Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Завяршыць гештальт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Завяршыць гештальт

Электронная книга - «Завяршыць гештальт». Краткое содержание книги:

«Завяршыць гештальт» — дзёньнік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосьці Галяндыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Эўропы і сьвету, абмяркоўвае зь імі надзённыя пытаньні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі зь ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэньне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму зь Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцьця чакае яго ў Амстэрдаме.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:

9.

Адным словам, Дамбартэр — гэта вам не які-небудзь Балбатранс, то бок ня клюб аўтатурыстаў для бедных, куды прымаюць кожнага, а цэлая традыцыя! — што традыцыя: легенда! Адмысловая кругавая парука ў яго асяродзьдзі змушае вас згадаць калі не масонаў, то прынамсі папулярныя цяпер кіно пра вампіраў: у абавязкі старога спрактыкаванага крывапіўцы, які мае досьвед абменаў даўжынёю ў жыцьцё, уваходзіць вэрбоўка новых ахвяраў — дужых, маладых і нявінных (ах, ну вы проста выкапаны я ў юнацтве! І я быў такім жа наіўным! Дакуль мяне добрыя людзі не ўкусілі ў галаву!) — а тыя ў свой час працягнуць супольную справу, выгадуюць наступныя пакаленьні вупараў, перададуць ім усю сваю дамбартэраўскую мудрасьць... Адзін раз джанкі — назаўжды джанкі!

— Дык а чаму ВЫ едзеце менавіта ў Галяндыю? — ледзь ня консульскім тонам пытаецца ўрэшце жанчына, бачачы, што я цягам пераліку маршрутаў іхных вандровак не выяўляю чаканага энтузіязму й моўчкі сёрбаю гарбату — але адразу ж сама разумее, што сказала глупства: дастаткова зірнуць на мяне, каб зразумець, што я еду туды за тым жа, што і ўсе «маладыя», то бок курыць ганджубас і блядаваць. Тым ня менш, мне ветліва пакідаюць магчымасьць адказаць самому. Узважыўшы, колькі дурасьцяў нагаварыў ім ужо праз сваю шчырасьць, я пастанаўляю, што адной дурасьцю болей, адной меней:

— Хачу ажаніцца.

Раптоўна куткі іхных вуснаў ападаюць уніз, як кончыкі вусоў у чальцоў ансамбля «Песьняры»: яны разумеюць, што гэтым разам я не жартую.

10.

Урэшце — Нюрнбэрг, цэнтральны вакзал, перавалачны пункт нумар першы. Пасьля разьліку не без палёгкі разьвітваюся з кіроўцам і запальваю цыгарэту адначасова з тым, як ён націскае на газ. Хлопец зь дзяўчынай ніяк ня могуць нарадавацца знаёмству з новым балбатрансерам з Прагі: пытаюцца, ці добра я ведаю Нюрнбэрг, ці ня зойдзем мы разам пасьнедаць, ці не патрэбны мне адрас іхнага сябра ў Амстэрдаме. Усё адмаўляю, як на сьледзтве, моўчкі кручу галавой, выпускаючы дым. Нюрнбэрг я ведаю на ўзроўні кіно аб працэсе з нацыстамі й опэры Вагнера, якой дагэтуль ня чуў (каб было чым заняцца на пэнсіі), звычкі сьнедаць я пазбавіўся яшчэ ў студэнцкія гады, і наагул, мушу (дзякуй богу) сьпяшацца, каб пасьпець на наступную машыну. Юныя гіпстэры мне, натуральна, ня вераць, лічаць гэта адгаворкай, наўмысна ўдаюць, быццам крыўдуюць — як жа ж людзі, ледзь перасекшы мяжу, раптоўна цэняць любога, хто размаўляе на іхнай мове! А калі б і ня быццам — пляваць. Я ўжо ня ў тым веку, каб зважаць на іхныя крыўды. Шчасьлівай дарогі да Мюнхену — ці праз што вы там едзеце...

І ўсё-ткі я з пэўнай зайздрасьцю гляджу ўсьлед гэтай маладой пары, асабліва хлопцу з акуратна занядбанаю барадою ў стылі царскага генэрала (хаця ён сам лічыць — антычнага волата ці кубінскага партызана), якая робіць зь яго большага мужчыну, чым насамрэч, гэткі ідэальны эрзац уласнага бацькі, бо сапраўдны ў яго тыповы лашара накшталт мяне, толькі пры бабле, але таксама не сячэ ў модных плынях, — зайздрошчу ня толькі таму, што дзеўка ў яго досыць сымпатычная, але й праз тое, што ў дарозе ён, у адрозьненьне ад мяне, у сваёй стыхіі, і зусім не задумваецца аб чымсьці, што не дае мне спакою цяпер, як зрэшты й не давала ў ягоным веку — а раз не задумваецца, то ўжо, бадай, і не задумаецца, пазьней будзе не да таго. Таму жадаць ім шчасьлівай дарогі было з майго боку крыху лішнім: яна ў іх і так шчасьлівая, куды б ні вяла, гэта відаць і сьляпому, і іхнае шчасьце акурат у тым, што кірунак дарогі цалкам ім абыякавы.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)