Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Праклятыя госці сталіцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Праклятыя госці сталіцы

Электронная книга - «Праклятыя госці сталіцы». Краткое содержание книги:

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 17
Перейти на страницу:

Неўзабаве ў галоўнай гарадзкой газэце зьявіліся артыкул “Што на экране? Голь непракатная!” і адкрыты ліст інтэлігенцыі да гаркаму партыі, у якім пад сарамліва прыпаднятай накрыўкай прозьвішчаў і лаўраў кіпела абурэньне. Справу з кіно трэба было ўзяць на кантррроль. Філёлягі й філялягіні йшлі на французскую драму пра Арцюра Рэмбо, а ім замест гэтага крышыў казённыя зубы, акуляры й душы нейкі янкі. Гэта быў час, калі кожная газэта лічыла сваім абавязкам надрукаваць такі ліст, такі артыкул ды яшчэ вершык ананімнага гумарыста, дзе зь неперадавальнай тонкасьцю было б зрыфмавана “Сталонэ – з талонам” і “Дытэр Болен – очэнь болен”.

Наступствы былі жахлівымі. Дзейны дырэктар быў арыштаваны, відэасалён закрыты, у залі на суткі замкнуты поп з кадзілам, платная прыбіральня засыпаная, з калектывам праведзеная прафіляктычная размова, кінамэханіку ўвалена паўсотні шпіцрутэнаў, прыбіральшчыцы за пільнасьць прысвоена воінскае званьне капітан, мэтадысту ўсаджаны ў сэрца асінавы кол, рэпэртуар прыведзены ў адпаведнасьць з нормамі – партыйная камісія па парнаграфіі выпіла на руінах шампанскага з гарбатных кубачкаў і пастанавіла зрабіць установу на вуліцы Ўзорнай так званым кінатэатрам апошняга экрану. Цяпер шэдэўры сусьветнага кінамастацтва пачыналі ісьці ў кінатэатры імя Жданава толькі пасьля таго, як іх пакажуць ува ўсіх вялікіх сынэматографах сталіцы. Гэта быў канец. Гэта быў пачатак.

22.

Публіка пасьпела трохі падзабыцца на існаваньне кінатэатру імя Жданава і кіно навогул, калі цягнік гісторыі раптам затармазіў на годзік каля адной цудоўнай станцыі зь сінім возерам і белымі бусламі. Пасьля смутнага часу бясцар’я дырэктарам нарэшце прызначылі паджылую, але юную душой Маю Леанідаўну, патрыётку, што нават са стаматолягамі размаўляла выключна па-бумску, асабіста ведала ўвесь айчынны дысыдэнцкі дыснэйлэнд і чытала на ноч Шамякіна. Ведала б яна, да чаго прывядзе гэтае яе імкненьне зрабіць з кінатэатру культурны цэнтр, куды зьляталася б сакалінай сям’ёй моладзь і вывучала б Камасутру патрыятызму, узаемнічаючы зь дзеячамі культуры, мастацтва і чагосьці трэцяга, а таму лішняга. Памяшканьняў для такіх заняткаў у горадзе апошнім часам бракавала; неўзабаве кіно імя Жданава ўзгадала, што такое чалавек і чым ён пахне зімовымі вечарамі. Таварыш Грышук лаяўся па мацеры, калі падлога пад ягонымі тапачкамі выбухала загадкавым, аднак адназначна непрыстойным воклічам: “Жыд ведае Русь!”. Калі нацыяналістычныя шабасы сканчаліся, ён выглядваў у вакно: у сутоньне з кінатэатру выходзілі падлеткі зь бела-чырвонымі стужкамі ў валасах ды вясёлыя картавыя дзядкі, у кожнага пісьменьніцкі барэт на пляшыне. “Чуеш, Мікола!...” – неслася па двары; нехта нібы бомж валасаты валачыў за сабой гітару, а падобная да баптысткі дзеўка гучна запрашала ўсіх у “сядзібу на каву з канапкамі”. “Ну падаждзіце, будут вам седібы, будет вам і кава с канапай”, – хаваў свой гарачы шэпт у складкі бруднай фіранкі Грышук; дом заміраў, на кухнях выключалася сьвятло, жыльцы пачуваліся як пад акупацыяй. І толькі калі апошні нашчадак паліцаяў садзіўся ў трамвай, зноў запальваліся экраны тэлевізараў, вулічныя ліхтары й сонцы ў душах; людзі, гнаныя нейкім прыемным шалам, шукалі ў трох тэлевізыйных хваінах Леаніда Якубовіча – мудрыя вусы супакойвалі й давалі надзею. А ў гэты час Мая Леанідаўна ўласнаручна ставіла кінатэатр на сыгналізацыю, падымала каўнер асеньняга паліто й рушыла на прыпынак.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)