Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Электронная книга - «Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.». Краткое содержание книги:

Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Pacii. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.
Kнігa «Старонкі нашай мінуўшчыны» — зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы i падзеі нашай гісторыі.
Артыкулы напісаны грунтоўна i займальна i будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў — ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 66
Перейти на страницу:

Ян Казімір Ваза (літаграфія Лессэра, адбіта ў тыпаграфіі Дзванкоўскага)

Маладосць

Нарадзіўся Ян Казімір 22 сакавіка 1609 г. у Кракаве і гадаваўся пры двары. Навучыўся некалькім мовам. Акрамя польскай, добра ведаў лацінскую, нямецкую, італьянскую і французскую. Звестак пра навучанне беларускай мове няма. Але паколькі дзяржаўнай мовай Беларускай-Літоўскай дзяржавы была беларуская, то, хутчэй за ўсё, пэўнае веданне мовы было, бо потым яму давялося — і шмат — займацца афіцыйнымі актамі дзяржавы.

Жыццё Яна Казіміра было неспакойным, напоўнена рознымі падзеямі і прыгодамі. У 1633–1634 гг. ён разам з братам Уладзіславам удзельнічаў у Смаленскай вайне, у якой расійская армія баярына Шэіна са згоды цара вымушана была капітуляваць, аддаўшы саюзным польскім і беларускім-літоўскім войскам усю артылерыю. Потым, у 1635 г., Ян Казімір браў удзел у Трыццацігадовай вайне, будучы палкоўнікам у аўстрыйскім войску. У 1637 г. кароль Уладзіслаў накіраваў брата ў Вену з дыпламатычнай місіяй — прывезці каралю жонку, эрцгерцагіню Цэцылію Рэнату, дачку імператара Фердынанда II Габсбурга, па сутнасці, стрыечную сястру Уладзіслава. Ян Казімір зблізіўся з венскім дваром і Габсбургамі і ў 1638 г. паехаў у Іспанію. Мэтаю было атрымаць там ад караля Іспаніі Філіпа IV Габсбурга чын іспанскага адмірала і пасаду віцэкараля Партугаліі (Партугалія ў 1581–1640 гг. была ў складзе валоданняў іспанскай кароны).

Падчас марскога падарожжа легкадумна затрымліваўся на стаянках у міжземнаморскіх партах Францыі. Якраз у гэты час Францыя ваявала з Іспаніяй. Па загаду прэм'ер-міністра Францыі ўсёмагутнага кардынала Рышэлье ў маі 1638 г. Ян Казімір быў затрыманы ў адным з партоў, арыштаваны і кінуты ў вязенне. Толькі праз два гады па просьбе кіраўніцтва Рэчы Паспалітай у лютым 1640 г. каралевіч быў вызвалены і вярнуўся дадому.

У маі 1643 г. Ян Казімір Ваза зноў едзе ў Еўропу. На гэты раз у Італію. Там насуперак волі караля, свайго брата, нечакана ўступае ў ордэн езуітаў. Але года толькі хапіла каралевічу вытрымаць манастырскія патрабаванні. I хоць кароль Уладзіслаў ужо пагадзіўся з абраным духоўным лёсам свайго брата, Ян Казімір неспадзявана выйшаў з ордэна езуітаў і неўзабаве атрымаў сан кардынала. Але адзенне насіў свецкае, вярнуўся ў Польшчу і нават пачаў думаць пра жаніцьбу. Усё гэта складвала пра яго меркаванне як пра чалавека няпэўных, зменлівых пазіцый і жаданняў.

І кароль, і князь

Кароль Уладзіслаў Ваза памёр 20 мая 1648 г. Гэта супала з пачаткам вялікага казацка-сялянскага паўстання на Украіне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім. У Рэчы Паспалітай пачалася падрыхтоўка да выбараў новага караля. Дзве групоўкі магнатаў і шляхты вылучылі двух кандыдатаў на трон. Адным быў самы малодшы брат нябожчыка-караля Караль Фердынанд Ваза, каталіцкі біскуп. Яго падтрымлівала тая групоўка, якая патрабавала рашучай вайны супраць украінскіх казакоў і жорсткага задушэння паўстання. Другая групоўка дамагалася пагаднення з казакамі, каб потым пачаць вайну хрысціянскіх дзяржаў супраць мусульманскай Турцыі і яе васала — Крымскага ханства. На чале гэтай групоўкі былі вялікі канцлер каронны Ежы Асалінскі і каралева-ўдава Марыя Людвіка Ганзага-Мантуанская, другая жонка караля Уладзіслава Вазы, за якой стаяла Францыя.

Ян Казімір Ваза (малюнак Яна Матэйки)

Кандыдатуру Яна Казіміра падтрымалі імператарскія і папскія дыпламаты. Караль Фердынанд адмовіўся ад высокае пасады, і 20 лістапада 1648 г. на сойме шляхта абрала каралём Яна Казіміра. Так ён стаў каралём польскім і вялікім князем Беларускага-Літоўскага гаспадарства. Адначасова аўтаматычна атрымаў тытул караля Швецыі (хаця ім ніколі не быў). Яго бацька Жыгімонт Ваза ў свой час з'яўляўся каралём Швецыі, але быў скінуты з трона родным дзядзькам. Прадстаўнікі беларуска-польскай галіны дынастыі Вазаў не адмаўляліся ад шведскага трона, часам нават вялі войны са шведскай галіной роду. Усе свае акты, якія Ян Казімір цяпер падпісваў ён пазначаў не толькі агульнапрынятай датай, але і гадамі свайго панавання як караля польскага і «караля шведаў і готаў».

