Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 241
Перейти на страницу:

Увесь дзень Кацярына адчувала: сёння яна іншая. Спакойная, але ўражлівая: рукі мацней адчувалі цяпло стаяка ці холад стала, акон, твар пяшчотней адчуваў паветра, вочы — святло, i ўсё вакол Янкавін — панылы лес, вольная пасля расталага новага снегу зямля, азёры блакітнай вады на аселіцы — здавалася адноўленае, свежае, нібы нанава ўбачанае, быццам нехта ўсемагутны ва ўсё гэта ўдыхнуў чароўнае хараство. На бледнаватых шчоках зайграў гарэзны чырванец, скура на ix зрабілася мяккая i чыстая, гладкая. Вочы ззялі, у куточках вуснаў увесь дзень не знікала патаемная шчаслівая усмешка.

Кацярына не магла ні хадзіць па дварэ, ні ўседзець у хаце. Спрабавала чытаць, але ні «Новая книга. Записки об ужасах полового безумия Парижа» ці «Мир половых страстей. Картина половой жизни женщины и мужчины. Брачные и безбрачные наслаждения», ні «Санін» Арцыбашава i «Ключы шчасця» Вярбіцкай сёння яе не прывабілі. Наадварот, адбівалі ахвоту ад чытання. Яна як узяла, так i гэтак хуценька збавілася ад дзвюх першых кніжак — запхпула ix далей ад сваіх i чужых вачэй, саромеючыся, што нядаўна паслухала нясвіжскай сяброўкі i ўзяла ад яе чытаць гэтыя кнігі. «Што ты! — зацікаўлівала тая.— Вось тут дык каханне!»

...Бацькі вярнуліся, калі пачынала ўжо шарэць, халаднець.

Кацярына накінула на плечы цёплы пуховы шалік, выбегла на двор спатыкаць; маці — яшчэ не старая, гадоў пад сорак пяць, файная (Кацярына ўдалася ў яе), толькі запаўнаватая ўжо — якраз злезла з калёс i выбірала з аблямоўкі кажушка саломінкі.

— Мамачка! — падбегла да яе Кацярына, абняла.— Як я чакала цябе!

— Ціха ты! Паваліш у гразь! — выпрасталася, прамовіла лагодна. Пасля са здзіўленнем зірнула ў вочы.— Ды што гэта з табою сёння? Тыя дні хадзіла як цень, а сёння цвіцеш проста? Можа, Арнольд вярнуўся?

— Не, мама,— адказала, зусім не смуткуючы па мужу-ўцекачу,— Благавешчанне ж, мама! Вось-вось i вялікдзень! Вясна! Цяпло! Зеляніна!

— Весной все молодые женщины сходят с ума...— топчучыся каля хамута, пажартаваў бацька. Быў на добрым падпітку. Значыць, вясёлы.— Марац же, как здесь говорят!

— Тата! — не з крыўдаю, а з лёгкім папрокам паўшчувала Кацярына.— Як вам не сорамна такое гаварыць свайму дзіцяці!

— Што ты хочаш, дачка, ад п'янага чалавека! — сказала маці, ужо боручы з калёс клуначак.

Маці не проста так гаварыла. Бацька яшчэ i цяпер быў памаўзлівец. Калі да яго ў воласць заходзіла вабная маладзіца, дык не выпускаў непашчыпаную. З пападдзёю некалі падгульваў — маці з тою некалькі гадоў не гаварыла, не хадзіла ў папоўскі дом. Словам, нічога добрага за бацькам — чалавекам i легкадумным, i заадно жорсткім ды разбэшчаным — не ўбачыла, кінуўшы дзеля яго калісьці родны дом, сваякоў, добры пасаг, без роздуму аддаўшы яму сваю маладосць, шчырасць, пяшчоту. Цяпер маці, можа, i каялася, што некалі звязала свой лёс з гэткім пахатлівым i зусім не разумным ды смелым чалавекам, як ёй калісьці здавалася, але было ўжо ўсё згублена, i яна паціху старылася ў гэтай глушы, ужо не ўяўляючы лепшага жыцця. Яна ўжо ніколі, здаецца, i не ўспамінала свой горад, бацькаў вялікі дом, радню, тэатр, бал, піяніна. Яна цяпер усё больш i больш цягнулася да вясковых кабет, гаманіла з імі пра тутэйшыя навіны, пра тое, што калі час сеяць, садзіць ці збіраць. Яна нават ужо выдатна навучылася гаварыць па-тутэйшаму.

Маці стамілася за гасцяванне i за дарогу, дык як толькі зайшла ў хату i распранулася, хацела прылегчы. Але Кацярыне хацелася папрытульвацца да пяшчотнай i добрай маці, дык яна не дала той заснуць, змусіла яе ўсё расказаць — пра гаспадароў, парадзіху i дзіця, пра госці. I пакуль маці расказвала пра сваіх сяброў, дзе яны былі ў адведках, наступілі прыцемкі. A ўвечар, як толькі запалілі лямпу, a бацька сеў піць любімы свой чай, прыйшлі госці. Тутэйшыя, пастаянныя. Поп з пападдзёю i дочкамі, пісар Дзяжко, начальнік пошты Гарбуковіч, ураднік Петухоў. Усе бацькавы прыяцелі, напарнікі па выпіўках, картах. Тая кампанія, што трымала ў сваіх руках усю воласць.

— Прынёс жа вас чорт! — відаць, як i думаў па-праўдзе, так i сказаў гасцям размяклы гаспадар. Ён ужо, седзячы каля стала з самаварам, піў ці не пяты кубак чаю.— Я сама думаў легчы ды...

— Адкладзіце ўжо, Юры Апанасавіч, справы на заўтра,— мякенька ўсміхнуўся пісар Дзяжко, малады франтаваты халасцяк (Дзяжко, Гарбуковіч, Петухоў — усе былі халасцякамі, амаль аднаго веку — пад трыццаць).

— Ад кахання, друг мой, нідзе няма спакою: ні ў касцёле, ні на дзеле, ні на пасцелі! — дапіваючы чай, адказаў бацька. Ён заўсёды з усімі быў смелы i грубаваты, хоць іншым вялікай смеласці, жартаў не дазваляў. У злосці i таму ж Дзяжко ды Гарбуковічу (пра простых вяскоўцаў няма чаго i гаварыць) мог заляпіць i аплявуху.— I адклад тут не ідзе на лад.

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)