Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 120
Перейти на страницу:

Выліваха падумаў: “Відаць, каб распазнаць шклоўскага ідала, трэба чакаць ад яго слоў пра ствол, слуп, вэртыкаль. А вакол яго мусіць быць шмат ідальчыкаў”.

Лявон папрасіў кнігу пра Шклоў, Яму далі «Запіскі» Энгельгарда Л. Н. М., 1867, дзе на старонках 29, 35 Лявон прачытаў:

"Шклоў быў напоўнены самымі рознымі людзьмі -- шулерамі, авантурыстамі ўсякага роду, чужаземцамі… словам, усякім збродам і валацугамі. Калі імператрыцы трэба было адшукаць якога злачынцу, то яна звычайна загадвала паглядзець, ці няма его ў Шклове”.

ЧАС НАРОДЗІНАЎ КАХАНЬНЯ

Побач з Лявонам у сьне круцілася Кашчавая. І ў яме паміж ім і дзяўчынай уточвалася, і камаром абарочвалася, за азадкі іх злосна кусаючы. І, зьнясіленая, ад відовішча, глядзела і пакутавала вушы заткнуўшы ад стогнаў шчасьлівых.

А тое, што перажыў Лявон у сьне, шмат стагодзьдзяў таму адбывалася ў розных кутках краіны. І кожны раз на вечавым судзе нябачным пракурорам прысутнічала Кашчавая. Тады большасьць судоў яна прайграла. За ськінутых і разьбітых ідалаў збольшага не забівалі сваіх суродзічаў, а саджалі ў ямы. Шмат волатаў з таго нарадзілася, а Сьмерць помстай поўнілася і зайздрасьцю да беларусачак, чыі душы з каханьнем парадніліся.

Той час, калі ськідвалі ідалаў, але покуль не палюбілі Хрыста быў вясною каханьня беларускіх душаў. Жанчыны сталі відушчымі да мужчынскае моцы. І ў мужчынах годнасьць абудзілася. Як вясною палка, ўторкнутая ў зямлю ажывае, лісьцём, так і Кашчавая ў той час набыла жаноцкасьць. Як прычараваў ее нехта. Вядома, што зайздрасьць зьмяняе людзей и нават характар Багоў. Так і Сьмерць уцелелася.

Ды напаткала Кашчавая на Гервасія Выліваху – Лявонавага бацьку і закахалася. Не забрала яго жыцьцё, а, вар'яцеючы ад шчасьця, вярнула.

Яе радасьць зьмешвалася з пакутаю, як муштарда з цукрам, бо адорваць жыцьцём было насуперак яе натуры. Адным супакойвала сябе, што і ў падарунак аддала жыцьцё Гервасію, і так, каб потым назаўжды любага сабе забраць.

Так Сьмерць упершыню пайшла супраць Боскай наканаванасьці. І чакалі Кашчавую адмысловыя выпрабаваньні.

Але на ўсё воля Ўсявышняга. Толькі ён адорвае каханьнем, ці ім жа карае, альбо выпрабоўвае… І ў Боскай абранасьці адоранага каханьнем найвялікшая таямніца.

А вось у пачатку каханьня ніякай таямніцы няма. Ён з трэньня. Сьмерць доўга церлася аб раўнадушны час, абыякавую прастору, пераводзячы душы з гэтага сьвету на той. Церлася аб халодныя чалавечыя душы, лядашчыя ад страху невядомасьці. І раптам адчула цяпло Вылівахавай душы. Матыліхай да яе прытулілася, а душа і страху не зазнала, і ледзяным потам не пакрылася. Наадварот у ёй прага ды жыцьця полымям шуганула, іскры каханьня зоркамі неба расквецілі і так Сьмерць апалілі, што і ў ейнай душы каханьне полымям выбухнула.

Кашчавая заляцалася да Гервасія, а той шабляй сек яе шкілеты, прывід сьмяротны адганяючы. Час ляцеў і Гервасій раптам некуды зьнік. Кашчавая шалела ад невядомасьці і неспатоленасьці сваёй пустой душы. Шукала сьляды каханага, за людзьмі віжуючы, падслухоўваючы, што пра яго казалі. Але чула адно: «Бог яго прыбраў…».

Ад Гервасія Вылівахі застаўся сын -- Лявон. Кашчавая напачатку лютавала, што не яна нарадзіла ад Гервасія таго сына і ў лютасьці шмат немаўлят прыбрала. Аднойчы нават над Лявонам рукі занесла, а потым схамянулася, а калі час прайшоў, лаяла сябе і любавалася гожым хлопцам.

Менавіта ён Лявон сядзеў у чытальнай зале, чытаючы пра бацьку ў «Ладзьзі роспачы» Караткевіча, і пра сьмерць ўзгадваў. Але да чытальні столькі ўсяго адбылося, што ў гэта немагчыма паверыць нармальнаму, але ж хто з нармальных чытае?

РУСКАЯ РУЛЕТКА

Лявон у бацьку пайшоў. Статны, прыгожы ды зух, якіх сьвет не бачыў. Калі пасталеў, у Кашчавай каханьне рэшту розуму выпаліла. У ім зьмяшаліся, настоены чаканьнем стылы поцяг да Лявонавага бацькі і разбуялая прага да сынавага цела.

А Лявон мясцовую прыгажуню пакахаў. Забрала Сьмерць Лявонаву любую. Адпомсьціла ёй за Лявонава каханьне. Забрала да сябе і служыць загадала. Пасылала былую прыгажуню па хлопцаў. Тыя жахаліся, пужаліся, прыгажуня-спачвараная пакутавала, а Кашчавая выскалялася.

А прыгажунін шкілет сабе ўзяла і хадзіла ў ім, носячы пустую душу і трызненьні, што Лявон яе ў абдымках так моцна сьціскае, быццам да гэтых костак дастаць хоча й сакрэт каханьня менавіта ў іх.

Выліваха жыў тым болем, цяжка жыў. Пакуты ўпрыгожылі яго сівізной і мужнасьцю. Сьмерці не баяўся--наадварот, у бітвах толькі й шукаў яе. Але нешта не давала Лявону загінуць. Ці сама Кашчавая не хацела яго браць мёртвым, ці нейкая невядомая сіла бараніла Лявона, а можа, нават, апекваўся Бог – покуль невядома.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)