Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...
Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Электронная книга - «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...». Краткое содержание книги:

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 21
Перейти на страницу:
БЕЛАРУСКІ КАБЗАР

Увосень . К. Кастравіцкага пераводзяць па службе ў Дулебы, каля мястэчка Бярэзін (цяпер — Беразіно Мінскай вобл.). Сям’я і праца ў лесе займалі большасць часу.

А яшчэ – праца мастака. Карусь Каганец дэталёва апіша выхадцаў з тутэйшых мясцінаў у сваім навукова-папулярным нарысе «Нашыя птушкі», а таксама ў наступным творы (назва, на жаль, не захавалася): «Дулеб высокага росту, стройны, каравокі, з невялікаю чарняваю барадою, у летняй белай дулебскай світцы, у сіняй з зялёнымі кантамі шапцы з гербам і з бляхаю на рэмені, з торбаю з ласовых лапак, катора вісіць у яго з левага боку, з калітою і нажом пры поясе і са стрэльбаю за плячыма <…> ідзе ў падар, дзе ліпнёг слаўны падняўся, і любуецца ён, расхінаючы высокія, гладкія ліпкі, каторыя мяккім сваім лістам ласкочуць яго па твары…» (Паводле цытацыі М. Каспяровіча // Маладняк, 1928, №10, с.94).

…Неяк сям’ёй агоралі зіму, правялі вясну… Памяталіся яшчэ некалькі «спраў» з жандармамі — то за «крамольные речи», а то і за простае заступніцтва.

Падтрымаў ліст з Пецярбурга ад В. Іваноўскага, які перадалі Каганцу на пачатку чэрвеня.

«Паважаны Пане! — значылася лацінкай на цяпер ужо «фірмовым» бланку выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». — Ці не ўзялі б зрабіць нам окладку кнігі «Другое чытанне дзетак (слова “дзетак” двойчы тлуста закрэслена. — А. П.) беларусаў», пяром, чорным тушам на белай паперы <…>, каб засталося месцэ надрукаваць:

Другое чытанне для Беларусаў

Напісаў Якуб Колас.

<…> часу на работу 6 нядзель <…>

Просім ураз жа адпісаць, ці возьміцеся за гэту работу і ці нашы варункі Вам падходзяць.

Ваш В. Іваноўскі.»

Нейкая нечуваная радасць абудзілася ў сэрцы. Ён бачыў, што ўжо сабралася вялікая сіла, што яна зможа куды больш, як некалі… Даўно ў расчыненае акно зазірала чэрвеньская ноч, а Карусь Каганец, схіліўшыся над самаробным сталом, штось карпатліва выводзіў на белым аркушы.

Ён так і заснуў, падклаўшы пад галаву спадыспад сваёй цвёрдай далоні. А прачнуўшыся, крытычным позіркам агледзеў зроблены для выдавецтва малюнак вокладкі: на зімнім прылеску сцішылася хатка — яго цяперашняя леснічоўка, на першым плане — сын Янка, з кніжкамі пад пахай, сур’ёзна і ўпэўнена ўзіраецца ў будучага чытача Коласаўскага «Другога чытання для Беларусаў».

На другім аркушы застаўся накід верша, які Карусь Каганец меркаваў прысвяціць «Нашай Ніве»:

Хоч і скіба урадліва І расу Бог пасылае, А засохла наша ніва, Бо ў нас цемра скрозь вітае. Схамянемася мы, братцы, Ды імемась як хто можа У сваёй зямлі капацца! А Бог вышні нам паможа: І узыдзе наша зерне, Зерне свету, і дасць колас…

А ў верасні . з-за cвaix нeпaxicных перакананняў і за агітацыю-прасвету сярод сялянаў Карусь Каганец у які ўжо раз страчвае службу i, пaкiнуўшы сям’ю ў Бярэзіне, падаецца ў Вільню, да святых муроў беларуска-крывіцкай мекі.

Беларускія гурткі, кнігарні, музеі, «Наша Ніва», у рэдакцыі якой усю ноч прагаварыў з В. Ластоўскім… Затым... Дадзім слова сведку — таму, хто не толькі бачыў, але і ўзяў Каруся Каганца пад свой дах: Міколу Шылу, настаўніку, сябру Беларускай Сацыялістычнай Грамады, які ўдзельнічаў у выданні «Нашай Нівы», — і прачуемся ягоным уражаннем аб сустрэчы з Казімірам Карлавічам.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)