Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 182
Перейти на страницу:

Варэнік быў заўсёды падкрэслена ветлівы, і нечаканы філасофскі вывад яго збянтэжыў Славіка, ён не адразу знайшоў, што адказаць. А тут яшчэ напорыста даводзіў Тарас:

— Не будзь ты такім пеўнем. Не прыдзірайся да слоў. Свае ж хлопцы, усе. І, як ты кажаш, жывыя, здаровыя. Не гаварыць жа нам з рэверансамі.

— Хлопцы! Кампраміснае рашэнне: у сталоўцы чыгуначнікаў п'ём піва, — прапанаваў Вася Лапацін.

— А як ты абыдзеш свой дом? Вера даўно пільнуе, — засмяяўся Косця.

Размова пайшла ў другім кірунку, і Славік хутка забыў сваю крыўду.

А вось сёння пасля новай сутычкі з Ходасам успомніў усё да драбніц, пачынаючы з першай сваркі за сталом на дачы.

«Чаму ён чапляецца? Што яму трэба? Кіну да д'ябла! Ну іх!.. Не, так лёгка я не кіну. Я вам наладжу салодкае жыццё. А пайду — дык з музыкай», — пагражаў ён усёй брыгадзе.

Але падышоў Тарас. Паглядзеў, як ён працуе. Сказаў па-сяброўску шчыра:

— Слава, ты няправільна трымаеш ключ, таму ён у цябе зрываецца. Вось так трэба, — і паказаў, як трэба.

Маленькая ласка — і знікла злосць на ўсіх, засталася на аднаго хіба Ходаса.

Панядзелак, кажуць, «цяжкі дзень». Але той панядзелак быў незвычайны, пачынаўся ён амаль святочным настроем, асабліва ў Тарасавай брыгадзе. Сам Тарас, Генрых і Косця прыйшлі на завод з газетамі і віталіся словамі:

— Чытаў?

— Ага.

— А ты, Косця?

— Усяго не паспеў.

— А я, браткі, да цешчы ездзіў. Галава баліць, — шчыра прызнаўся Лапацін, вінавата зморшчыўшыся.

— Няхай жывуць цешча і шчырасць! — весела выгукнуў Славік. — Нават я пра галаву не прызнаўся б. — І гарэзліва аглянуўся: — Ша! Каб ніхто не пачуў.

— Не блазнуй, калі гавораць пра такія рэчы, — асек яго Іван.

Ужо тады Славіку хацелася счапіцца з ім. Але размова сапраўды ішла занадта сур'ёзная. Славіка яна таксама цікавіла, праўда, больш з іншага боку-усё з таго: шчыра хлопцы так зацікаўлены і так блізка бяруць да сэрца ўсё, што запісана ў надрукаваным учора праекце Праграмы, ці па звычцы выказваюць «газетныя пачуцці»? Гэтае пытанне ўзнікла ў яго яшчэ ўчора ў адносінах да бацькі і Яраша. «Класік» (так Славік называў бацьку ў яго адсутнасць) прыліп да дачы; калі не трэба на работу, яго немагчыма сілком выпіхнуць у горад: гатовы сядзець на адной цыбулі і грыбах, абы не ехаць лішні раз. А тут раптам у добрую спякотную нядзелю паляцеў пасярод дня — знарок па газеты. А Яраш адмовіўся нават пайсці на раку — так нецярпліва чакаў гэтых газет. Яны абодва зачыніліся ў пакоях і чыталі да самага вечара. А потым да позняй ночы спрачаліся каля кастра.

Славік спачатку паставіўся да павышанай цікавасці бацькі і Яраша даволі скептычна. Ён чуў размовы, што ў Праграме будзе запісана наконт прыватнай уласнасці — дач, машын. Ці не гэта пагнала старога па газеты?

Адвячоркам бацька загадаў яму катэгарычна і не дужа прыязна:

— Прачытай! Можа, паразумнееш.

Ён разгарнуў «Правду» і ўпотай свіснуў: гэтулькі чытаць, дзесяць газетных палос! Але асобныя раздзелы прачытаў. І адразу ж, з першых радкоў, зразумеў, якое ў яго было вузкае і прымітыўнае ўяўленне аб будучай Праграме, пра якую многа гаварылі. Партыйны дакумент захапіў юнака незвычайнай шырынёй філасофска-палітычных і эканамічных палажэнняў, грандыёзнасцю практычных планаў. Быў яшчэ адзін нечаканы вынік азнаямлення з Праграмай: бадай, упершыню Славік зразумеў, як мала ў яго, «тэарэтыка новай маралі», ведаў. Да ўсяго ён ставіцца скептычна, нігілістычна. А сам што ведае? Што адкрыў? Што зрабіў? Па-свяціў на тэлестудыі? Завінціў сотню гаек? Гэтыя думкі спалохалі і засмуцілі. «Э-э, пачынаю здаваць пазіцыі. Уступаю пад напорам прапаганды», — падумаў ён і акуратненька, без паказной, а з сапраўднай пашанай згарнуў газету. Маці, якая не спускала з яго вачэй, сказаў:

— Не для майго маленькага розуму такія высокія матэрыі.

Самакрытычнасць сына, які раней быў даволі высокай думкі пра свой розум, спадабалася Валянціне Андрэеўне. Яна лагодна сказала:

— Але, усяго адразу не ахопіш. Гэта трэба вывучаць паступова, удумліва.

…Калі хлопцы спыталі, ці чытаў Праграму Славік, ён прыгадаў словы маці і тут жа перакруціў іх, як кажуць, дагары нагамі — усё тое ж недарэчнае жаданне вызначыцца, не быць падобным на другіх.

— А навошта? Прымусяць вывучаць — тады прачытаю.

— А без прымусу ты не можаш? — зноў не стрымаўся Ходас. Была другая прычына пасварыцца з ім. Але Тарас умеў спрытна адвесці размову ад Славікавых часам залішне гарэзлівых, часам празмерна сур'ёзна-песімістычных і амаль заўсёды недарэчных заўваг і адказаў.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)