Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ
Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

Электронная книга - «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ». Краткое содержание книги:

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы шэсьць i восем, каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога -- ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 26
Перейти на страницу:

Вечнасьць, цёмная вечнасьць, пабывала й ты ў садзе!

I быў бледны пан Блiшчынскi, вельмi бледны.

ПЕРАД КАНЦОМ СЬВЕТУ

... Усё добра. Усё занадта добра, каб не прыходзiлi думкi пра сьмерць. Настаў час, калi зусiм не адчуваецца будучыня, калi мiнуўшчына гатовая шчыра адказаць на любое самае таемнае пытаньне, калi цяпершчына аж iльсьнiцца ад таго, што ўсё так добра. Чым заслужаны гэты посьпех? Адчуваньне таго, што ён незаслужаны, - гэта апошнi ўсхлiп iнстынкту самазахаваньня. Усё настолькi добра, што гэты iнстынкт гатовы канчаткова заглохнуць. Так добра можа быць толькi перад канцом сьвету...

КЛIЧ МОРА

Гэта было ў Лiмбажы, сьпякотным летам 1989 году. Я прыяжджаў сюды, каб выдаваць забароненую ў Беларусi газэту. Тады мы ўсе толькi й думалi, што пра палiтыку. Чарнобыль, Курапаты, Незалежнасьць... Надрукаваць праўду пра гэта ў Менску было немагчыма. I таму я езьдзiў у Лiмбажы, латыскае мястэчка, 18 км ад Балтыйскага мора. Тут ужо дазвалялася. Было вальней, дый мала каго хвалявалi нашыя праблемы.

Я пасялiўся ў невялiкiм гатэлi на другiм паверсе ў двухмясцовым нумары. Ноччу працаваў у друкарнi, а ўдзень адсыпаўся, хаваючыся ад яркага летняга сонца. Салодкае балтыйскае паветра крыху кружыла мне галаву, i я тлумачыў гэта большай свабодай, калi нiкому няма да цябе справы й нiхто не залазiць у душу.

Мой сусед па нумары цэлы дзень прападаў у мястэчку, i ўбачылiся мы толькi пад вечар, калi я зьбiраўся перахапiць чаго-небудзь перад працай. Сусед згадзiўся пайсьцi са мной за кампанiю.

- Вы на машыне? - спытаўся ён. - Цудоўна. Тут ёсьць адна неблагая кавярня на ўскрайку.

Гэта быў саракагадовы лысаваты мужчына з рэзкiм турэцкiм профiлем. Але вымаўленьне адразу выдавала ў iм беларуса. Зрэшты, калi мы выехалi на цэнтральную вулiцу, ён сказаў:

- Я адразу пазнаў у вас земляка. Вы зь Менску?

- Так.

- Гэта акцэнт. Але да гандляра вы не падобны.

У той год усю Балтыю пачалi напаўняць гандляры зь Беларусi. Пачынаўся прыватны бiзнэс, i калi дзе-небудзь у Рызе спатыкаўся наш зямляк, то абавязкова "мяшэчнiк" або "тарбэшнiк", як iх тады называлi.

- Я нефармал. Выдаю газэту, - адказаў я. - А вы, мусiць, з КГБ?

Ён засьмяяўся:

- Не. Хоць ведаю, што падобны. Я прыехаў сюды памерцi.

- Памерцi?

- Так. Рана цi позна прыходзiць час... Урэшце, у кожнага свае справы. Вы - змагар, выдаеце газэту. Я настолькi ж мастак. А сапраўднаму мастаку належыць думаць пра сьмерць.

Так пачалося нашае кароткае знаёмства. Iнакш як жарт успрымаць ягоныя словы я ня мог.

- I вы абралi Лiмбажы, таму што тутэйшыя могiлкi - помнiк сусьветнага значэньня? - спытаўся я. - Сапраўдны мастак мусiць думаць таксама й пра славу...

Могiлкi былi зусiм побач з друкарняй, i памiж працай, выходзячы пакурыць, я блукаў па iх, нiбы па батанiчным садзе, разглядаў дзiвосныя нетутэйшыя дрэвы й кветкi.

- Не, вы не адгадалi, - адказаў мой новы знаёмец.

- Ага, значыць, вас прывабiў гатэль! Самае месца для дэтэктыўных сюжэтаў.

Гэта быў дзiўны гатэль. Палову драўлянага будынку займала гарадзкая трупярня, i з ранiцы ў вакно можна было бачыць, як на панадворку зьбiраюцца ў чаканьнi працы тутэйшыя дзядзькi - наёмныя далакопы.

- Не, не, - адказаў сусед ужо без усьмешкi. - Ёсьць лепшы спосаб. Без трупярнi й могiлак. Iдэальны спосаб... Бачыце, наперадзе зьлева чырвоны й зялёны агеньчыкi? Гэта й ёсьць наша кавярня.

Чамусьцi ў Балтыi кавярнi любяць разьмяшчаць у скляпеньнях. Напэўна, калi-небудзь я паразважаю пра гэта. Цяпер жа я быў заклапочаны вячэрай i тым, што выпадак паслаў мне дзiвака суседа, якi вынаходзiў спосаб iдэальнае сьмерцi. Мы спусьцiлiся ў сутарэньне.

- Сьмерць - сумная тэма, - сказаў я, спрабуючы зьмянiць гаворку.

- Як сказаць, - не згадзiўся сусед. - У Альбэра Камю ёсьць раман "Шчасьлiвая сьмерць". Я люблю Камю. Але ён так i не прыдумаў сабе шчасьлiвага зыходу.

- Вы хочаце сказаць, што ваш зыход шчасьлiвы?

Некалi я чытаў "Чужанiцу" й "Чуму" i цяпер сiлiўся прыгадаць. Тым часам сусед сказаў:

- Калi шчасьце - гэта нармальна, тады так.

- Няўжо сьмерць можа быць нормай?

- Ну, раз так цi йнакш памiраюць усе...

- Але ж нiхто не сьпяшаецца.

- Так. Нават тыя, хто ўжо пражыў. I тады пачынаецца нешчасьлiвае жыцьцё.

Я даеў сваё мяса i перад моцнай каваю закурыў. Мой сусед адмовiўся ад цыгарэты. У кавярнi было яшчэ некалькi параў. Бармэн уключыў цiхую цяглiвую музыку.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 26
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)