Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 241
Перейти на страницу:

Пазней, у перадышку, бацька не пайшоў у загарадку па сена ды салому, а абапёрся грудзінай аб сячкарню.

— А што...— здаецца, уголас прадоўжыў свае думкі.— Калі кліча пан Невядомскі ў сваю школу, дык ідзі. Пакуль усё ўсталюецца, дык заробіш на які акрывак.

— Можа, i ўсё за грошы купляецца, тата, але не усе за грошы прадаецца...— аддыхваючыся, ціха прамовіў Алесь.

Бацька, бадай, не зразумеў яго слоў. Ці зразумеў, ды ўразіўся, разгубіўся.

— А чаму, тата, мне самому прыватную школу не адчыніць?

— А хто ж табе, хлопец, дазволіць такую школу адчыніць? — горка ўсміхнуўся бацька, кіўнуў галавою.— Хто ў яе пойдзе? Ды нашто яна?

— Вось i вы, бачыце, не разумееце...— адказаў Алесь. А я хачу, каб маладыя ўсё зразумелі. Будуць вучыцца — зразумеюць...

— Шалёная ў цябе галава, хлопец! Вот што я табе скажу! — кашлянуў бацька.— Зноў лезеш на ражон. Сам!!! У святой кнізе напісана: разумны бачыць бяду i хаваецца, ціха жыве, а той, што без вялікага розуму, ідзе наперад, трапляе ў бяду ці палучае па карку. Гонар для чалавека, там пішацца, у час адысці ад бяды, бо ўсякі дурань толькі запалісты. Ну, пазалетась-летась усюды лез, не асцерагаўся, бо быў малады. А цяпер?! Правучаны, пабіты! Але зноў за сваё!

— Відаць, доля ў мяне такая, тата,— уздыхнуў Алесь.— Мне баліць тое, што іншым не баліць... Адмысловая мая хвароба, адмысловы мой боль...

— Ды ведаю, што ты хочаш сказаць...— зноў закашляўся бацька.— Але i я, стары, цёмны, табе скажу: не было таго i не будзе! Бо ні ад прадзеда, ні ад дзеда, нi ад бацькі, ні з кніг, урэшце, я не чуў, каб было тут тое, што ты хочаш... I мова наша ніколі, кажуць, панскаю не была. Толькі мужыцкая.

— А вы хто, тата? — нечакана запытаў Алесь.

— Як хто? — здзівіўся бацька.

— Ну, як чалавек?

— Чалавек i ест. Тутэйшы.

— Але ж у чалавека павінны быць i род, імя...

— Вот не сяроўна хто...

— А можа, i не ўсё роўна! I чарвяк жыве. Нараджаецца, робіць i робіць, як самі ведаеце, шмат карыснага для зямлі. Але ён не ведае ні сваёй радзімы, нi свайго імя, ні таго, хто ён. Ён — чарвяк!!! Ён вегетуе!!! Значыць, усяго толькі заяўляецца па свет, расце, жыццёва дзейнічае i знікае... Але ж гэтага для чалавека мала! Чалавек — самая разумная на свеце істота! Чалавек жыве не толькі работаю, не толькі хлебам падзённым. Яму i яшчэ нешта трэба. I вялікае. Яму душа трэба!

Бацька замаўчаў. Відаць, ашаламіў яго Алесь, збіў думкі, растрывожыў душу.

— A калі чалавек адчуе, што ён чалавек, а не толькі быдла ці мужык, дык ён i захоча ўсяго чалавечага. A захацеўшы, усё сваё иайперш палічыць за чалавечае...

— Ох, сын! — уздыхнуў бацька, прыпадняўся i патупаў у загарадку.

4.

Пасля вячэры Алесь запаліў свечку i сеў за стол у белай хаце, разгарнуў знаёмую сінюю папку. У ёй былі словы да слоўніка сінонімаў i блізказначных слоў. Ён усе гэтыя вечары сядзеў над імі, дайшоў вось правіць, рэдагаваць да слоў на літару «у».

Але як i часта дагэтуль здаралася, напрацаваўшыся, i стаміўся, i страціў ахвоту. Нават больш — пачаў думаць, што яго гэтая праца марная, нікому не патрэбная. Ды каму яна можа прыдацца, калі нават свае, родныя абыякавыя да яе? I не толькі раўнадушныя. Але яшчэ нават i папікаюць за гэты занятак.

Ён баяўся такога настрою. Пасля яго заўсёды прыходзілі адчай, апатыя, a часамі i не хацелася нават жыць. Нейкі ўнутраны голас дакараў: чаго ты, небарака, жывеш, мітусішся, пакутуеш сам i змушаеш пакутаваць іншых? Усё, што ні робіш, нібы мітусня, памылкі, а то i дробязі, нікчэмнасць, лухта. Трэба жыць i працаваць зусім іначай — шырока, паўнакроўна, светла, на радасць, надзею i ўцеху людзям! I ён гадаў, думаў: а як жыць іначай, патрэбней? Трывожыў-растрывожваў свой розум, сваю душу i не мог знайсці адказу, бо не мог перамагчы свой боль, свае падзеі i памкненні. Biдаць, сам лёс напрарочыў яму такую нялёгкую долю. Можа, i нейкухо новую сізіфаву працу, сізіфаў клопат — знясільваючы, марны.

Жыццё расчароўвала яго, даводзіла да падзення ці апошняга кроку, жыццё i вяртала яму сілы, веру, цярплівасць i працавітасць. I ён жыў, каціў, як той Сізіф, свой цяжкі камень па высачэзную гapy. Але цяпер, сёння, Алесю было яшчэ цяжка, i ён рашыў выйсці з хаты, паблукаць па начных Янкавінах, пастарацца калі не супакоіцца, дык хоць знайсці нейкую маленечкую ўпэўпенасць. Pyx, пешая хада часамі добра спрыяюць на гэта.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)