Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Парасткі
Парасткі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парасткі

Электронная книга - «Парасткі». Краткое содержание книги:

Новы зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Перейти на страницу:
Паволі сталі вочы прывыкаць, Свядомасць заімглёная яснела... Вось выпляла кашчавая рука, Вось выразала ноч абрысы цела,
Міткалевую кофту, андарак, На фартуху якоесь вышыванне... «Бабуля, Вы адкуль?» «Відно і так». Але ізноў я задала пытанне.
«Павер, дачушка, часу нестае Сюды прыйсці — такія скрозь аблогі! Радні ж не дабудзіцца ўсё твае, А мне яшчэ назад патрэбны ногі».
«Я зэдлік Вам прысесці прынясу». «Не трэба. Дзядзьку падкажы Антосю, Што дах налета ветры абтрасуць, Што шашалю ў той сценцы завялося.
Я ў гэтай хаце некалі жыла, Яе сама складала па бярвенцу. Ці мне ўляжаць, калі, нібы піла, Па мне шкрабе той шашаль — не па сценцы?»
Задумалася... Ціха плавіў цень Яе маршчыны, хустку і аблічча. «Шкада прасіць мне грошы у дзяцей, Назад купіла б хату я... Баліць мне, Што лехі пустазеллем зараслі, Што ўнукі адцураліся зямелькі, Што болей не вазьму я на зямлі Малінаў пераспелых хоць бы жменьку. Каб дыхаць! Каб прысесці на мяжы! Гаротна мне ў раі, бо там не робяць». «Ты заслужыла, цётачка, ляжы!» «I пасміхаюцца, і мне не собяць.
А як балюча спачываць рукам!» Ды — нешта ціха ценькнула пад дахам, Пранеслася: «Скажы ты сваякам...» Ужо здалёку азалелай птахай.
...Але расказ раўніва прынялі. Разважыла нервовая залоўка: «А пенсіі б назад ёй не далі! А дзе б яна набрала на налогі?
Бярвенні, дзякуй, глянем у куце. Але сюды ёй болей не пралезці!» Яе маліла я аб дабраце, Успамінаючы — чакае дзесьці... Успамінаючы — спявала столь, Аб ногі церлася, як кот, масніца... Я ведала, што развітання боль Яшчэ ў аконнай скроні будзе біцца!
...Аттыргнутая крыжам і вадой, Бабуля спачывае пад бярозай. Дом гасцяваць мяне не просіць той, А сваякі, чуваць, мой ганяць розум...
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)