Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Завяршыць гештальт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Завяршыць гештальт

Электронная книга - «Завяршыць гештальт». Краткое содержание книги:

«Завяршыць гештальт» — дзёньнік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосьці Галяндыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Эўропы і сьвету, абмяркоўвае зь імі надзённыя пытаньні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі зь ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэньне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму зь Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцьця чакае яго ў Амстэрдаме.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:

7.

Я ведаў, што абраньне за мэту заходняй краіны, і асабліва Галяндыі — не каб зьезьдзіць разьняволіцца ў былую Югаславію, Польшчу, Прыбалтыку ці Славаччыну, але ж гуляць дык гуляць! — пагражае непазьбежнай растратай усіх маіх прэміяльных за звальненьне, якую я ўсё-ткі хацеў адкласьці на як мага пазьнейшы час, таму ад пачатку пастанавіў эканоміць на ўсім, на чым льга і нельга, і на самой дарозе — у першую чаргу. Практычны розум падказваў мне, што найтаньнейшы спосаб вандровак — аўтастоп, аднак практычны досьвед (як мой, так маіх знаёмых) кідаўся гэтай ідэі пад ногі з імпэтам Тадэвуша Рэйтана. Цяжка было не пагадзіцца: калі вы не анэкдатычная бляндынка, якая ў трыццаць гадоў лічыць сябе безнадзейна старой і брыдкай, а наадварот, анэкдатычны саракагадовы сівабрунэт, які лічыць сябе зноўнароджаным тынэйджэрам, то падабраць вас на шашы могуць хіба такія ж дурні, як вы. Гэта як з грыбамі: ёсьць ладныя баравічкі, а ёсьць спарахнелыя сыраежкі, якіх у самы разгар сэзону знаўцы браць ня будуць нават зь літасьці, на іх у кузаве папросту ўжо месца няма.

Мяркуйце самі: адзін мой добры беларускі знаёмец меў яшчэ са студэнцкіх часоў звычку ганяць штогод аўтастопам праз усю Эўропу ў тую ж самую казачную Гішпанію, зямлю намазанага мёдам гашыша й малака, пэрыядычна спыняючыся па дарозе ў Празе. Гады два таму ён неяк падазрона доўга ў мяне затрымаўся — калі я пачаў яму намякаць, што рыба ўжо сьмярдзіць і бухаць я болей не магу, мой госьць прызнаўся, што ехаць далей у яго нешта няма ніякай асаблівай ахвоты, бо зь векам яму ўсё цяжэй кадрыць кіроўцаў (мэтафарычна кажучы, не падумайце лішняга), пагатоў выслухваць іхныя сто разоў чутыя байкі й апавядаць абрыдлыя ўласныя, што называецца, падтрымліваць размову, тым часам як насамрэч ужо карціць і самому памаўчаць, і таварыша папрасіць заткнуцца. Гэта было для мяне адкрыцьцём: то бок нават самыя экстравэртыўныя тыпы зь векам робяцца інтравэртамі, і на людзкую прысутнасьць у іх узьнікае штосьці накшталт алергіі! — мне асабіста ў такой сытуацыі пагражаў бы самае меншае эпілептычны прыпадак. Знаёмец тады, аддамо яму належнае, пераламіў сябе і ўсё-ткі рушыў далей на захад, але ўжо празь дзень вярнуўся ў пацьверджаньне сваіх словаў назад ледзь не са сьлязьмі ўваччу: не магу, дружа, канец, наезьдзіўся, стары стаў, налівай. Герой аўтастопу ў ім памёр недзе пад Рэгенсбургам. Што ўжо тады казаць пра мяне, які ніколі ня быў героем ні аўтастопу, ні чаго-небудзь іншага? Такія, як выглядала, асуджаныя лёсам вандраваць або на ровары (найчасьцей трэнажорным), або прадугледжаным для іх цывілізацыяй спосабам: аўтобусамі й цягнікамі (ад самалётаў я, як негерой, адмовіўся быў адразу пасьля адзінаццатага верасьня, калі не раней). Але ж на цывілізацыі, вядома, асабліва не зэканоміш, цывілізацыя сама прывыкла эканоміць на вас. То бок хочаш ня хочаш, а выкласьці грошыкі давядзецца — уява, што значна падразала крылы майго ўяўленьня.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)