Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 120
Перейти на страницу:

-- Замест сына пайсьці са мной на доўгі шпацыр зможаш ты … замест дачкі згуляць у мае цацкі і лялькі здолее твая душа …

-- Гавары… -- прахрыпеў Лявон. -- Што трэба рабіць.

-- Хачу жыць па-чалавечы, -- рыпуча пачала сваю споведзь Сьмерць, -- і вырашыла я зрабіць тваю краіну сваёй толькі без вас – сапраўдных беларусаў. Цябе аднаго пакіну. І даю табе шанец. Можаш згуляць са мной… не, не ў шахматы, як калісьці гулялі з тваім бацькам. А у рускую рулетку.

-- Што за гульня? – здзівіўся Лявон.

-- Калі ў афіцэра ў рэвальверы толькі адна куля і ніхто не ведае дзе яна месьціцца, кожны па чарзе цэліць сабе ў лоб і цісне на курок. І вось тут, як вы кажэце, “камусьці шанцуе, а хтосьці мазгамі кулю частуе”.

Хацеў Лявон паслаць яе да чортавай бабулі, нават руку ўзьняў, каб рубануць паветра, падмацаваць пасыл, а тут бачыць побач з кашчавай зь ніадкуль прывід дзявочы. Ды такі дзіўны! Дзяўчо быццам бы, а ў ваччу -- жаноцкасць, тая няўлоўная, калі дзяўчына дзіцятка прагне.

Стаіць, ласкава глядзіць у Лявонавы вочы і распальвае яго жаданьне… пабачыць нараджэньне дзіцяці ды так, што Лявон ужо марыць пачаў, бачыць, як хлопчык маленькі падбег да яго, ручкі цягне і смяецца: «Тата! Тата! Паднімі мяне да сонейка хачу з гэтым цёплым мячыкам пагуляць…»

Лявон слупам стаў. Кашчавая агледзела яго, вакол прайшлася, зразумець ня можа, што з хлопцам здарылася. Да яго твару падсунулася, а Лявон рукі праз яе косткі да прывіднай дзяўчыны цягне і пытае: «А як хлопчыка назавем? Давай, як майго бацьку, Гервасікам!» І ў руцэ сваёй працягнутай кветку ўбачыў. Кветка праменіць, а рука Лявонава цёплую дзіцячую руку трымае воку нябачную.

Дзяўчына кветку ўзяла, да сэрца прытуліла, грудзі, уздымаюцца як хвалі і схавалі кветку. І пырснула з прыгажуніных вачэй сьвячэньне чароўнае ў душу Лявонаву і ачысьцілася яна. Так хораша, што ні абдымкаў ні пацалункаў не трэба, толькі б стаяць і глядзець…

Напалохалася Кашчавая. Падумала: звар'яцеў хлопец, але ўбачыла свячэньне зь яго працягнутай рукі, схапіла за яго і зьнік Лявонаў прывід, а ў душы радасць засталася і ў сэрцы шчасьлівая надзея, што цуд гэты паўторыцца.

Засьмяўся, расквітнеўшы Лявон проста ў вочы Кашчавай, а яна, напалохана пытае:

-- Дык будзеш гуляць у «рускую рулетку»?

-- Буду! Каманду сабе падбяру!

-- Пахавальную!—не стрымалася Кашчавая.—Калі я выйграю разам са сваімі афіцэрамі, усіх беларусаў прыбяру. Калі ты выйграеш, пакіну вас на стагодзьдзі.

І падумала:

“Больш за ўсё я не люблю прыходзіць па такіх, як ты, – яны такія прагныя да жыцця, што я пачынаю думаць: ці не памылілася я са сваёй работай. І яны так любяць гэтую зямлю, што я ў сваіх пячорах пачынаю на хвіліну зайздросціць ім.” (Ул.Караткевіч. “Ладзьдзя роспачы”.)

Выліваха жыў, гуляючы і ніколі не прайграваў. Ускінуў ён руку, што Сьмерць ад страху адхіснулася і пляснуў у знак згоды па плячы магутнай пяцярнёй, аж старая ледзь не рассыпалася i забрынчала шкiлетам, бы тая "русская трещотка".

ПЕРАМОГА АЛЬБО СЬМЕРЦЬ

Пасля Лявонавага ўдару Сьмерць не стрымалася, з хітраватай радасьцю дадала:

-- Ледзь не забылася сказаць табе, -- калі ты прайграеш, дык існаваць будзеш вечна. І табе ўжо беларусам век не звацца, а са мною -- Сьмерцю, як з каханкай, мілавацца. І кожнае ночы будзеш мяне лашчыць і цалаваць, асалоду любоўную даваць.

Пачуў Лявон блізкае, незямное, такое жыцьцёва прывабнае, і інстынктыўна, як рабіў гэта ў далёкім юнацтве, з рызыкай для цнатлівасці хлапечай, з рызыкай нарвацца на вясковыя кепікі, з мужыцкім тайным смакам прыпячатаў далонь да быццам фігурыстага азадка "сяброўкі". Боль працяў даланю, а Сьмерць разьвярэдзілася, разьюрылася, гарэзьліва павяла плячыма, як тая паненка-нечапанка, "крутанулася", размалявала "шчочкі" чэрапа бураком, месца вакол рота, дзе былі вусны, адмысловай шмінкаю -- "сгущенкой из крови" ахвяры, а ў вачніцы ўклала сьветлякі з могілак, і яны пачалі сьвяціцца халодным гіпнатызуюча-прыцягальным святлом. Лявон асьцярожна намацаў тое вострае, ад чаго так забалела і што тым не менш абуджала надмужчынскі незямны поцяг. У далоні аказаўся хвасьцец, прыкрыты зверху чорнай накідкай.

У гэты момант Сьмерць уцягнула ў сябе паветра, і сьветлякі ў яе вачніцах заблішчалі нечым, падобным на жаноцкую жарсьць. Кашчавая па-свойму зразумела Лявона: "А, мітусіцца мужычок! Каханьня прагне! Ну-ну, настойлівы гарэза!.. На ж табе..." Рашуча пасунулася Сьмерць да будучага каханка, і так гэта зрабіла, халодная, што яе вопратка -- смяротная накідка расхінулася, і явіла пагляду тое, на што чалавеку звычайнаму і дзівіцца брыдка.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)