Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Парасткі
Парасткі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парасткі

Электронная книга - «Парасткі». Краткое содержание книги:

Новы зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:

МАЦІ

Прыйшла нячутна. На ложак прысела. «Ну вось я. Так клікала ты мяне, Што адпусцілі адтуль. Ненадоўга. Што ў цябе, дачушка, такое?»
«Я... ведаеш...» Мамай яе назваць Язык не паднімаецца — такая маладая! «Сын мой... без бацькі. Дурэе... Не слухаецца... Не ведаю, што рабіць!»
«Спытай што іншае. Бачыш, дачка, Яму ж хутка ўжо сем гадоў. А табе ж і чатырох не было, Як пайшла я ад вас у дарогу далёкую...»

* * *

На бераг Нёмана прыйду апоўначы I, кінуўшы адзенне на траву, Свабодная, мінулага не помнячы, Вадой празрыста-цёмнай паплыву. Імгненнай плынню сцягнены, схаваецца Зямлі прасцяг, і знікнуць берагі... Узнікне боль... Няхай не развітаецца Душа з тваім абліччам дарагім!
Бо не крыніца, што спякотай выпіта, Бо не святло, што гасне пры начы, Бо мне аднойчы ўжо на долю выпала Згубіць ад шчасця звонкія ключы...

* * *

Мой незвычайны горад, дзе была Такою я шчаслівай — і няшчаснай! Навошта ад цябе тады ўцякла? Не уцячы ж нам ад душы уласнай!
Пад ноч, калі вясеннія кусты, Ажыўшы, заварушацца пад снегам, I ахіне крысом туман густы, I блізкім-блізкім стане раптам неба,
Цябе я ўспамінаю... Назаўжды Я буду там хадзіць па вулках струнных I ў ціхай плыні нёманскай вады Яшчэ не раз знайду свой воблік юны.
Прыехала... Стаю ў тваёй начы... Нікога на аўтобусным прыпынку. Адно лятуць каштаны, я к мячы, I ліхтары высвечваюць іх спінкі.
Саслізгваюць хвіліны, нібы ртуць, Гамоніць вуліца пра нешта ціха... I толькі дываны нязмоўчна ткуць На трэцяй змене рупныя ткачыхі...

ДОЖДЖ

З сяброўкаю пад ліўнем мы — Нібы ў той першы раз. А дождж змывае лініі, Змывае клопат з нас.
Шчаслівыя адсутнасцю Штодзённых спраў, сям'і, Становімся мы сутнасцю Расы, травы, зямлі.
Расе туманам прарасці, Жарству праб'е трава. Прароцтвам неўміручасці Хмялее галава...

* * *

Такою цішаю дзень адзначаны! Сутонне памяці — першы крок. Яшчэ не ведаю, чым заплачана За ўсё, што зведана незнарок.
Якою мерай, якой пакутаю За незвычайнасць, за пачуццё? За тую веру, якою скутае З тваім навечна маё жыццё...

У ЛЕСЕ

Нагайсаў паскок ласіны Па траве і па галлю. Перамлелыя маліны Лена каплюць на зямлю.
Над ліловым, жоўтым, сінім — Сонца ліпеньскі пажар, I апошнія расіны Ад кустоў ляцяць у твар.
Сойка-маці мітусліва Ад гняздоўя павяла... Я даўно такой шчаслівай, Бесклапотнай не была...

ЗАЛАТОЕ РУНО

У тым вечна зялёным краі Нават вецер салёны — лізні! На дасвецці ў моры згараюць Дзіўна зваблівыя агні. Неўміруча пяюць сірэны... Праз салодкі бачыцца сон: Адпраўляецца зноў — нязменна! — За руном залатым Ясон. У Ясона тваё аблічча... О, я ведаю — далячынь Несціхана мужчыну кліча Ад найлюбых яго жанчын. Разабрацца. Знайсці прычыну. Невядомага вынайсці знак I вярнуцца ізноў да жанчыны Пераможцам. I толькі так. Ды ў легендах сівой завеяй Ёсць яшчэ адна даўніна: Як пракляццем лягло на Медэю Злое ззянне таго руна...

ХРЫСТОФ ШЭЙНЕР

Хрыстоф Шэйнер значна раней за Галілея адкрыў плямы на Сонцы.
На Сонцы адкрытыя плямы. Праверыць! Яшчэ і яшчэ! Які нечуванейшы лямант Вось-вось назаўжды апячэ!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)