Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 180
Перейти на страницу:

— А што — народ? Ен з людзей складаецца, мой дарагі, чаго вы ўпарціцеся! Я ведаю, што кажу!

— Аж так упэўнены?

— Так!

I ўсё роўна чалавек мяне не пераканаў. Бытта я пачуў ад яго святатацтва, таму на асобу са старэчымі карычневымі блёскамі на твары, ілбе, шыі і руках, паўзіраўся, як на маладушнага альбо непісьменнага хулігана.

Скажыце, калі ласка, што ж гэта за навука, калі не прымае відавочнага факта. Пра з'яву такую вядома нават кожнай бабулі, а ледзь не кожны дзед ва ўсіх вёсках ды вёсачках ад Гродна да Брэста, Мінска, Віцебска, Магілёва ды Гомеля пацвердзіць табе, што хоць адзін раз у жыцці сваім бачыў такое дзіва на ўласныя вочы — пасучы ў начным коней, ідучы цераз могілкі. Яшчэ нават старыя размалююць, як усё адбывалася. Раскажуць з такімі дэталямі, што прадумаць іх, напэўна, немагчыма.

Калі б з'ява была вядома толькі нашым старым.

У Францыі для яе існуе нават спецыяльны тэрмін feu follets, ён перакладаецца — «блукаючыя аганькі». Калі пакапацца, знойдзецца адпаведны тэрмін, напэўна, і ў немцаў, чэхаў, англічан...

Няма нічога пра гэта ў інстытуцкіх кніжках? От аргумент. Трэба даўно дапісаць.

Яшчэ вучонымі называюцца — ну і ну. За што ім званні даюць і вялікія грошы плацяць.

Два разы праз тую самую рэчку не пераходзяць

Неўзабаве выпадак ткнуў мяне носам у новы пераканаўчы факт, што — на маё здзіўленне — Габузаў меў рацыю. Толькі здарылася гэта за граніцай і раскажу пазней.

Покуль што заставалася яшчэ сімпатычная манашка, сястра Ганна, каторая потым пераехала ў другі манастыр. Да яе адправіўся спецыяльна, адчуваючы нават даўно забытае хваляванне.

Нарэшце дабраўся да тых самых Жыровіц, дзе за прыгожым ставочкам з чысценькай вадой ды рэдкім трысцягом размясцілася чатыры храмы. I гэта — у адной вёсцы. Ды ўсе цэлыя і прыгожыя.

Купалы цэркваў, вежы званіц сярод пагоркаў і буйнай зеляніны ўтваралі маляўнічы куточак не кранутай яшчэ прамысловым будаўніцтвам беларускай зямлі, поўнай першабытнай чароўнасці, спакою і тугі. Мажліва, таму ўсё брала за душу, бо адразу на ўспамін прыйшлі сотні, тысячы цётак і дзядзькоў, якія аж пяцьсот гадоў, з пакалення ў пакаленне, ехалі сюды на рыпучых фурманках, валакліся пешшу, паўзлі на каленях, несучы Мацеры Божай на Грушы сваё калецтва, бяду і боль, надзею і сімвалічныя падарункі — вышытыя ручнікі, фартухі, паясы, шнурочкі ды палявыя кветкі.

Калі літаратура — вопыт чалавецтва, чаму ж тыя шматлікія пілігрымы не пакінулі ў ёй следа і нашыя кніжкі найчасцей гладкія, бы тыя кляшторныя косткі, падабраныя Габузавым? Падзеі тыя чакаюць сваіх аўтараў.

А мяне ў Жыровіцах чакала расчараванне.

На вялікі жаль, няўмольны час зрабіў сваё. Замест анёла — прывабнага, сімпатычнага і жвавага — спаткаў я мясістую, сярдзітую старую, што дакладна гэтаксама, бы сястра Сафія, прадавала каля прыхода Успенскага сабора свечкі ды гэтак-сама нядобразычліва гыркала на бабуль, выдаючы ім рэшту. Калі ж пачуў яе рыпучы, нібы ў бабы-ягі, голас, гутарыць з ёю адразу расхацелася, хоць дзеля гэтага тросся ў разбітым аўтобусе сто семдзесят кіламетраў.

I на самай справе, пра што ў яе пытацца? Напэўна, яна больш развітая за траіх манашак з Гродна і пра словы апостала Паўла, што цела дадзена чалавеку не для блуду, казаць не стане. Нават я менш-больш уявіў сабе нашую з ёю размову.

«Кепска,— кажу,— калі чалавек закахаецца без узаемнас-ці. Але ж, мабыць, трагедыя ўсё жыццё прайсці некаханым і нікога не кахаць. Асабліва жанчыне. Праўда, сястра Ганна?»

А яна ўпэўнена:

«Вельмі памыляецеся. Усе мы тут, паводле Святога пісан-ня, жывём часова, і яшчэ ў ім сказана, што нашыя жаніх і нявеста — Ісус Хрыстос ды царква».

Тады я прыводжу ёй у прыклад любоўныя сцэны з Песні песняў. Напамінаю Саламона, прыгажуню Суламіф з Бібліі ды кідаю апошні козыр:

«Жанчына самой прыродай створана, каб даваць пачатак наступным пакаленням».

Тут яна і пырсне:

«А колькі іх ад родаў памірае, вы забываеце? I чалавека яны пачынаюць у блудзе ды смуродзе, у цяжкіх муках нараджаюць! Потым кормяць малое з бядой і трывогай! Гэтак жа абуваюць, адзяюць ды гадуюць у вечным страху, бо з малымі цёнгле што-небудзь здараецца — то ўлезуць куды не трэба, то калечацца, то падаюць! Дзеці хварэюць і паміраюць, а вырастуць — бойся, каб у турму не трапіў каторы ці на вайне не загінуў! Да ўсяго, муж можа трапіць кончаным лайдаком, п'яніцай і казнакрадам!.. Мы тут нічога не маем? Так! Але нашая беднасць, напэўна, куды лепшая, чым цяжарнасць, якой канчаецца кожная зямная любоў!»

А пра Белую Даму, ведаю, скажа прыкладна так:

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)