над бухтай гарэлі неверагодна сінія агні.

Пайшла сухая горная трава. Справа ад мяне, на строме, узносіўся ў неба Чортаў Капыт.

Я выбраўся на дарогу і шпарка пакрочыў уніз.

Паўзлі па схілах шэрыя плямы, і прыглушана далятала адтуль "глок-глок" званочкаў авечых чарод.

Цяпер я спусціўся нізка, і вакол былі адны змаршчакаватыя горы.

Нешта цьмянае з'явілася абок мяне: слабы яшчэ, невыразны на шэрым цень. Мой цень. І я падумаў, якія яны былі бедныя, нягледзячы на багацце, тыя, што аджылі пад маім пяром. Якія вартыя жалю! Як цень.

А цень з'явіўся і цяпер усё гусцеў і гусцеў, бо месяц, уздымаючыся над светам, ярчэў і наліваўся святлом.

У лагчыне пусцелі каменныя каробкі нейкіх нізкіх будынін, што зараслі шыпшынай і калючкамі. І гэта было як на Марсе, дзе пяскі заносяць руіны старых гарадоў. А месяц нараджаў у будынінах цені і рабіў змаршчакаватую глебу ўзгор'яў зусім блакітнай.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)