17 студзеня 1649 г. Ян Казімір быў каранаваны ў Кракаве і, атрымаўшы ад папы адпаведны дазвол, вызвалены ад духоўнага звання. Гэта дало магчымасць ажаніцца з каралевай-удавой Марыяй Людвікай, якой было 38 гадоў. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся дзяўчынка (пражыла год) і хлопчык (пражыў паўтара месяца). Больш дзяцей у сям'і не было, сам Ян Казімір стаў наогул апошнім прадстаўніком дынастыі Вазаў (па мужчынскай лініі дынастыя Вазаў у Швецыі згасла ў 1632 г., калі вядомы палкаводзец Трыццацігадовай вайны кароль Густаў II Адольф загінуў у бітве).

«Нядоля каралеўства»

Так назваў час панавання Яна Казіміра ў Рэчы Паспалітай адзін з ягоных сучаснікаў. I, сапраўды, усе дваццаць гадоў валадарання апошняга Вазы — гэта суцэльны ланцуг войнаў, захопу тэрыторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага рознымі ворагамі, перш за ўсё Расіяй і Швецыяй, час паўстанняў казакоў і сялян, эпідэмій і голаду, вынішчэння насельніцтва. Аднак гэта і перыяд барацьбы за незалежнасць дзяржавы, за самастойнасць як Польшчы, так і Беларускага-Літоўскага гаспадарства, барацьбы розных саслоўяў феадальнай федэратыўнай дзяржавы — шляхты, гараджан і сялян.

Адразу пасля абрання каралём Ян Казімір праводзіў памяркоўную палітыку ў адносінах да Багдана Хмяльніцкага, разлічваючы на пагадненне і прыцягненне гетманскай Украіны да планаванай вайны з Турцыяй. Аднак ужо ў 1649 г. рэчаіснасць паказала, што такая палітыка нерэальная.

Улетку 1649 г. Ян Казімір сам сабраў армію і выступіў у паход, каб вызваліць крэпасць Збараж ад казацка-татарскай аблогі. Пасля бітвы, якая адбылася каля Зборава, быў падпісаны мір, паводле якога прызнавалася аўтаномія трох украінскіх ваяводстваў у складзе Польшчы. Наступная вайсковая кампанія 1651 г. закончылася перамогай польскіх войскаў над казацка-татарскай арміяй у бітве пад Берасцечкам і новым мірам, які скараціў тэрыторыю аўтаномнай Украіны да межаў аднаго Кіеўскага ваяводства.

У гэты час значная частка тэрыторыі Беларусі была таксама ахоплена сялянскімі паўстаннямі, якія ад 1648 да 1651 г. падмацоўваліся казацкімі загонамі. Багдан Хмяльніцкі кідаў іх на Беларусь, каб адцягнуць беларускае-літоўскае войска ад паходаў на Украіну. З вялікай цяжкасцю гетману польнаму літоўскаму Янушу Радзівілу ўдалося здушыць паўстанне і разбіць казацкія атрады.

Напад Расіі і Швецыі

Чарговае выпрабаванне вытрымала Рэч Паспалітая ў 1654–1655 гг., калі расійскія войскі на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам пачалі наступ на тэрыторыю Беларусі разам з украінскімі казакамі наказнога гетмана Залатарэнкі. Пасля баёў у 1654 г. маскоўскія войскі здабылі Смаленск, Полацк, Віцебск і іншыя гарады і мясцовасці. Гарады і крэпасці баранілі не толькі вайсковыя гарнізоны, але і шляхта, гараджане, часам сяляне. Войска вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла з 10 тысяч чалавек манеўравала, каб супрацьстаяць на Беларусі тром расійскім арміям і войску ўкраінскіх казакоў агульнай колькасцю каля 100 тысяч. У 1655 г. была захоплена амаль уся Беларусь, за выключэннем Берасцейскага і часткі Наваградскага ваяводстваў ды гарадоў-крэпасцяў Слуцка і Быхава. Ворагі ўзялі сталіцу дзяржавы Вільню і горад Коўна. Царскія ратнікі і атрады дваранскай конніцы палілі гарады і вёскі, рабавалі маёмасць, забівалі ці выводзілі ў палон людзей. Цар планаваў (як Чынгісхан) вывезці ў Расію 300 тысяч чалавек, здольных рамеснікаў-майстроў і сялян, каб падараваць расійскім памешчыкам новых прыгонных. Аляксей Міхайлавіч, абвясціўшы сябе вялікім князем літоўскім і дадаўшы да свайго тытула словы «гасудар і вялікі князь Белае Русі», далучыў захопленыя землі да Расіі. Тады ж, улетку 1655 г., шведскі кароль са сваёй арміяй захапіў амаль усю тэрыторыю Польшчы, за выключэннем усходніх і ўкраінскіх ваяводстваў і Падляшша, заняў частку Літвы. Захапіўшы большую частку Польшчы, шведскі кароль Карл X Густаў прапанаваў цару Аляксею Міхайлавічу план падзелу Рэчы Паспалітай, аддаючы ўкраінскія землі ад Галіча і Львова праз Луцк да Прыпяці, потым беларускія землі па лініі Слуцк, Менск, Докшыцы і Дзісна. Але цар адмовіўся, бо ягоныя войскі паспяхова працягвалі захоп беларускай тэрыторыі. Нашто ж дзяліцца здабычай?

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)