Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Над пляцам
Над пляцам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Над пляцам

Электронная книга - «Над пляцам». Краткое содержание книги:

Над пляцам
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 13
Перейти на страницу:
Па ценю яго, па высозным гарбе, Ці муха паўзе, ці хвароба. Ён шкло на сваім расцірае ілбе, Да столі ускінуўшы бровы.
Не толькі мяне, нават муху трасе I кідае ўніз ліхаманка. Чакаю, а колы дажджу пакрысе Штурхае ў рышток брукаванка.
Халоднае лісце сплывае туды, Размоклы, абгрызены пернік. Каштаны там нейкія ці жалуды I словы, што кажа цукернік:
«Зусім не шкадую — хай бурыцца нэп, Хай шыльдаў губляюцца крылы, Хоць зараз аддам табе гэты мой склеп З цукеркамі, дружа мой мілы.
А сам да людзей, як усе жабракі, Ці дворнікам, спрыту ж даволі, Хоць заўтра павешу на дзверы замкі — Пайду падмятаць пляц Волі!
Шкадую дачку, праз яе гэты боль... Дзіця — а яно ж адзінае, На што спадзяецца жабрак і кароль, Страчаючы дні дамавінныя.
Дзіця ў капялюшыку з дому сышло На вуліцу красагуліцца. На капялюшыку гэтым святло I золь вераснёвай вуліцы».
Цукернік за пляшку бярэцца ізноў, I кварта віном набракае, I ланцужок яго болесных слоў У жмені рыштка заціхае.
А там, дзе дажджу ацяжэла крыло, Ваш тварык уедліва хмуліцца. На капялюшыку спее святло I золь вераснёвай вуліцы.
I ў гэту цукерню не зойдзеце Вы, Дзе шыльда з імбрычкам у місе, Дзе крылы і мяккія лапы савы З рагамі каровы спляліся.
Дзе з Вашай гульні калыхаюся я На моцнай падманнай вудзе. Шкадую цукерніка, але ўдвая Шкадую, што Вас тут не будзе.
Пра Ваша імя, можа, ў бацькі спытаць, Прызнацца... ў каго закаханы, Я гэты падман Вам хачу дараваць I тыя, што будуць, падманы.
Пазнаўшы хлуслівую душу здаля, Да Вас, абнадзеены, рушу — Скажу пра каханне сваё, а пасля Да бацькі вярнуцца прымушу.
Калі ж у цукерні маркотна зусім — Да нас, на рабфак запрашаю, Па-над Беларуссю заводскі дым Паплыве, Над сялянскім краем!
Нам трэба вучыцца і працаваць I новае бачыць наўкола — Хутка, хутка па вуліцах празвіняць Цяжкія трамвайныя колы.
I абломіцца дажджавое крыло, I пагодным цяплом атуліцца На капялюшыку Вашым святло I золь вераснёвай вуліцы.
I конаўка сонечнай сінявы Напоўніць імбрычак у місе, Каб з промнямі крылы і лапы савы, I рогі каровы спляліся.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)