Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Над пляцам
Над пляцам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Над пляцам

Электронная книга - «Над пляцам». Краткое содержание книги:

Над пляцам
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Перейти на страницу:
Дахаты пасунуцца вартаўнікі, А ў нейкім закутку базарнага раю Купляе Шагал малаток і цвікі I слоікі з фарбамі выбірае.
Яму прапануюць найлепшы пакост, Алей не з канопляў якіх, а з алівы, Мядзведзеву шкуру і мамантаў хвост — Звычайныя і незвычайныя дзівы. Здзіўляюцца сонныя вартаўнікі, Што ён выбірае з дарэмнага мноства Цяжкі малаток, і даўгія цвікі, I фарбы, Разведзеныя пакостам.
А нейкі марак пра сваё распавёў — Пра ванты пытае, Што складзены бантам, З эпохі якой I з якіх караблёў?.. Але на яго не глядзяць спекулянты.
Смяецца марак з іх, Нібыта з варон: «Вам лётаць пядоўга над полем, над гаем... Я ж часу не маю... Чакае вагон — Да Петраграда дарога даўгая».
«Не трэба вагона,— азваўся мастак,— Ён горшы за гэтыя поўныя высі. Я раю вам шчыра, таварыш марак, Да Петраграда па небу прайсціся.
I з воблака, З вечнай блакітнай гары Убачацца вам, Што не бачацца доле: Чырвоныя віцебскія муры I ўсё беларускае наваколле...»
У кожнай складанасці ёсць прастата, Якая звычайнай работай завецца, I хто зразумее хоць раз мастака — Да сэрца свайго і душы дакранецца.
Марак зразумеў, Хоць гара мараку Не хвалі ці бераг — Ды справа такая: Пайшоў па блакітнаму ён цаліку — Да Петраграда дарога даўгая...
Падобны мастак да таго цесляра, Які абуджае драўляныя струны У аканіцах, у браме двара, У кроквах-праменнях, Спрадвечных і юных.
У дужых руках малаток, і цвікі, I фарбы, Разведзеныя пакостам. У позірку — Вуліцы, вартаўнікі I Віцьба з канём, Што ляціць па-над мостам.
Шчаслівы, мастак пакідае базар, А ў небе — З тужліваю думкай лунае, Што той нешчаслівы, Хто вечны цясляр, Бо еднасці з пекнай красою не мае.
Рамесніцтва — Пошук таксама красы, Ды гэтай красе не навек заставацца, А той, Што пазначана знакам мастацтва, Праз лёсы людскія прайсці і часы.
Вярнуцца да Віцебска з клічам, Які Узвіхрыць будзённасці шэрыя транты: «Не спіце, лянівыя вартаўнікі, Бо сноўдаюць злодзеі і спекулянты!»
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)