Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...
Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Электронная книга - «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...». Краткое содержание книги:

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 21
Перейти на страницу:

В. Іваноўскі запаліў жаданнем кнігавыдання і малодшага брата жонкі Амброзія Кастравіцкага Сцяпана Багушэўскага, на той час студэнта Ягелонскага Кракаўскага ўніверсітэта, — і нарадзілася задума друку беларускіх кніг у Кракаве. С. Багушэўскі прыцягне да супрацоўніцтва свайго сябра з часоў гімназічнай вучобы ў Менску Мар’яна Фальскага (будучага беларускага перакладчыка прозы і аўтара аднаго з лепшых польскіх «Буквароў»).

У . на свет з’яўляецца томік беларускіх вершаў «Песні», які прызначаўся найперш дзеля адраджэнска-рэвалюцыйнай агітацыі і таму выходзіў ананімна (зборнік складаўся з твораў Ф. Багушэвіча, А. Пашкевіч (Цёткі) і Каруся Каганца). Доўгі час лічылася, што «Песні» былі выдадзены ў Лондане. Насамрэч жа аддрукавана кніга была ў Кракаве, а да яе выхаду спрычыніліся Карусь Каганец (ягоным арыгінальным аўтарскім правапісам — з памякчальнымі апострафамі на месцы «ь» — перадаваліся «Песні»), С. Багушэўскі і М. Фальскі (апошнія выдалі ў Кракаве яшчэ кнігі «Янка Музыкант», «Да свайго Бога» і «Ведзьма»). Грошы на выданне аднаго з першых беларускіх літаратурна-мастацкіх зборнікаў атрымаў В. Іваноўскі — ад сястры сваёй нявесты, славутай піяністкі Ячыноўскай.

Усведамляючы вялікую арганізатарска-асветніцкую сілу друкаванага слова, Карусь Каганец у . выступіў ініцыятарам выдання першай беларускай газеты. Ён згуртаваў рэдакцыйную групу, у якую ўвайшлі Макар Яўхімавіч Богдан (пра яго падрабязней — напрыканцы нарыса) і Дарафей Дарафеевіч Бохан (1878 – ?). Апошні — карэнны менчук, сын адстаўнога генерала, менскага домаўласніка. Вядомы як расійскамоўны літаратар (пісаў апавяданні, вершы, гістарычныя паэмы) ліберальна-дэмакратычных поглядаў, схіляўся да «заходнерусізму». На пачатку ХХ ст. ён актыўна супрацоўнічаў у перыядычным друку Менска, апублікаваў свой пераклад «Слова аб палку Ігаравым». У літаратурных і публіцыстычных артыкулах засведчыў сваю прыхільнасць да нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў. Пасля палітычна-сацыяльных катаклізмаў 1917–1920 гг. Д. Бохан жыў у Вільні.

Карусь Каганец паслаў тагачаснаму міністру ўнутраных спраў князю Святаполк-Мірскаму прашэнне наступнага зместу:

«Осмеливаюсь считать Ваше Сиятельство белорусом яко потомка наших князей, я, бедный белорус, потомок древних бояр княжества Мстиславского, уповаю, что у Вашего Сиятельства в душе хранится искра симпатии к Белоруссии, и потому прибегаю с покорнейшей просьбой к Вашему Сиятельству оказать нам величайшую милость, исходатайствовав право издавать литературно-хозяйственную газету на белорусском языке под названием “Полесье”. Однако ж литвины, поляки, евреи имеют свои книги и газеты, а чем же белорусы хуже их?..».

Змяняліся абставіны, і «чалабітныя» пасылаліся ўжо ў Галоўнае ўпраўленне па справах друку. Доўгі час у паперах Каруся Каганца захоўваўся спраектаваны яго рукой тытул газеты: «Сельская беларуская газета ПАЛЕССЕ, выходзіць у Менску двойчы на тыдзень». Але, на жаль, праект так і застаўся праектам: дазвол на выданне не быў атрыманы.

У . пачалася руска-японская вайна. Разам з мабілізацыяй вайсковай адбылася і мабілізацыя ўсіх прагрэсіўна-дэмакратычных сілаў. Пашырыўся прасцяг для актыўнай дзейнасці розных партыяў і рухаў. А антываенны пафас не мог не абудзіць у паэтавай душы палымяна-абуральных радкоў і гнеўных абагульненняў:

Загудзелі лясы, боры, Засвісталі ветры ў полі! <…> Аб’явіў бо цар па сёлах І па местах, і па дворах Сабірацісь ўсім мужчынам <…>
Мы тыя бедныя рэкруты, Гарматна мяса на вайну, Каторых цар і воля люта Жане за мора ў чужыну… (З верша «На мабілізацыю».)

Пачатак бурлістага . звязаны ў лёсе Каруся Каганца з Лідай, дзе ён атрымаў месца дзясятніка на чыгунцы Балагое – Сядлец, будоўля якой тады вялася. У Ліду Карусь Каганец перавозіць i сваю сям’ю: жонку і сыноў Янку ды Мірона.

Па краіне шырылася i расла рэвалюцыйная куламеса, ад якой ён не аддаліўся нi на крок. Простыя i даступныя кожнаму, узнікалі новыя вершы, у якіх абуджалася i пакута пакрыўджаных, i сіла абураных:

…Мы тыя, што ўcix вас кормім, За ўcix вас церпімо; Мы тыя хлопцы-радыкалы, Што скінем цямноты ярмо.

(З верша “Які ж то вецер буйны грае...”)

Праца рабілася сапраўднай барацьбою з пастаяннымі сутычкамі, маскіроўкамі, нечаканасцямі i, на жаль, праваламі. Да першага з ix мы i наблізіліся.

У снежні . Карусь Каганец вырашыў адведаць родных у Прымагіллі. Даўно зваў пабачыцца брат Амброзій, а тут яшчэ надарыўся спадарожнік — ужо знаёмы нам Сцяпан Багушэўскі.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)